padało, więc na plaży było pusto — ішоў дождж, таму на пляжы было пуста
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
да́льшы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Дальні, далейшы. Галасы выйшлі з суседняга пакоя і паціхлі недзе ў дальшых пакоях.Мурашка.Дымаўцы спыніліся ў пракосах, глядзелі, меркавалі, — што гэта мае значыць? Дальшыя падыходзілі бліжэй да пярэдніх.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жывако́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Шматгадовая лекавая травяністая расліна сямейства бурачнікавых з буйным лісцем і трубчастымі кветкамі, якая расце па сырых мясцінах. — А жывакост, дзеткі, гэта значыць: жывіць косці, ажыўляе іх, — схамянуўшыся, дадае [бабка Аксіння].Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
démnachadv
1) адпаве́дна гэ́таму, зго́дна з гэ́тым
2) такі́м чы́нам, зна́чыць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯЛЕ́ННЕ,
арыфметычнае дзеянне, адваротнае множанню. Падзяліць лік a (дзеліва) на b (дзельнік адрозны ад нуля) — значыць знайсці такі лік x (дзель), што здабытак bx = a (або xb = a). Для абазначэння Дз. выкарыстоўваюць знакі двукроп’я (a:b), гарыз. () або нахільнай (a/b) рысы.
Для рацыянальных лікаў (цэлых, дробных і нуля) Дз. адназначнае і заўсёды магчымае (акрамя Дз. на нуль, што немагчыма). У межах цэлых лікаў — адназначнае, але не заўсёды магчымае, напр., 6 дзеліцца на 2 і 3, але не дзеліцца на 5. Абагульненнем звычайнага Дз. з’яўляецца Дз. з астачай. Падзяліць цэлыя неадмоўныя лікі a на b — знайсці такія цэлыя неадмоўныя лікі x і y, якія задавальнялі б патрабаванні a = bx + y, y < b, дзе x — няпоўная дзель (пры y ≠ 0) ці дзель (пры y = 0); y — астача. Гл. таксама Падзельнасць.
Разм. Прасядзець доўгі час дзе‑н. [Верхаводка:] На маёй рабоце залішне не расседзішся. Ты ведаеш, што значыць быць памочнікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы?Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
or
[ɔr]
conj.
1) або́, а́льбо
You can go or stay — Мо́жаце ісьці́ або́ заста́цца
2) а то, іна́кш, іна́чай
Hurry, or you will be late — Сьпяша́йся, а то спо́зьнісься
3) або́, гэ́та зна́чыць
This is the end or last part — Гэ́та кане́ц, гэ́та зна́чыць апо́шняя ча́стка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ківіня́ ’качарга’ (Шатал.). Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні слова абапіраецца на лат.kīvens ’круглая палка з зубчастым жалезам і ражкамі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 114). Цікава, што літ.kivýnasзначыць ’апалонік (біял.)’, што, магчыма, сведчыць аб кальцы з балтыйскага для назвы апалоніка (гл. апалонік2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІСТРА́ЛЬ (Mistral) Габрыэла [сапр.Гадой Алькаяга
(Godoy Alcayaga) Лусіла; 7.4.1889, г. Вікунья, Чылі — 10.1.1957], чылійская паэтэса, дыпламат. Друкавалася з 1903. Першы паэт.зб. «Санеты смерці» (1914). У зб-ках вершаў «Адчай» (1922),
«Пяшчота» (1924), «Высечка лесу» (1938), «Давільня» (1954) тэмы кахання і смерці, чалавека і Бога, дзіцяці і мацярынства, сац. няроўнасці. Яе паэзія адметная экспрэсіўнасцю, псіхалагізмам, насычана біблейскімі і індаамер. фалькл. матывамі. На бел. мову асобныя вершы М. пераклаў Р.Барадулін. Нобелеўская прэмія 1945.
Тв.:
Бел.пер. — Ветраліст. Мн., 1984;
У кн.: Кахаць — гэта значыць...: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986;
Рус.пер. — Стихи. М., 1959;
Лирика. М., 1963;
У кн.: Поэты Чили. М., 1972.
Літ.:
Алегрия Ф. Горизонты реализма: Пер. с исп. М., 1974;
Мамонтов С.П. Испаноязычная литература стран Латинской Америки XX в. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адме́рзнуць, ‑не; пр. адмёрз, ‑мерзла; зак.
Загінуць ад марозу; вымерзнуць. Агуркі адмерзлі.//Разм. Страціць гібкасць, адчувальнасць на холадзе; прымерзнуць; моцна азябнуць (пра часткі цела). Пальцы адмерзлі. □ Але здаровая ступня ўжо, мабыць, адмерзла — значыць, .. [Сотнікаў] зусім аставаўся без ног.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)