горад і прыморскі кліматычны курорт у Аўт. Рэспубліцы Крым, ва Украіне. Адм. цэнтр Ялцінскага курортнага раёна Паўднёвага берага Крыма. На тэр. сучаснай Я. з першых вякоў н.э. існавала грэч. паселішча Яліта (больш познія назвы Галіта, Джаліта, Каўліта, Геаліта, Эталіта; сучасная назва, прыкладна, з 16 ст.). Горад з 1837. 84 тыс.ж. (2001). Порт на Чорным моры. Вузел аўтадарог. Злучаны тралейбуснай лініяй з чыг. ст. Сімферопаль. Харчасмакавая (рыбная, вінаробная, малочная, тытунёвая) прам-сць; вытв-сць сувеніраў. 2 тэатры. Дом-музей А.П.Чэхава. Музеі: краязнаўчы, літ.-мемарыяльны К.А.Транёва і П.А.Паўленкі, М.З.Бірукова; «Паляна казак». Магіла М.Багдановіча. Каля Я. — Нікіцкі батанічны сад. Я. — буйны цэнтр турызму, адзін з асн. пунктаў і круізах па Чорным моры. У Я. праходзіла Крымская канферэнцыя 1945.
Кліматычны курорт, цэнтр курортнага раёна, які займае значную ч. Паўднёвага берага Крыма, куды ўваходзяць Алупка, Алушта, Гурзуф, Місхор і інш. курортныя пасёлкі. Лечаць хваробы органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання, ц. н. с., сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак. У Я. знаходзіцца НДІфіз. метадаў лячэння і мед. кліматалогіі (засн. ў 1914).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧЫ,
бальнеагразевы і кліматычны курорт на Беларусі. За 12 км ад Мінска, непадалёку ад вадасховішчаў Заслаўскага (Мінскага м.) і Дразды. Засн. ў 1922. Асн.лек. фактары — умерана кантынентальны клімат, мясц.мінер. воды (хларыдна-сульфатна-натрыевая і хларыдна-натрыевая), сапрапелевыя і інш. гразі выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевага пузыра, парушэнняў абмену рэчываў, рэабілітацыйна-аднаўленчага лячэння пасля аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАС-ПА́ЛЬМАС (Las Palmas),
горад у Іспаніі, на в-ве Гран-Канарыя ў групе Канарскіх а-воў. Адм. ц.прав. Лас-Пальмас. Засн. ў 1478. 342 тыс.ж. (1991). Аванпорт Л.-П. — Пуэрта-дэла-Лус. Важны транзітны пункт трансатлантычных зносін. Бункерная база і суднарамонт. Міжнар. аэрапорт. Рыбалоўства. Прам-сць плодакансервавая і рыбаперапрацоўчая. Музей мастацтваў. Прыморскі кліматычны курорт. Арх. помнікі 15—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЕ́ПАЯ (Liepāja),
горад, раённы цэнтр уЛатвіі. Вядомы з 1253, з 1625 горад, да 1917 наз. Лібава. Нас. 97,3 тыс.ж. (1997). Незамярзаючы порт на Балтыйскім м.Чыг. вузел. База рыбалоўнага флоту. Прам-сць: металургічная, машынабуд., харч., лёгкая, дрэваапрацоўчая. Пед.ін-т. 2 тэатры. Гіст. і маст. музеі. Прыморскі бальнеагразевы і кліматычны курорт. Цэрквы св. Ганны (17 ст.), Трысвіенібас (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-КРУС-ДЭ-ТЭНЕРЫ́ФЕ (Santa Cruz de Tenerife),
горад у Іспаніі, на Пн в-ва Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Адм. ц.аўт.вобл. Канарскія а-вы і прав. Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Каля 250 тыс.ж. (2000). Порт на Атлантычным ак., бункерная база для трансатлантычных рэйсаў. Ун-т (з 1701). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., хім., металаапр., вінаробчая. Кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНТАНДЭ́Р (Santander),
горад на Пн Іспаніі. Адм. ц.аўт. вобласці і правінцыі Кантабрыя. Каля 200 тыс.ж. (2000). Порт на Біскайскім зал., вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія, судна- і самалётабудаванне, вытв-сць электраабсталявання, хім., тэкст., харчасмакавая, у т. л. рыбакансервавая і тытунёвая. Цэнтр рыбалоўства. 2 ун-ты. Кліматычны прыморскі курорт. Гатычны сабор (13 ст.) і кляштар (14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ПІ́ТЭРСБЕРГ (Saint Petersburg),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Фларыда. Засн. ў 1888. 236 тыс.ж., з г. Тампа і агульнымі прыгарадамі каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: радыёэлектронная, у т. л.вытв-сць навігацыйных прылад і інш. абсталявання, пераважна для ваен. мэт; паліграф., харчовая. Ун-т. Кліматычны курорт. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНЫ БЕ́РАГ,
кліматычны курорт у Балгарыі, на беразе Чорнага м., на Пн ад г. Несебыр. Засн. ў 1958. Клімат марскі, зіма мяккая, лета цёплае, сонечнае (сярэдняя т-ра ліпеня 24 °C). Асн.лек. фактары: клімата-, сонца-, вінаградалячэнне, марскія купанні (з чэрв. па кастр.). Лечаць хваробы органаў дыхання, функцыян. расстройствы нерв. сістэмы. Курортная паліклініка, пансіянаты, гасцініцы. Буйны цэнтр летняга адпачынку і турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУСО́Н, Таксан (Tucson),
горад на ПдЗ ЗША, у штаце Арызона. Засн. ў 1775. 460,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 650 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетная, радыёэлектронная, эл.-тэхн., паліграф., харчовая; каляровая металургія. Ун-т (з 1885). Музеі, тэатры. Кліматычны курорт. Штогадовае радэо (каўбойскія спарт. спаборніцтвы)., У раёне Т. — здабыча медных і поліметал. руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РМІШ-ПА́РТЭНКІРХЕН (Garmisch-Partenkirchen),
горна-кліматычны курорт у Германіі, на ПдЗ ад г. Мюнхен, на схілах Баварскіх Альпаў. Умераны горны клімат, мяккая зіма, высокая сонечнасць, чыстае халаднаватае паветра, ахаванасць ад вятроў спрыяльныя для эфектыўнага лячэння хвароб органаў дыхання, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Шмат санаторыяў. Адзін з буйнейшых у Еўропе цэнтраў турызму і зімовага спорту, месца зімовых Алімпійскіх гульняў 1936. У наваколлях запаведнік Амергебірге.