КСМЗБ, гл.Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЛКСМ, гл. Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛКСМБ, гл. Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РКСМ, гл. Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСЗО́Н Монас Ісакавіч (26.12. 1907, г. Магілёў — 30.11.1980),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1929). Працаваў у гіст. і быт. жанрах. Гіст. падзеям прысвечаны творы «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.» (1937), «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі. 1939 год» (1940), «Паўстанне рамеснікаў у Магілёве ў 1606 г.» (з М.Беляніцкім, 1964), «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе ў Мінску» (1974), «Камуністычны Маніфест» (1980) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвечаны карціны «Клятва танкістаў» (1946), «Вяртанне» (1958), трыпціх «Не забудзем, не даруем!» (1965) і інш. Аўтар твораў «Мінск адраджаецца» (1949), «Раніца» (1958), «На будоўлі» (1965), «Мінск і мінчане» (1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
субо́тнік, ‑а, м.
1. Добраахвотна і бясплатнае калектыўнае выкананне якой‑н. грамадска-карыснай працы ў нерабочы час. Маладыя рабочыя льнозавода дружна выходзілі пасля работы на суботнікі.«Звязда».
2. Сектант, які належыць да секты, што святкуе суботу замест нядзелі.
•••
Камуністычны суботнік — бясплатная работа на карысць грамадства ў нерабочы час, як праяўленне камуністычных адносін да працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧАЛЯДЗІ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч (н. 15.7.1944, в. Ашмянцы Мінскага р-на),
бел. гісторык, палітолаг. Д-ргіст.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1968). З 1968 на пед., потым на парт. рабоце. З 1984 заг. кафедры міжнар. адносін Мінскай вышэйшай парт. школы. З 1991 заг. кафедры гісторыі Ін-та павышэння кваліфікацыі пры БДУ, з 1992 праф. кафедры міжнар. адносін БДУ. Даследуе пытанні гісторыі і тэорыі міжнар. адносін, знешняй палітыкі краін Лацінскай Амерыкі. Адзін з аўтараў кн. «Сусветны камуністычны рух на сучасным этапе» (1988).
Тв.:
Латиноамериканский фашизм сегодня. Мн., 1984;
Демократическая альтернатива фашизму. Мн., 1991;
Мировая политика и международные отношения. Мн., 1997 (разам з В.В.Ткачуком);
Теория международных отношений. Ч. 1—2. Мн., 1998—2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абстра́кцыя, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Тое, што і абстрагаванне. Сіла абстракцыі. □ Маркс зводзіць тое агульнае, што заключаецца ў рэчах і адносінах, да яго найбольш абагуленага лагічнага выразу. Яго абстракцыя, значыцца, толькі адлюстроўвае ў форме мыслі той змест, які ўжо заключаецца ў рэчах.Энгельс.
2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне. Аперыраваць абстракцыямі. Навуковая абстракцыя. Камуністычны ідэал не з’яўляецца абстракцыяй.
[Лац. abstractio — аддаленне, адцягненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТАМАШЭ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (22.2.1899, Мінск — 8.10.1983),
партыйны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1953), праф. 1946). Бацька А.У.Тамашэвіча. Скончыў Камуністычныун-т у Маскве (1924). У 1929—32 нам. рэктара Бел.камуніст. ун-та, потым выкладаў у Маскве. З 1944 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з 1946 рэктар БДУ. У 1949—50 сакратар ЦККП(б)Б. У 1944—65 па сумяшчальніцтве заг. кафедры палітэканоміі ў Мінскім пед. ін-це і БДУ. Навук. працы па эканам. гісторыі, праблемах індустрыялізацыі нар. гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
О некоторых вопросах экономики Белоруссии в дореволюционный период // Уч. зап. БГУ. Кафедра политэкономии. Мн., 1957. Вып. 1;
Социалистическая индустриализация БССР в период первой пятилетки // Сб. статей по политэкономии. Мн., 1959;
Народное хозяйство БССР (1920—1927 гг.) // Сб. по экономическим вопросам. Мн., 1961.