rock

I [rɑ:k]

1.

n.

1) скала́ f.; ка́мень -я m., coll. ка́мень -ю m.

2) каме́ньне n.; Geol. го́рная паро́да

3) Figur. апо́ра, цьвярды́ня f.

4) Sl. дыямэ́нт -а m.

- on the rocks

II [rɑ:k]

1.

v.i.

го́йдацца, гайда́цца, калыха́цца

2.

v.t.

1) го́йдаць, гайда́ць; калыха́ць

The waves rocked the boat — Хва́лі калыха́лі чо́вен

2) калыха́ць, люля́ць

Mother rocked the baby to sleep — Ма́ці люля́ла дзіця́тка, каб засну́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wegen

I

1.

vt калыха́ць, люля́ць

die Wllen wegen das Bot — ло́дка калы́шыцца на хва́лях

2.

(sich)

1) калыха́цца, гайда́цца

2) перан. заспако́йваць сябе́

sich in Scherheit ~ — лічы́ць сябе́ ў по́ўнай бяспе́цы

II

*

1.

vt узва́жваць

2.

vi ва́жыць

sein rteil wog am schwrsten — яго́ меркава́нне было́ са́мым ва́жкім

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мата́ць, мота́ць, мыта́ць, мота́тэ ’віць, накручваць’, ’махаць’, ’плесці (аб павуку)’, ’хутка ісці, бегчы, уцякаць, неразумна траціць грошы’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), матану́ць ’кінуцца, прамільгнуць’, ’махнуць’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), мата́цца ’перашкаджаць, церціся’, ’матляцца’, ’сноўдацца’, ’калыхацца’, ’добра старацца’ (Нас., Бяльк., Растарг., ТС), мотну́цца, мотну́ць ’кінуцца’ (ТС). Укр. мота́ти, мота́тися, рус. мота́ть(ся), ст.-рус. мотатися ’бязладна рухацца’, ’жыць абы-як’, польск. motać (się), н.-луж. motas (se), в.-луж. motać (so), чэш. motati (se), славац. motať (sa), славен. motáti (se), серб.-харв. мо̀тати (ce), макед. мота (се), балг. мотая (се), ц.-слав. мотати сѧ. Прасл. motati (), аснова якога mot‑ чаргуецца з met‑, параўн. ст.-слав. мести ’кінуць’, літ. mèsti ’тс’. Прасл. motati ўтворана так, як літ. matúoti ’тс’, ’мераць’, роднасным да якога з’яўляецца matarúoti ’махаць’, ’матаць’, ст.-грэч. μόθος ’гарачы бой’, μόθουρα ’ручка вясла’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 665–666; Скок, 2, 413; Покарны, 732). Махэк₂, 375 разумее форму motati як інтэнсіў на ‑t‑ ад асновы mov‑ (параўн. лац. movēre ’рухацца’) і выводзіць прасл. праформу mov‑ta‑ti, у якой пасля ‑v‑ перад ‑t‑ выпала, а дзеяслоў стаў экспрэсіўным. Бязлай (2, 197) неапраўдана выводзіць і.-е. рэканструкцыю кораня ў выглядзе *menth‑ (Куркіна, Этимология–83, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ты1 ‘ячэйкі з воску, вуза’ (ТСБМ), саты́ ‘тс’ (в.-дзв., (Сл. ПЗБ), со́ты, со́тая, со́тые ‘тс’ (Анох.). Укр. со́ти, рус. сот, со́ты, рус.-ц.-слав. сътъ, серб.-харв. са̑т, са̑ће, славен. sȃt, балг. сът, макед. сот. Прасл. *sъtъ. Этымалогія няпэўная. Параўноўвалі з ст.-інд. sátas ‘сасуд’. Махэк (LF, 55, 156) зыходнай формай лічыў *sъpto‑, якое звязана чаргаваннем галосных з све́пет (гл.). Бязлай (3, 219), аспрэчваючы версію Махэка аб непасрэднай сувязі *sъtъ і *svepetъ, схіляецца да думкі Мікалы (Ursl. Gr., 3, 25) аб паходжанні слова з і.-е. *sup‑to > прасл. *sъ(p)tъ, звязанага з прасл. *suti, *sypati (гл. сыпаць) ‘трэсці’, літ. sùpti, supù ‘калыхаць; акружаць’, з якімі роднаснае ц.-слав. свепити секалыхацца’. Сумніўная версія Машынскага (Pierw., 216), які набліжаў *sъtъ да *sojǫ, *sojiti ‘калоць’. Трубачоў (у Фасмер, 3, 728) следам за Рабінскім (РФВ, 62, 239) найбольш верагодным лічыць сувязь з сыта́ (гл.). Гл. таксама Глухак, 537.

