протастрангілі́ды

(н.-лац. protostrongylidae)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў; паразітуюць пераважна ў дыхальных шляхах аленяў, авечак, коз, зайцоў, трусоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЫХА́ННЕ РАСЛІ́Н,

працэс акісляльнага распаду вугляводаў (або інш. дыхальных субстратаў) да дыяксіду вугляроду (CO2) і вады, які ідзе з паглынаннем кіслароду. Пры гэтым вызваляецца энергія, што раней назапашваецца пры фотасінтэзе, і выкарыстоўваецца на ўтварэнне багатых энергіяй злучэнняў (часцей у форме АТФ). У ніжэйшых раслін абмен газаў пры дыханні ідзе шляхам дыфузіі праз паверхню клетак, у вышэйшых раслін — праз міжклетнікі, якія пранізваюць усё цела. Найб. інтэнсіўнасцю дыхання вызначаюцца маладыя, хутка растучыя органы і тканкі. У расліны найб. актыўна дыхаюць рэпрадукцыйныя органы, потым лісце, слабей — сцёблы і карані. З заканчэннем перыяду актыўнага росту Д.р. аслабляецца, што звязана з працэсамі старэння пратаплазмы.

т. 6, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭЗО́ЛЫ, метылфенолы,

арганічныя злучэнні, CH3C6H4OH.

Існуюць 3 ізамеры: 2-метылфенол (орта-К.; t 30,9 °C, tкіп 191 °C); 3-метылфенол (мета-К.; tпл 11 °C, tкіп 202,8 °C); 4-метылфенол (пара-К.; tпл 31,8 °C, tкіп 201,9 °C). Бясколерныя крышталі або вадкасці. Раствараюцца ў вадзе, растворах асноў, этаноле, эфіры, хлараформе, бензоле, ацэтоне. Сумесь ізамераў вылучаюць з кам.-вуг. ці сланцавай смалы, раздзяляюць дыстыляцыяй. Выкарыстоўваюць у вытв-сці крэзола-альдэгідных смол, дэзінфекцыйных сродкаў; асобныя ізамеры — у вытв-сці азафарбавальнікаў, інсектыцыдаў, гербіцыдаў, антыаксідантаў. К. раздражняюць скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў, выклікаюць кан’юнктывіты. ГДК 0,1—0,5 мг/м³.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 8, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНДА́ЛІНЫ,

вялікая колькасць лімфоіднай тканкі ў слізістай абалонцы верхніх дыхальных шляхоў і пачатковых аддзелах страўнікавага тракту наземных пазваночных жывёл і чалавека; органы лімфоіднай сістэмы. У млекакормячых жывёл і чалавека М. кальцом абкружаюць уваход у глотку, уключаюць М. парныя паднябенныя (паміж паднябеннымі дужкамі), трубныя (паміж адтулінамі еўстахіевых труб і мяккім паднябеннем), няпарныя языковую (каля кораня языка), глотачную (пасярэдзіне задняй ч. верхняй сценкі глоткі). Выконваюць ахоўную ролю арганізма ад мікробаў, удзельнічаюць у выпрацоўцы імунітэту. Захворванне М. — востры танзіліт, або ангіна. У многіх птушак і млекакормячых ёсць страваводная М. (у сценцы задняга аддзела стрававода).

А.​С.​Леанцюк.

т. 10, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРАКАТЭХІ́Н, 1,2-дыгідраксібензол,

двухатамны фенол, C6Н4(OH)2.

Бясколерныя крышталі, у паветры на святле хутка цямнеюць. t 105 °C, tкіп 240 “С. шчыльн. 1371 кг/м³ Добра раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і некаторыя яго вытворныя знойдзены ў раслінах; могуць быць вылучаны, напр., з драўніны і прыродных смол. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў (алізарыну і гістазарыну), пахучых рэчываў (напр., гваяколу), як зыходнае рэчыва для сінтэзу адрэналіну, кампанент фарбавальніка для футра, праявіцель у фатаграфіі. Пыл і пара П. раздражняюць скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў; ГДК у вадзе 0,1 мг/л.

т. 12, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

металапратэі́ды

(ад метал + пратэіды)

комплексы бялкоў з цяжкімі металамі, якія выконваюць ролю дыхальных пігментаў, пераносчыкаў металаў у арганізме, ферментаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апно́э

(ад а- + гр. pnoe = дыханне)

часовая затрымка дыхальных рухаў у сувязі са збядненнем крыві вуглякіслым газам (параўн. дыспноэ).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вейлане́лы

(н.-лац. veilonellaceae)

сямейства бактэрый; паразітуюць у ротавай поласці, страўнікава-кішачным тракце і дыхальных шляхах жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рынаві́русы

(ад гр. rhin, -inos = нос + вірусы)

вірусы, якія выклікаюць у чалавека і жывёл запаленчыя хваробы верхніх дыхальных шляхоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артаміксаві́русы

(ад арта + міксавірусы)

група вірусаў, якія выклікаюць вострыя інфекцыйныя хваробы дыхальных шляхоў у чалавека і жывёл (грып, парагрып, чуму).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)