брахіантыкліна́ль
(ад брахі- + антыкліналь)
кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брахісінкліна́ль
(ад брахі- + сінкліналь)
кароткая сінклінальная складка пластоў горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эспаньёлка
(ад фр. espagnol = іспанскі)
кароткая і вузкая клінападобная бародка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Валачо́бно ’вялікоднае яйка’ (Арх. Бяльк.), валачэўна ’тс’ (КТС). Кароткая субстантываваная форма прыметніка валачобнае (яйка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спіч
(англ. speech)
кароткая прывітальная застольная прамова.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ТУШ (ням. Tusch; англ. tucket, tuck),
урачыстае муз. прывітанне, якое выконваецца духавым аркестрам у час узнагароджання, ушаноўванняў, віншаванняў. Складаецца звычайна з пяцітактавага муз. сказа, які паўтараецца ў хуткім тэмпе некалькі разоў. Першапачаткова (з сярэдзіны 18 ст.) — кароткая п’еса фанфарнага складу, з 19 ст. — сучасная форма.
т. 16, с. 65
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
То́віст ’тоўсты’ (Нас.). Кароткая форма прыметніка то́ўсты (< *tl̥stъ) з заменай в білабіяльнага w (< l̥) на в.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лінёк 1, лінька, м.
Разм. Памянш.-ласк. да лінь 1.
лінёк 2, лінька, м.
Уст. Кароткая смоленая вяроўка з вузлом на канцы, якая служыла на суднах для пакарання матросаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., на каго-што і без дап.
Аказаць нейкае дзеянне, уздзеянне, уплыў. Лякарства падзейнічала добра. □ Гэта кароткая прамова дырэктара неяк асабліва падзейнічала на Любу. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́сенька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
Памянш.-ласк. да песня; кароткая дзіцячая песня.
•••
Песенька (песня) чыя спета — канец чыйго‑н. жыцця, шчасця, поспехаў, славы і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)