памажне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца мажным, мажнейшым. Шэйдак яшчэ пашырэў у плячах, памажнеў. Сабаленка. Зоя ішла з Дома культуры. На вострых скулах яе твару ўжо можна было заўважыць карычневыя плямінкі. Зоя памажнела, галаву трымала горда. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экано́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць эканомнага. Старасці ўласціва гэта дбанне аб парадку, аб драбязлівай эканомнасці, ад гэтага старыя людзі бываюць часта бурклівымі. Колас. Па эканомнасці стральбы ён [Андрэй] адчуваў, што тут недзе свае, аднак заўважыць нікога не мог. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

Пазіраючы, заўважыць, выявіць. Панна Людміла.. зараз жа падмеціла.. нясмеласць і замяшанне [Лабановіча], і гэта ёй, відаць, спадабалася. Колас. У кожным з герояў пісьменнік [Якуб Колас] умее падмеціць нешта добрае, чалавечае і паказаць яго. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак. і незак.

1. зак., чаго і без дап. Не заўважыць чаго‑н., назіраючы за кім‑, чым‑н. Недабачыць істотнага.

2. незак. Тое, што і недабачваць. [Сузан:] — Я крыху слабы на вочы, недабачу... Пакажыце бліжэй. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pozwalać

pozwala|ć

незак. дазваляць;

za dużo sobie ~sz! — ты занадта шмат сабе дазваляеш!;

~m sobie zauważyć, że ... — дазвольце мне заўважыць, што... ; дазволю сабе заўважыць, што...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

апруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек. Чорны.

2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замаскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Закрыць, захінуць чым‑н., каб зрабіць непрыметным. Замаскіраваць яму травою. □ З усіх бакоў надзейна замаскіравалі нас густыя зараснікі, і заўважыць нашу засаду нялёгка. В. Вольскі. // перан. Скрыць сутнасць чаго‑н. Замаскіраваць свае намеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слон, слана́, мн. сланы́, слано́ў, м.

1. Буйная траваедная млекакормячая жывёліна трапічных краін з доўгім хобатам і двума біўнямі.

2. Шахматная фігура, якая можа перамяшчацца на любую колькасць клетак па дыяганалі.

Слана не заўважыць — не бачыць самага важнага, вялікага.

|| памянш.-ласк. сло́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. слано́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Вырабы са слановай косці.

Слановая хвароба — тое, што і слановасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улаві́ць, улаўлю́, уло́віш, уло́віць; уло́ўлены; зак.

1. каго-што. Схапіць, злавіць каго-, што-н. (разм.).

У. каня.

2. што. Выявіць і прыняць, зарэгістраваць прыборамі.

У. радыёхвалю.

3. перан., што. Успрыняць (органамі пачуццяў), заўважыць.

У. шолах лесу.

У. насмешку ў словах.

У. сэнс выказвання.

4. што. Тое, што і улучыць (у 1 знач.).

У. зручны момант.

|| незак. уло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уло́ўліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

observe

[əbˈzɜ:rv]

v.

1) назіра́ць, нагляда́ць; заўважа́ць

2) сказа́ць, заўва́жыць

3) прытры́мвацца, трыма́цца, захо́ўваць

to observe a rule — трыма́цца пра́віла

to observe silence — захо́ўваць маўча́ньне

4) сьвяткава́ць, ушано́ўваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)