рваць, разрываць, драць, пароць; шматаць, шматаваць, шкуматаць, калашмаціць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Казлава́ць ’ванітаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Геаграфія слова (толькі паўн.-зах.) пры наяўнасці такіх утварэнняў, як літ. ožiáuti ’ванітаваць’ і адпаведнай структуры (на базе выразу казлоў драць) не пакідае сумненняў у тым, што гэта не выпадковае ўтварэнне. Яго можна лічыць незалежным дэрыватам, аднак агульны фон двухмоўя не мог не ўплываць па падобную лексіку. Ёсць паўд.-слав. адпаведнікі да балт. і бел. дзеяслова: славен. kozláti, зафіксаванае Плятэршнікам. Розніца (ва ўтваральных асновах і інш.) гэтых слоў з’яўляецца відавочнай, аднак неістотнай; галоўнае, што паралелі іх дазваляюць меркаваць аб старажытным характары слова і другаснасці выразу, падрабязней гл. казлы драць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Андрамо́ны ’рыззё, рызманы’ (Нас.), андрымоніць (КТС), адрамоны (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з драць зрываць, абрываць’ ці адраць ’абрабаваць’ (ст.-польск. niewiasta odrana ’абрабаваная жанчына’); элемент мон мог узнікнуць у выніку аналогіі з лахманы, рызманы, ахламон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прывы́драцца, прыву́драцца ’прыблытацца, прывалачыся’ (ТС). Да вы́драцца (< вы́драць, гл. драць) са зменай семантыкі, абумоўленай экспрэсіўнасцю ўжывання; параўн. ву́драцца ’насціся, нечакана з’явіцца’, ву́драць ’адшукаць, дастаць’, першасным значэннем якога з’яўляецца ’нанава распрацаваць поле’ (ТС), г. зн. ’навіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадзе́л ’дробныя грачаныя крупы’, ’прамежак паміж зубамі’ (іўеў., Сл. ПЗБ). З рус. пробел ’дробныя грачаныя крупы’, ’адтуліна, праём’, ’прабор ў валасах’ і г. д. < проделывать //проделать < делать < прасл. *delati. Параўн. у спец. значэнні проделывать крупу ’малоць, драць крупы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́ны

1. прич. рва́ный, дра́ный;

2. прич. трёпанный, дра́ный;

1, 2 см. драць1, 2;

3. прил. (о картофеле) тёртый;

~ныя ала́дкі — ола́дьи из тёртого карто́феля (драники)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дзераза́ ’расліна дзераза’ (БРС). Рус. дереза́, укр. дереза́ (агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 4, 205–206). Паводле Трубачова (там жа), вытворнае ад дзеяслова *dertiдраць’ (суф. ‑eza). Няпэўна Фасмер, 1, 502: зыходная форма dьrz‑ і сувязь з рус. дзеясловам дёргать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагі́рдзіцца ’памерці’. Параўн. дырдзіцца ’выцягваць ногі пры смерці’ (Касп.), ’здыхаць’ (вілен., Лаўчутэ, Балтызмы, 108), палес. згʼирдицца, згʼирджувацца ’тс’ (Лысенка, СПГ). Паводле Лаўчутэ (СБ, 109), з літ. dirdintis ’здыхаць, дайсці да канца жыцця’ < ЛгІ( ’лупіць, драць, знімаць скуру, кожу’. Гл. яшчэ дырда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туршкане́нна ‘хутка’ (Мат. Гом.). Няясна, відаць, выводзіцца з *туршком (гл. турхаць), аналагічна да штуршком ‘адным рухам’ (штуршок, ад штурхаць, гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. страшэ́нна. Аднак незвычайнае спалучэнне зычных сведчыць пра магчымы балцкі ўплыў, параўн. літ. tùrškinti ‘рваць, драць’, turškineti ‘плюхаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казёл, ‑зла, м.

1. Самец казы. Стралец расказвае: — Сёння з самага ранку натрапіў я на чараду коз. Была там каза з казлянятамі ды стары казёл барадаты. Якімовіч.

2. Дзікая млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах.

3. Разм. Род гульні ў карты, даміно. Пасля абеду на палубе першага класа пачалі стукаць «казла» — настрой узрушаны, воклічы. Мележ.

4. Метал, шлак, які застыў пры плаўленні і прыкарэў да сценак печы, каўша і пад.

5. Гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох высокіх ножках.

6. Разм. Род бабкі: некалькі снапоў ячменю, аўса, састаўленых пэўным чынам для прасушвання.

7. Разм. Тое, што і казляк. Назбіраць казлоў.

8. Разм. Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці. «Казёл» выпісаў круг на плошчы і спыніўся каля адной крамы. Ермаловіч.

•••

Казёл адпушчэння — пра чалавека, на якога заўсёды звальваюць чужую віну, адказнасць за правіннасць.

Казлы драць гл. драць.

Пусціць казла ў агарод гл. пусціць.

Як з казла малака з каго — пра таго, хто не прыносіць ніякай карысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)