Со́ты2 — парадкавы лічэбнік да сто (ТСБМ, Некр. і Байк.), со́тны ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк.). Укр. со́тий, рус. со́тый, польск. setny, в.-луж. stoty, чэш., славац. stý, серб.-харв. сто̑т, славен. stọ̑ti, stọ̑tni, балг. сто́тни, макед. стоти, ст.-слав. сътьнъ. З *sъtь, *sъtьnъ; далей гл. сто; Фасмер, 3, 728.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

swing

[swɪŋ]

1.

v., swung, swung, swinging

1) гу́шкацца, го́йдацца, калыха́цца

2) хіста́цца, ківа́цца, вага́цца (як ма́ятнік, ківа́ч)

3) маха́ць, разма́хваць

He swings his arms as he walks — Ён разма́хвае рука́мі, калі́ йдзе

4) разваро́чваць, круці́ць

He swung his partner as they danced — Ён крутану́ў партнэ́рку ў та́нцы

2.

n.

1) калыха́ньне, го́йданьне, гу́шканьне, хіста́ньне n.

2) го́йданка f.

3) калы́ска, гу́шкалка f.

4) рытм -у m.

5) сьвінг -у m. (музы́чны стыль, та́нец)

- in full swing

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Све́пет ‘пчаліны бортны рой’ (У. Караткевіч), ст.-бел. ‘дупло, дзе жывуць дзікія пчолы’: а хто бы свепет в чыем лесе умыслне порубал и мед выбрал (Статут ВКЛ 1588 г.), ст.-рус. свепетъ ‘дзікі лясны мёд’, ст.-укр. свепеть ‘борць у дрэве для дзікіх пчол’ (1366), польск. дыял. świepiot ‘рой дзікіх пчол’, ст.-польск. świepioto ‘тс’, чэш. дыял. svapato ‘пчолы, якія жывуць у лесе’, ст.-луж. svepet ‘борць’. Прасл. *svepetъ, паходжанне якога няяснае. Выводзяць з прасл. *svepati (> *svepetati) ‘мільгаць, мітусіцца’, параўн. ст.-рус. свѣпатися ‘ківаць, хістаць’, рус.-ц.-слав. свепетати ‘хістацца, рухацца туды і сюды’, славен. svępati ‘хістаць, ківаць, трасці’ і асабліва фармальна супадаючае славен. svepȅt ‘бляск, мігценне’, роднаснае літ. sùptiкалыхацца’, н.-ням. swabbeln ‘рухацца ў той і другі бок (пра ваду), хвалявацца’ (Міклашыч, 330; Фасмер, 3, 573; Машынскі, Pierw., 188; Фурлан у Бязлай, 3, 348), што адлюстроўвае першаснае чыста зрокавае ўспрыманне месца гнездавання пчол. Іншае меркаванне пра роднасць з ням. Wabe ‘соты’ і “праеўрапейскае” паходжанне выказвае Махэк₂, 594. Гл. таксама Рымут, St. lingv. Polono–Jugosl., 2, 39. Меркаванне Булыкі пра запазычанне ст.-бел. свепетъ, свепето з ст.-польск. świepiot недастаткова аргументаванае, Брукнер (536) дапускаў адваротнае запазычанне для польск. świepiot ‘тс’. У сучасных гаворках звычайна слепет ‘дупло, дзе жывуць пчолы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

колеба́ться

1. (колыхаться) калыха́цца, гайда́цца; (слегка — ещё) варушы́цца, кра́тацца;

от лёгкого ветерка́ колеба́лась занаве́ска ад лёгкага ве́трыку калыха́лася (варушы́лася, кра́талася) фіра́нка;

ло́дка слегка́ колеба́лась ло́дка злёгку гайда́лася (калыха́лася);

2. (шататься, быть неустойчивым) хіста́цца, обл. калыва́цца, ківа́цца, кра́тацца, варушы́цца;

анте́нна коле́блется антэ́на хіста́ецца (калыва́ецца, ківа́ецца, кра́таецца);

стол коле́блется стол хіста́ецца (калыва́ецца);

стре́лка мано́метра коле́блется стрэ́лка мано́метра хіста́ецца (кра́таецца);

