павышаныя пач. вучылішчы ў гарадах Германіі ў 17—18 ст. У іх дзеці рамеснікаў, гандляроў і інш. набывалі павышаную пач. адукацыю і рэальныя веды (ням. мова, матэматыка, пачаткі геаграфіі і прыродазнаўства, некаторыя прыкладныя веды). Стварэнне бюргерскіх школ давала магчымасць дваранству захаваць сярэднія школы (гімназіі) толькі для свайго саслоўя. У 19 ст. бюргерскія школы пераўтвораны ў вышэйшыя пач. з 4-гадовым курсам навучання або 6-гадовыя рэальныя вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ФНА,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа, дачка багіні зямлі Геі і рачнога бога Пенея. Яна дала зарок захаваць цнатлівасць і бясшлюбнасць. Калі за ёю пагнаўся закаханы Апалон, Д. паклікала на дапамогу бацьку і ён ператварыў дачку ў лаўровае дрэва. Лаўр стаў любімай і свяшчэннай раслінай Апалона. На міф пра Д. напісана паэма «Метамарфозы» Авідзія, творы жывапісцаў Джарджоне, Н.Пусэна, Дж.Цьепала, кампазітараў Г.Шутца, А.Скарлаці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мульчы́раваць
(ад англ. mulch = прэлая салома)
пакрываць паверхню глебы тарфяной крошкай, перагноем, апалым лісцем, каб палепшыць умовы росту раслін і захаваць структуру і вільготнасць глебы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АТАКСІ́Я (ад грэч. ataxia беспарадак),
расстройства каардынацыі адвольнага руху (тэмпу, хуткасці, дакладнасці, суразмернасці) пры нармальнай сіле адпаведных мышцаў. Адрозніваюць атаксію статычную (парушэнне раўнавагі, калі чалавек стаіць або сядзіць), дынамічную (немагчымасць выконваць адвольныя рухі рукамі, нагамі) і статычна-дынамічную (хістанне пры хадзе, немагчымасць захаваць цэнтр цяжару пры раптоўным спыненні). У залежнасці ад лакалізацыі пашкоджання нерв. сістэмы атаксія бывае мазжачковая, вестыбулярная, коркавая, сенсітыўная. Атаксія можа ўзнікаць і пры істэрыі. Лячэнне залежыць ад прычыны ўзнікнення і ступені неўралгічнага расстройства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Разм. Уберагчы ад небяспекі, гібелі, знішчэння; захаваць жывым, выратаваць. Яны [браты] ўратавалі Радзіму ад згубы, Сваю ж маладосць Не змаглі ўберагчы.І. Калеснік.Шкада бацьку расставацца з дзецьмі, але што зробіш: у гэтай завірусе таксама іх не ўратаваць.Шчарбатаў.[Кірыла] ішоў разам з людзьмі, стомлены, але задаволены, што зрабілі важную справу — уратавалі хлеб.Гурскі.//Захаваць, зберагчы, пазбавіць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. [Лугавец:] — У засушлівыя гады, перакрыўшы шлюзы, мы ўратуем тарфянікі ад перасушкі...Краўчанка.Кемлівасць, вынаходніцтва — вось што ўратавала Зыгмуся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пару́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.
1.што. Перашкодзіць нармальнаму стану, развіццю чаго-н., перарваць.
П. маўчанне.
П. сон.
2.што. Не захаваць чаго-н., пераступіць што-н.
П. дагавор.
П. дысцыпліну.
П. граніцу (незаконна перайсці яе).
3.каго-што. Скрануць, разварушыць.
П. пчол.
П. яйкі ў птушыным гняздзе.
|| незак.паруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.парушэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
-снабі́ць, параўн. сыснабіць (*саснабіць) ‘заспакоіць, супакоіць’ (Бяльк.). Магчыма, роднаснае ст.-слав.сънабъдѣти ‘захаваць, зберагчы, выратаваць’, адкуль рус.снабди́ть ‘забяспечыць’, чэш.snábděti ‘назіраць, сузіраць, забяспечваць’, серб.-харв.снабдети ‘забяспечыць’, ц.-слав.набъдети ‘ахоўваць’, прыставачнага ўтварэння ад бъдъти, што да прасл.*bъděti ‘быць бадзёрым, клапаціцца’, гл. Фасмер, 3, 696; Трубачоў, Этимология–1972, 28; Глухак, 568.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Захаваць, утрымаць у памяці. Першы ўрок у сваім трэцім класе Валя запомніць на ўсё жыццё.Дамашэвіч.Мікола на ўсё жыццё запомніў той дзень і час, як падышоў.. да роднай хаты.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заціснуць, прыціснуць. Губы прыцяць.//перан. Затаіць, захаваць. Імкнучыся як-небудзь прыцяць у сабе нядобрыя прадчуванні, Рыбак пад сцяной пачаў прыслухоўвацца да Дзёмчыхі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
incognito
[inkognito] інкогніта;
podrużować incognito — падарожнічаць інкогніта;
zachować incognito — захаваць інкогніта
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)