у грэчаскай міфалогіі пачварная 9-галовая змяя, якая жыла ў Лернейскім балоце на п-ве Пелапанес, параджэнне пачвар Тыфона і Яхідны. Ядавітае дыханне гідры знішчала ўсё жывое. Лічылася непераможнай, бо на месцы адсечанай галавы ў яе вырасталі 2 новыя. Паводле міфа, Геракл з дапамогай пляменніка Іалая стаў прыпальваць абрубкі шыі і забіў гідру, а яе жоўць і кроў выкарыстоўваў як смяротны яд для стрэл.
1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум. Грымучы млын. □ З гор бягуць ручаі грымучыя.Бураўкін.Грымучае полымя імкліва кацілася па лесе.Шчарбатаў.Бумажкоў акідае вачамі грымучую калону нямецкіх танкаў.Чорны.
2. Шумны, гучны. Грымучы голас. □ З грудзей нашых панясецца Вір песень грымучых І ў адзін голас зліецца, У адзін магучы.Купала.
•••
Грымучая змяягл.змяя.
Грымучая ртуцьгл. ртуць.
Грымучы газгл. газ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гі́дра, ‑ы, ж.
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — шматгаловая змяя, у якой на месцы адсечаных галоў вырасталі новыя.
2. Дробная бесхрыбетная кішачнаполасцевая прэснаводная жывёліна са шчупальцамі вакол рота.
[Грэч. hydra — вадзяная змяя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АФІЯЛІ́ТЫ [ад грэч. ophis змяя + ...літ(ы)],
асноўныя і ультраасноўныя інтрузіўныя (дуніты, перыдатыты, піраксеніты, габра), эфузіўныя (пераважна базальты і іх туфы) і асадкавыя (глыбакаводныя асадкі акіянскага тыпу) горныя пароды, якія трапляюцца разам. Афіяліты разглядаюць як рэлікты акіянскай кары геал. мінулага, перамешчаныя на ўскраіны мацерыкоў. Важна даследаваць афіяліты, каб выяўляць радовішчы рудаў, генетычна звязаныя з пародамі афіялітавага комплексу (хрому, нікелю, плаціны, золата, ртуці і інш.), а таксама вывучаць развіццё зямной кары.
змяясям.вужовых. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, у Пярэдняй і М. Азіі. Жыве ў адкрытых стэпах, паўпустынях, кустовых зарасніках і інш.
Даўж. да 2,5 м. Верхні бок цела ўсіх адценняў аліўкавага колеру, без узору. Бруха жоўтае, палевае. зрэдку чырванаватае. Вакол вачэй звычайна жоўтая пляма. Адкладвае 6—16 яец. Корміцца дробнымі млекакормячымі, паўзунамі, птушкамі, насякомымі. Агрэсіўны, нападае нават на чалавека. Укус дарослага Ж.п. балючы і кроватачывы, але не небяспечны.