верху́шка берёзы едва́ колеба́лась вяршо́к бяро́зы ледзь калыва́ўся (ківа́ўся, кра́таўся);

3. (качаться в вертикальном направлении) вага́цца, разг. зы́бацца;

земля́ коле́блется зямля́ вага́ецца;

мостки́ под нога́ми колеба́лись кла́дка пад нага́мі зы́балася;

4. (о неустойчивом состоянии) хіста́цца;

температу́ра коле́блется тэмперату́ра хіста́ецца;

5. перен. (быть в нерешительности) хіста́цца, вага́цца;

он до́лго колеба́лся, пре́жде чем дать своё согла́сие ён до́ўга хіста́ўся (вага́ўся), ране́й чым даць сваю́ зго́ду;

6. перен. (терять влиятельность, вызывать сомнение) хіста́цца;

его́ авторите́т стал колеба́ться яго́ аўтарытэ́т пача́ў хіста́цца;

7. страд. калыха́цца, гайда́цца, варушы́цца, кра́тацца; хіста́цца, калыва́цца, ківа́цца; вага́цца, зы́бацца; см. колеба́ть 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трымце́ць, ‑мчу, ‑мціш, ‑мціць; незак.

1. Быць ахопленым трымценнем; дрыжаць, калаціцца. [Лоўгач] толькі цяпер заўважыў чырвоныя плямы на белых абвіслых шчоках, заўважыў, як трымціць у Марфы абвіслая губа.. Савіцкі. Трымцелі рукі, млела здаровая нага, а на хворую балюча было ступаць, кружылася галава. Місько. // Мігаць, мігацець (пра агонь, святло). Чаму сярод зорных гронак, Што ў рэчку зляцелі з кручы, Як абручальны пярсцёнак. Трымціць маладзік бліскучы? Макаль. // Перарывіста, няроўна гучаць (пра голас, гукі). Голас .. [Валі] надрываўся, трымцеў, і вочы былі поўныя жалю і смутку. Гроднеў. // Утвараць з рознымі адценнямі гукі. Так ад раніцы і да вечара Ён [шпак] трымцеў у сто дзевяць адценняў, Быццам цёплае чалавечае У прастор пераліць хацеў ён. Чэрня. // Трэсціся, калыхацца. Лістота трымцела над галавою і рэдка падала. Пташнікаў. А мая бярозка стаяла, пазірала на ўсё гэта і, здаецца, задаволена варушыла галінкамі, на якіх з гарэзным імпэтам трымцелі лісточкі і гайдаліся каташкі. Васілёнак. Трымцяць багуны і асокі І смокчуць ваду чараты. Калачынскі. // Дрыжаць (пра лёгкі рух паветра, смуту, марыва і пад.). Нагрэтае паветра трымцела на фоне блакітнага далягляду. Беразняк. Стаяла гарачыня, над палямі з ранку да вечара трымцела празрыстае марыва. Чаркасаў. // Злёгку калыхацца, пакрывацца рабізною (пра ваду, раку і пад.). Ад лёгкага павеву ветрыка вада рабацілася, трымцела. Пальчэўскі. Гайдаецца шумна сасна, і хвалі трымцяць на азёрах. Глебка. // перан. Узмоцнена і часта біцца (пра сэрца). Малыя, .. стараючыся не паказаць адзін аднаму, што сэрца трымціць ад страху, лазілі ў зараснікі. Мележ. І ў грудзях маіх сэрца трымціць Нераскрытай вясковай пупышкай. Бураўкін. Антон Паўлавіч ішоў дадому, а сэрца соладка трымцела ад задавальнення. Пянкрат. // чым. Часта рухаць, варушыць. Калі сонца прабівалася скрозь краны, часамі, нібы з другога свету, вырываўся і хутка-хутка трымцеў цёмнымі крыльцамі матылёк. Карпюк. // Махаючы крыламі, трымацца ў паветры (пра птушак, матылькоў і пад.). Нібы падвешаныя на нітачцы, трымцелі на адным месцы ў паветры ледзь бачныя птушачкі. С. Александровіч.

2. Дрыжаць, трапятаць ад моцнага хвалявання, якога‑н. унутранага пачуцця. [Кастусь:] — Не трэба мне .. грошай, калі за іх апошнім сабакам, трэба быць і вечна трымцець ад страху. Машара. // перан. Прабівацца, праяўляцца, выяўляцца дзе‑н., у чым‑н. Але недзе ў грудзях яшчэ трымціць радасць, і ты адчуваеш, што тое, што было, застанецца назаўсёды ў тваёй душы, як дарагі скарб. Асіпенка. Недзе на самым дне душы .. [Барыса Хмары] трымцела крыўда. Васілевіч.

