2. (пачакцыгарэті г. д.) ánbrechen*vt, ánreißen*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прыве́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Добразычлівы, гасцінны; ветлівы. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу.Шамякін.// Які выяўляе добразычлівасць, гасціннасць. Прыветлівая ўсмешка. Прыветлівыя словы. □ Малады настаўнік з прыветлівым тварам і вясёлым, добрым смехам адразу спадабаўся Міхасю.Колас.//перан. Які прыцягвае, вабіць да сябе. Святлом прыветлівым, знаёмым [агні інтэрната] Мігаюць, вабячы здалёк.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вылуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да вылучыцца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Выразна праяўляцца, выступаць. Дзве тоўстыя чорныя касы цяжка спадаюць на спіну і здалёк вылучаюцца на чырвоным шоўку блузкі.Васілевіч.На суровым твары [вартаўніцы] была туга, боль, ад чаго яшчэ выразней вылучаліся маршчыны.Гурскі.
3.Зал.да вылучаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыві́ць, крыўлю, крывіш, крывіць; незак., што.
Рабіць крывым, перакошаным, выгнутым. Крывіць туфлі.// Перакошваць у грымасе (твар, губы, рот). Не то ад дыму вусны [Рыгор] крывіць і вока правае прыжмурвае, не то здалёк яшчэ прабуе ўсміхацца Аўдолі.Крапіва.«Следчы» паціскае плячамі. Злая ўсмешка крывіць яго губы.Колас.
•••
Крывіць душой — быць няшчырым, наўмысна не гаварыць праўды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустэ́льня, ‑і, ж.
Тое, што і пустыня. Вярблюды ідуць, вярблюды Павольна адмерваюць крок, Па гліне сухой, па грудах — Пустэльняй ідуць здалёк.Хведаровіч.Пайшоў, як волат, праз пяскі Пустэльняю Турксіб.Броўка.Направа ўзнімалася зялёнае ўзгор’е вялікага кургана. Гэта быў аазіс у пагібельнай пустэльні балот.Самуйлёнак.Перад намі на поўначы дзікай У пустэльнях растуць гарады.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балабо́н, ‑а, м.
Разм.
1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка. Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў — відаць, пасвіліся на балоце коні.Лынькоў.Адна, мусіць, самая збродлівая [карова], з балабонам: нагне галаву, каб да травіны дастаць, — балабон звініць.Сіпакоў.
2.перан. Балбатун, пустаслоў. Не, ён не з тых, хто менціць языком, у балабонаў рукі такімі мазолістымі не бываюць.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́ша1, ‑ы, ж.
Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калашына. Падкасаць калошы. □ Голыя пяты блішчалі здалёк з-пад даўгіх нагавічных калошаў.Чорны.Борздзенька нацягваеш на сябе кашулю, штаны — ногі не трапляюць у калошы, і злуешся.Сачанка.
кало́ша2, ‑ы, ж.
Порцыя матэрыялаў (коксу, руды і флюсу), якая засыпаецца за адзін раз у доменную печ, вагранку і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добразычлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць добразычлівага. Добразычлівасць гаспадароў. □ — Вястун прыляцеў! Сардэчна просім! — у голасе Пятра — добразычлівасць і ласка.Новікаў.// Добразычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Я зараз жа адагнаў ад сябе добразычлівасць — гэта такім мая маці заносіла ў горад усё да кроплі малако, такія абыходзіла мяне ў пачатковай школе здалёк, не хацелі сядзець за адной партай.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымайстрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Разм.
1. Прыладзіцца, размясціцца дзе‑н. Каму ўрачы не дазвалялі выходзіць з палат, тыя прымайстраваліся на вокнах, каб хоць здалёк зірнуць на героя.Дудо.Сяляне паселі каля плота, іншыя прымайстраваліся на бярвенні.Чорны.
2. Уладкавацца куды‑н., атрымаць якое‑н. месца, пасаду. Некалькі чалавек нават прымайстраваліся на працу ў горадзе.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сказі́ць, скажу, сказіш, сказіць; зак., што.
1. Змяніць, перайначыць; выставіць у няправільным, памылковым святле. Сказіць сэнс. □ Вульгарызатарская крытыка намагалася сказіць воблік паэта, прыпісваючы яго творчасці песімізм і эстэцтва.Майхровіч.[Сігнал] прыйшоў аднекуль здалёк, прабіўшыся праз камету. Магчыма, гэта і сказіла яго.Шыцік.
2.(1і2ас.неўжыв.). Моцна змяніць, надаць ненатуральны, ненармальны выгляд (пра твар). Грымаса сказіла твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)