Саснэ́ ’адросткі пер’яў у птушак пасля лінькі’ (Сл. ПЗБ). Да аснэ́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), што да асо́н (гл.). Збліжана з сасна (гл.) з-за знешняга падабенства да сасновых шыпулек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́ська ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festukacea Link.’ (Касп.), троскі ‘тс’ (Кіс.). Відавочна, ад тросць1, збліжэнне з трось ‘трыснёг’ з-за знешняга падабенства, параўн. укр.trostʼanka tonkonižka (Макавецкі, Sł. botan.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КОНТРЭСКА́РП (франц. contrescarpe ад контр... + escarpe адхон) 1),
процітанкавая загарода ў выглядзе крутога зрэзу на схіле мясцовасці, накіраванага ў бок таго, хто абараняецца. Мае вышыню 3—4 м, разлічаны на перакульванне танкаў пры іх спусканні з вышыні.
2) Бліжэйшы Да праціўніка адхон (з драўніны, цэглы, камення) знешняга крапаснога рова. Выкарыстоўваўся да 19 ст. ў якасці проціштурмавой перашкоды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБЕРАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. liberalis свабодны),
вызваленне ад жорсткіх абмежаванняў, дзярж. рэгулявання, кантролю; палітыка ідэалагічнай свабоды і інш. Л. цэн — пераход ад цэн, што вызначаюцца дзяржавай (дзярж. цэнаў тварэння), да сістэмы свабодных рыначных цэн (рыначнага цэнаўтварэння); можа быць поўнай або частковай. Л. гандлю — міждзярж. рэгуляванне ў сферы знешняга гандлю, якое прыводзіць да зніжэння (або поўнага скасавання) тарыфных і нетарыфных абмежаванняў у міжнар. гандлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Селёзка рэдка ‘рыба чахонь, Pelecus cultratus (L.)’ (Жук.). Maбыць, з рус.селёдка < сельдь ‘селядзец’, паколькі сустракаецца ва ўсходніх раёнах (гом., маг.). Перанос назвы на чахонь адбыўся з прычыны знешняга падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапта́ркі ’грыбы’ (?): таптаркі прама на поле выбягаюць (Мат. Гом.), тапча́нік ’падрашэтнік, Suillus piperatus (Fr.)’. Няясна, магчыма, з-за знешняга выгляду (з пляскатай шапачкай, як бы “растаптаныя”), да тапта́ць1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэбрэ́й ’балотная расліна з вузкімі лістамі і чатырохкутнай разеткай іх унізе’ (ТС). Параўн. чэш.řebřiček ’крываўнік’, славац.rebrica ’парэзнік’, серб. і харв.рѐбрац ’крываўнік’. Магчыма, паводле знешняга падабенства ад рабро (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАГНІТААПТЫ́ЧНЫ ДЫСК,
разнавіднасць аптычных дыскаў, дзе запіс інфармацыі ажыццяўляецца тэрмамагн. спосабам.
Пры запісе інфармацыі рухомы носьбіт лакальна награваецца лазерным выпрамяненнем, у зоне разагрэву каэрцытыўная сіла рабочага слоя рэзка змяншаецца (гл.Тэрмамагнітныя з’явы) і нагрэты ўчастак перамагнічваецца пад уздзеяннем слабога знешнягамагн. поля. Пры ўзнаўленні адбіты ад М.д. палярызаваны лазерны прамень перыядычна паварочвае плоскасць палярызацыі на вугал, значэнне якога залежыць ад намагнічанасці рабочага слоя (гл.Кера эфект).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́НЫ РАЗВІЦЦЯ́, анамаліі развіцця,
парушэнні ўнутрывантробнага развіцця, што прыводзяць да адхілення ў будове ці функцыях асобнага органа, сістэмы органаў або ўсяго арганізма. Вынік гаметапатыі (паталогія жан. яйцаклетак і сперматазоідаў), эмбрыяпатыі (паталогія эмбрыёна — перыяд развіцця ва ўлонні маці да 10—12 тыдняў) і фетапатыі (паталогія плода ва ўлонні маці ад 10—12 тыдняў да нараджэння). Могуць быць звязаны з ускладненай спадчыннасцю і шкоднымі фактарамі знешняга асяроддзя (хваробы ці шкодныя прывычкі маці ў перыяд развіцця плода, фіз., хім., радыяцыйныя і інш. фактары, няправільнае харчаванне і інш.). Могуць быць вынікам камбінаванага ўздзеяння спадчынных і шкодных фактараў знешняга асяроддзя (мультыфактаральныя З.р.). Да З.р. адносяць прыроджаную адсутнасць якога-н. органа (аплазія, агенезія), яго зменшаны (гіпаплазія) ці павялічаны (макрасамія) памер, эктапію (размяшчэнне органа ў незвычайным месцы, напр., ныркі ў малым тазе), наяўнасць дабавачных органаў, зліццё паміж сабой органаў ці іх частак. Найчасцей бываюць З.р. апорна-рухальнага апарату (вывіхі, касалапасць і інш.), твару (расколіна верхняй губы), цвёрдага паднябення, унутр. органаў (парок сэрца, страўнікава-кішачнага тракту і мочапалавой сістэмы). Назіраюцца таксама і ў жывёл.