Лясо́ўкадзікая яблыня і плод з яе’ (Касп., шкл., Мат. Маг.), ’лясная груша’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), як і лясоўка ’лясная мыш’ (карм., Мат. Гом.) утварыліся ў выніку намінацыі выразу з прыметнікам лясо́вы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысну́шкі ’яблыкі з дзічкі’ (Касп.). Да лес (гл.). Утворана ад лясны і суфікса ‑ушк‑і. Параўн. барыс. лясоўкадзікая яблыня’ (Сл. ПЗБ). Ацвярдзенне л‑ адбылося пад уплывам лысы (дзікія яблыкі могуць мець крапінкі-лысінкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звердзікая жывёла’. Рус. зверь, укр. звір, польск. zwierz, в.-луж. zwěrjo, н.-луж. zwéŕe, чэш. zvěř, славац. zver, славен. zvę̂r, серб.-харв. зве̑р, зви̏јер, балг. звяр, макед. sвер. Ст.-слав. звѣрь. Ст.-рус. звѣрь. Ст.-бел. звер (Скарына). Прасл. zvěrь < і.-е. gʼhu̯ēr‑дзікая жывёла’: літ. žvėrìs, лат. zvērs, ст.-прус. він. скл. мн. л. swirins, грэч. θήρ, ‑ος ’звер’, лац. ferus ’дзікі’. Фасмер, 2, 87; Шанскі, 2, З, 79; БЕР, 1, 625; Скок, 3, 666–667; Голуб-Копечны, 440; Махэк₂, 720; Копечны, Zákl. zásoba, 429; Траутман, 374–375; Покарны, 1, 493.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нуро́к ’нырок, ныранне’ (Яруш.), ’від дзікай качкі’ (Сцяшк.), нюрок ’нырок, ныранне’ (Сл. ПЗБ), курком ’нырцом’ (Сл. ПЗБ), укр. нурокдзікая качка; нырок’, рус. курок ’выбоіна на дарозе’, польск. nurek ’нырок; нырэц; пануры чалавек’. Гл. нырок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАРЧЫ́ЦА (Sinapis),

род кветкавых раслін сям. капуставых. 10 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі як пустазелле на палях, агародах, каля дарог трапляюцца гарчыца палявая, або дзікая (S. arvensis), і гарчыца белая, або англійская (S. alba). Гарчыцу белую культывуюць як кармавую, алейную і вострапрыпраўную расліну. Гарчыцай таксама называюць некат. віды капусты, марской гарчыцы.

Адна-, рэдка двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. да 1 м. Лісце суцэльнае ці лірападобна-надрэзанае, чаргаванае, апушанае. Кветкі невялікія, двухполыя, жоўтыя ці белавата-жоўтыя, у доўгіх гронках. Плод — двухстворкавы стручок з доўгім носікам. Вострапрыпраўныя, харч., кармавыя, лек. і меданосныя расліны, некаторыя віды — пустазелле. Насенне мае да 40% тлустага алею, гліказід сінігрын, фермент міразін. З яго робяць харч. гарчычны і эфірны алеі, сталовую гарчыцу, мед. гарчычнікі і інш.

Гарчыца палявая.

т. 5, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАСО́НАВЫЯ, сельдэрэевыя (Umbelliferae, Apiaceae),

сямейства двухдольных кветкавых раслін. Каля 300 родаў, больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. колькасць — ва ўмераных і субтрапічных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 33 роды, 51 від. У Чырв. кнігу занесена 6 відаў П.: астранцыя вялікая, баршчэўнік звычайны, бядрынец вялікі, дзікая пятрушка аленевая, сіела прамая, шчыталіснік звычайны.

Адна- і шматгадовыя травы, радзей кусты або дрэўцы. Лісце звычайна простае, чаргаванае, моцна рассечанае. Кветкі дробныя ў складаных, часам простых, парасоніках ці галоўках. Плод — віслаплоднік. Ва ўсіх органах — эфіраалейныя ходы. Сярод П. шмат агароднінных (кмен, морква, сельдэрэй, пастарнак, пятрушка), тэхн. (каляндра, ферула), эфіраалейных (аніс, каляндра, фенхель), лек. (амі, кмен, ферула), дэкар. (астранцыя, баршчэўнік) раслін. Некат. моцна ядавітыя (балігалоў, цыкута), шэраг відаў (напр., снітка, цьмянец) пустазелле.

Літ.:

Травянистые растения СССР. Т. 2. М., 1971;

Жизнь растений. Т. 5 (ч. 2). М., 1981.

В.​В.​Маўрышчаў.

т. 12, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Леснікі́ дзікія, лясныя яблыкі’ (в.-дзв., Шатал., Працы, 6). Шляхам універбізацыі са словазлучэння лясныя яблыкі. Пасля ад формы адз. л. леснік утворана в.-дзв. леснічыхадзікая яблыня’ (Шатал.). Гэтак жа і зах.-укр. лесниця, лісниця ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́дзеліна ’канюшына палявая, Trifolium campestre Schreb.’, ’дзікая лясная канюшына Medicago sativa’, ’поле, дзе расла люцэрна’ (віц., Кіс.; маладз., Яшк.). З дзяцеліна пад уплывам літ. medelis ’лясок’. Сувязь з літ. словам дапускае Непакупны (Baltistica, 8 (1), 101–102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казіна́1 ’вельмі жорсткая, дзікая трава’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Сувязь з назвай жывёлы відавочная: параўн. іншыя назвы для Nardus stricta: казіная, казліная барада. Структурны адпаведнік — рус. соль-ілецк., чкалаўск. козина ’волас, які выдаляецца з казінага пуху’. Словаўтваральна не вельмі ясна: па аналогіі да казінец можна было б меркаваць аб прыметнікавай утваральнай аснове і адпаведнай суфіксацыі (‑а). Што датычыць старажытнай ‑а‑суфіксацыі, то праславянскія дэрываты ад прыметнікаў з ‑а‑суфіксацыяй адзінкавыя (гл. Слаўскі, SP, 1, 60).

Казіна́2 ’неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава’. (Яшк., Прышч. дыс.). Да папярэдняга слова; аб такім тыпе словаўтварэння параўн. і казінец4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПУСТАЗЕ́ЛЛЕ, пустазельныя расліны,

расліны, рост якіх на пэўных участках непажаданы. Пагаршае ўмовы росту і развіцця культ. раслін, зніжае іх ураджай, перашкаджае рабоце с.-г. машын, спрыяе пашырэнню шкоднікаў. Паводле месца росту П. падзяляецца на раллёвае (сегетальнае), смеццевае (рудэральнае) і П. прыродных угоддзяў.

Для П. характэрны высокая пладавітасць (напр., 1 расліна палыну звычайнага дае да 10,5 млн. насення), непатрабавальнасць да глебава-клімат. умоў. Многія пустазельныя расліны (васілёк сіні, куколь) па-за межамі аграбіяцэнозаў не трапляюцца. На палях, моцна засмечаных П. недабор зерня з 1 га дасягае 0,2—0,3 т, бульбы 2—5 т, агародніны 1,5—4 т, таксама ў прадукцыі памяншаецца колькасць бялкоў, цукру, крухмалу.

На Беларусі каля 300 відаў П., найб. пашыраныя з аднагадовага П. — лебяда белая, свінакроп палявы, брыца звычайная, пупок палявы, рэдзька дзікая, зоркаўка сярэдняя; са шматгадовага П. — пырнік паўзучы, шчаўе конскае, асот палявы, бярозка палявая, хвошч і інш.

т. 13, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)