3. Дрыжаць, калаціцца ад удараў, стуку і пад. Хвалі з такой сілай білі ў барты, што сцены каюты трымцелі дробна-дробна. Лынькоў. Ходырам хадзілі драбіны, на калдобінах і паваротах падлятаў насціл, трымцелі атосы. Жычка.

4. перан.; перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, баязлівасць перад кім‑, чым‑н. Стаіць на адным месцы Марыля, трымціць, калоціцца... А паны варочаюць кублы, куфры ў хаце, растрасаюць усё, выбіраюць, .. пакуюць... Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветрыць1 ’сушыць на ветры, праветрываць’ (Нас., Касп., Бяльк.), жыт. ’дзьмуць (аб ветры)’; (перан.) ’круціцца’ (Мат. Гом.); ’выветрываць’ (Яруш.); ’веяць збожжа на ветры’ (Касп., Арх. ГУ; рагач., жыт., Мат. Гом.; докш., карэліц., Янк. Мат., Янк. I, Юрч., Яўс.), палес. ві́трыты, ві́трынне ’ачыстка збожжа на ветры пасля падсейвання яго рэшатам’ (Выг.). Укр. вітрити ’праветрываць’, рус. паўн.-сіб. ветрить ’сушыць на ветры, на марозе, праветрываць’, польск. wietrzyć ’трымаць на свежым паветры’; ’губляць пах, свежасць пад уздзеяннем паветра і цяпла’; ’распадацца, выветрывацца (аб мінералах)’, чэш. větřiti se ’віцца на ветры (аб спадніцы)’, славен. vẹ́triti ’праветрываць’, серб.-харв. ве̏трити, вје̏трити ’праветрываць, выпарвацца (аб газах)’; ’плаваць пад ветразем’; ’хутка махаць крыламі’, макед. ветрее се, ветри се ’праветрываць’; ’выжываць з розуму’, балг. ветрея ’выветрываць, праветрываць’; ’выдыхацца, выветрывацца’; ’махаць (хусткай, флагам)’, ветрея секалыхацца ад ветру’. Прасл. дзеяслоў větr‑it‑i, які ўтварыўся пры дапамозе суф. ‑i‑ti (< ‑ě‑ti). Да ве́цер (гл.).

Ветрыць2 ’пазнаваць, вызначаць што-небудзь, прынюхвацца да ветру, чуць нюхам’ (КТС). Укр. ві́трити ’нюхаць паветра (аб сабаку)’, рус. ветрить ’валодаць здольнасцю адшукваць дзічыну нюхам «па ветры»’, польск. wietrzyć ’шукаць, сачыць, чуць нюхам’, чэш. větřiti ’чуць нюхам (аб сабаку, каню)’, славац. vetriť ’тс’, серб.-харв. ве̏трити, вје̏трити ’чуць нюхам пах, які прыносіцца ветрам’. Прасл. větriti (суф. ‑i‑ti < ‑ě‑ti). Да вецер (гл.). Лексема větrъ, ад якой утварыўся дзеяслоў, мела пераноснае значэнне ’пах’, якое сёння мы маем, напр., у чэш. народн. větry ’страўнікавыя газы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кача́тьсяI несов.

1. (раскачиваться, находясь в подвешенном состоянии, под действием ветра, волн) калыха́цца, гайда́цца; (в люльке, на качелях, в гамаке и т. п. — ещё) гу́шкацца;

2. (о чём-л. неустойчивом или слабо закреплённом) хіста́цца, обл. калыва́цца; ківа́цца;

стол кача́ется стол хіста́ецца (калыва́ецца);

анте́нна кача́ется антэ́на хіста́ецца (калыва́ецца);

больно́й кача́ется от сла́бости хво́ры хіста́ецца ад сла́басці;

ма́ятник кача́ется ма́ятнік хіста́ецца (калы́шацца);

голова́ кача́ется галава́ ківа́ецца;

3. (колебаться в вертикальном направлении) вага́цца, разг. зы́бацца;

ча́ши весо́в кача́ются ша́лі ва́гі вага́юцца;

мостки́ кача́ются кла́дка зы́баецца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)