«Маланка» (карная аперацыя) 5/452; 6/568; 11/75

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Міхель» (карная аперацыя) 5/452; 7/270; 10/295

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Фрыда» (карная аперацыя) 1/215; 5/452; 10/643

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ШАРАВА́Я МАЛА́НКА»

(«Kugelblitz»),

кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і мясц. насельніцтва Суражскай партыз. зоны 14.2—19.3.1943 у Вял. Айч. вайну. Праводзілася сіламі 201-й ахоўнай дывізіі, 2-га матарыз. палка 3-й танк. арміі, 3 мясц. паліцэйскіх фарміраванняў, артыл., сапёрных, контрразведвальных падраздзяленняў 825-га «ост-мусульманскага» батальёна (усяго 36 тыс. салдат і афіцэраў) з падтрымкай бронецягніка і 10 бронемашын. Мэта аперацыі — акружыць і знішчыць партызан у трохвугольніку Гарадок—Сураж—Мяжа, захапіць працаздольнае насельніцтва для вывазу ў Германію, забяспечыць бяспеку руху па чыгунцы на ўчастку Віцебск—Гарадок—Невель, перашкодзіць баявому ўзаемадзеянню партызан з часцямі Чырв. Арміі. Да 14 лютага партызаны вялі бой, каб перашкодзіць праціўніку сканцэнтраваць сілы і захапіць плацдарм па берагах рэк вакол партыз. зоны. Гітлераўцы не здолелі ўварвацца ў партыз. зону і з 18 лют. пачалі сістэматычны абстрэл і бамбардзіроўку пярэдняга краю партыз. абароны. 11, 15, 20—24 лют. сав. самалёты ў дапамогу партызанам даставілі ў зону боепрыпасы і зброю, у т. л. 700 кг толу. У ноч на 23 лют. на бок партызан амаль у поўным складзе перайшоў «ост-мусульманскі» батальён. Партызаны пазбягалі зацяжных баёў, прабіваючыся невял. групамі праз шчыльныя ланцугі карнікаў. Да 20 сак. гітлераўцы адышлі ў Віцебск, Гарадок, Сураж. Фашысты «праверылі» 169 вёсак, «прафільтравалі» 3583 чал. і перадалі іх 9-й эйнзацкамандзе СД, 1456 чал. з іх расстралялі, 804 чал. даставілі на зборны лагер для адпраўкі на прымусовыя работы. У палон узята 260 партызан, з якімі па-зверску расправіліся — жанчын і дзяцей знішчалі гранатамі, злоўленых у лесе жыхароў жывымі спальвалі ва ўцалелых пабудовах. У баях гітлераўцы страцілі каля 500 забітымі і параненымі, амаль поўнасцю знішчаны бронедывізіён вермахта. Працягам «Ш.м.» стала карная аперацыя «Грамавы ўдар».

У.​С.​Пасэ.

т. 17, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Заяц-бяляк» (карная аперацыя) 4/537; 5/452; 8/265

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Балотная ліхаманка» (карная аперацыя) 1/215; 2/108; 5/452

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Грамавы клін» (карная аперацыя) 3/582; 5/452; 8/265

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Альберт I» (карная аперацыя) 5/452; 8/178; 11/578

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Альтона» (карная аперацыя) 1/215, 275; 3/327; 5/452

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Лясная зіма» (карная аперацыя) 1/215; 5/452; 6/480

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)