гісто́рык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гісто́рык гісто́рыкі
Р. гісто́рыка гісто́рыкаў
Д. гісто́рыку гісто́рыкам
В. гісто́рыка гісто́рыкаў
Т. гісто́рыкам гісто́рыкамі
М. гісто́рыку гісто́рыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эпігра́фіка, -і, ДМ -фіцы, ж.

Дапаможная гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на каменных плітах, скалах, на металічных, гліняных прадметах і іншых вырабах.

|| прым. эпіграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суадне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. суаднёс, ‑несла; зак., што.

Выявіць суадносіны паміж чым‑н.; супаставіць, параўнаць. Суаднесці паняцці. □ Пісьменнік [Лобан у трылогіі «Шэметы»] звяртаецца да публіцыстычных адступленняў гісторыка-рэвалюцыйнага характару,.. каб суаднесці мясцовыя падзеі з падзеямі, якія адбываліся ва ўсёй краіне. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэ́пцыя, ‑і, ж.

1. Сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх‑н. з’яў. Гісторыка-філасофская канцэпцыя. Эстэтычная канцэпцыя.

2. Асноўная думка, агульная задума твора. Характэрна і назва апавядання — «Не згасне сонца». Яна сама вызначае аптымістычную канцэпцыю твора. Арабей. Заканчвалася «Новая зямля» ў паслякастрычніцкі час, і гэта не магло не адбіцца на ідэйна-творчай канцэпцыі яе. Адамовіч.

[Лац. conceptio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Сінопсіс»,

гісторыка-палітычны твор, выдадзены ў 1632; гістарычны твор, выдадзены ў 1674.

т. 14, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

функцыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Выконваць свае функцыі, быць у дзеянні, працаваць. Рэшткі падлогі і абліцоўкі сцен сведчаць аб тым, што царква.. была дабудавана і функцыяніравала на працягу невялікага часу, пасля чаго была разбурана. «Беларусь». // (са словамі: «як» і «у якасці» каго-чаго). Выконваць пэўныя функцыі. Так адкрываецца Віцебскі гарадскі музей, які з кастрычніка 1919 г. пачынае функцыяніраваць як музей гісторыка-археалагічны. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палеагра́фія

(ад палеа- + -графія)

дапаможная гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая вывучае графічныя асаблівасці і знешні выгляд старажытных рукапісаў з мэтай прачытаць іх, вызначыць аўтара, час і месца стварэння, аўтэнтычнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІЗЯСЛА́Ў ГЛЕ́БАВІЧ (? — 14 5.1134),

князь полацкага роду Ізяславічаў, сын мінскага кн. Глеба Усяславіча. Упамінаецца ў гісторыка 18 ст. В.​М.​Тацішчава як полацкі князь. Верагодна, валодаў адным з удзелаў у Полацкай зямлі.

т. 7, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАМЫСЛО́ЎСКІ (Ягор Ягоравіч) (18.6.1841, г. Гродна — 21.5.1896),

расійскі гісторык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1888). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1862), у 1867—71 выкладаў у Аляксандраўскім ліцэі, з 1871 праф. