крупе́ня, ‑і, ж.
Тое, што і крупнік. Маці паставіла на стол міску з крупеняй. Корбан. Мяшаючы ў місцы лыжкай забеленую грэцкую крупеню, Антон і тут працягваў сваю размову: — Крупені сербануў бы во, піць не хацелася б. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Вельмі доўга чакаць; стаміцца ад доўгага чакання. — Нарэшце! — сказаў Сцяпан Ягоравіч, калі машына спынілася ля пад’езда. — Мы з Лёнькам зачакаліся. Корбан. Маці зачакалася нас — гэта ж тры дні не былі дома. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапсе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца старым, нікчэмным з выгляду. Палкана старасць даканала. Сагнуўся ён, падціснуў хвост, сапсеў, Аглух, як палка, палысеў. Корбан. // Выжыць з розуму. — Мо ты, стары, сапсеў, што пачынаеш патакаць? — абурана кажа.. [бабка Вера]. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скасаву́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Паглядзець скоса, скрыва. Генерал.. крыху скасавурыўся, калі я дастаў з чамадана бутэльку віна, але нічога не сказаў. Корбан. Певень скасавурыўся і круглым чырвоным вокам з цікаўнасцю глядзеў з-пад лаўкі. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да падскочыць.
2. Незак. да падскакаць.
3. Разм. Тое, што і падскакваць (у 3 знач.). А дзіцё разгулялася. Яно падскоквала на каленях у маці, цягнулася да саламянага капелюша пажылога дзядзькі. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ака́фіст, ‑а, М ‑сце, м.
У хрысціянскай набажэнскай літаратуры — асобны від малітоўна-хвалебных песень у гонар Хрыста, багародзіцы і святых. Чытаць акафіст. □ Айцец Варлам хвіліны чхнуць не мае, — Малебны, служыць дзень у дзень, Заказы на акафісты прымае. Корбан.
[Грэч. akathistos — літаральна такі, у час якога не сядзяць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вызваліць ад таго, што абхінае, пакрывае каго‑, што‑н. [Уладзімір:] Мне хочацца папрасіць, каб .. [Гінка] расхутала Мэрачку і пусціла яе пабегаць. Корбан. Сані спыніліся. Лёкай Пятро расхутаў паноў, павесіў футры ля ляжанкі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наадрэ́з, прысл.
Рашуча, катэгарычна. Палонныя наадрэз адмовіліся ісці працаваць на мінамётны завод. «Звязда». Паўлік ужо раскрыў рот, каб наадрэз адмовіць гэтаму прыліпалу Бародзіну, але так нічога і не сказаў. Беразняк. «Ні ў якім разе!» — Адмовіўся сапёр рашуча, наадрэз. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабе́гаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Бегаць некаторы час. [Хлапчукам] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца. Пальчэўскі. Давялося нямала пабегаць ад вялікага чыгуначнага начальства да малога і наадварот. Корбан.
пабе́гаць 2, ‑ае; зак.
Разм. Стаць цельнай (пра карову).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парта́ч, ‑а, м.
Разм. груб. Чалавек, які нядбала або няўмела выконвае сваю работу. За што ні возьмуцца — ну хоць ты плач! — Цудоўны матэрыял пакрэмзаюць на латы. ... Нажніцы ж, так сказаць, былі не вінаваты, Бо імі працаваў кравец-партач. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)