1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.
Усё высветлілася ў працэсе працы.
П. развіцця.
Вытворчы п.
2. Актыўнае развіццё хваробы.
Запаленчы п.
П. у лёгкіх.
3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.
Грамадзянскі п.
Выступаць на працэсе.
|| прым.працэсуа́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
П. кодэкс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакупны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які звязаны з магчымасцямі купляць, служыць сродкам куплі. Пакупная здольнасць насельніцтва.
2. Такі, як пры куплі (пра цану). Сума, унесеная асобай, якая купіла з таргоў будынак, залічваецца ў кошт пакупной цаны.Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даве́ранасць, ‑і, ж.
Тое, што і даручэнне (у 2 знач.). Даверанасці, якія выдаюцца грамадзянамі, засведчваюцца ў натарыяльным парадку.Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.Цётка Куліна аформіла даверанасць, я ўзяў у Васіля сумку і пайшоў у Рудню па пісьмы і газеты.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́слівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць карыслівага; прага да нажывы, выгады. Крылоўская байка выкрывала крывадушнасць цара, карыслівасць чыноўнікаў.Казека.Не карыслівасць і эгаізм, а бясконцая адданасць народу, маральная чысціня і святая нянавісць да сацыяльнай несправядлівасці — вось духоўны кодэкс рэвалюцыянераў-дэмакратаў.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГАЙ (Gaius),
рымскі юрыст, пісьменнік 2 ст. Біяграфічных звестак не захавалася. Дакладна вядома, што ў часы імператара Адрыяна ён выкладаў права, сістэматызаваў рым. рабаўладальніцкае права і распрацоўваў каментарыі. Яго гал. твор «Інстытуцыі» (настаўленні; каля 161) атрымаў паводле рым. закону 426 абавязковую юрыд. сілу і ўвайшоў у Кодэкс Юстыніяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЫ́ КАДА́СТР,
сістэматызаваны звод асн. звестак пра лясныя аб’екты краіны. У ім даецца апісанне агульнай плошчы лясных аб’ектаў, месца знаходжання ўчасткаў, іх канфігурацыі, склад, іх якасць і інш., прыроднае, гасп. і прававое становішча лясоў. Парадак вядзення Л.к. Рэспублікі Беларусь рэгламентуецца нормамі зямельнага права. Гл. таксама Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мара́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да маралі. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.
2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль. Маральны ўчынак. Маральны абавязак.
3. Звязаны з унутранымі, духоўнымі перажываннямі чалавека. Маральная падтрымка. □ Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля .. удалага стрэлу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАХТА́НГА ЗАКО́НЫ,
кодэксфеад. права Грузіі, складзены ў 1705—08 пад кіраўніцтвам цара Картлі Вахтанга VI. Складаюцца з вытрымак з Бібліі, візант., арм. і груз. законаў і ўласна Улажэння Вахтанга VI. Вахтанга законы юрыдычна аформілі прыгоннае права; фактычна дзейнічалі па ўсёй Грузіі, а некаторыя законы — і пасля далучэння Грузіі да Расіі (пач. 19 ст).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙЯ ПІСЬМО́,
арыгінальнае пісьменства народа майя. Існавала з першых ст. н.э. да забароны ў 16 ст. ісп. царквой (кнігі майя былі знішчаны). Захаваліся 4 рукапісы: дрэздэнскі («Дрэздэнскі кодэкс», знойдзены ў Вене ў 1739), мадрыдскі («Кодэкс Тро-Картэзіянус», урыўкі з 2 манускрыптаў, знойдзеных у 2-й пал. 19 ст. ў Мадрыдзе), парыжскі («Кодэкс Перэсіянус», 2 урыўкі, знойдзеныя ў Парыжы ў 1859), рукапіс Гралье (апубл. 1973) і значная колькасць надпісаў на камянях руін гарадоў майя (на многіх сляды наўмысных пашкоджанняў). Кнігі майя ўяўляюць сабой паласу паперы, вырабленую з расл. валакна і натуральнага клейкага рэчыва і пакрытую з абодвух бакоў белай вапнай. Іерагліфічныя знакі выводзілі пэндзлікамі. Побач з пісьмёнамі размяшчаліся рознакаляровыя малюнкі. Да манускрыпта дадавалася драўляная ці скураная вокладка. Надпісы на камянях і ў рукапісах значна адрозніваліся. У М.п. ўжываліся фанет. знакі (алфавітныя і складовыя), ідэяграфічныя (абазначаюць цэлыя словы) і ключавыя (тлумачаць значэнні слоў, але не чытаюцца). Майя ведалі каля 800 знакаў. Мова іерагліфічных тэкстаў значна адрозніваецца (вымаўленне, слоўнік, граматыка) ад жывой мовы майя 16—17 ст. Іерагліфічныя тэксты і надпісы майя перакладзены не цалкам (каля 85%). Першыя спробы расшыфроўкі — сярэдзіна 19 ст. У сярэдзіне 1950—60-х г.вял. ўклад у дэшыфроўку М.п. зрабіў рас. вучоны Ю.Кнарозаў.
Літ.:
Кнорозов Ю.В. Система письма древних майя. М.; Л., 1955;
Яго ж. Иероглифические рукописи майя. Л., 1975;
Александровский Г. Майя. Иероглифы и пирамиды // Наука и жизнь. 1997. № 11.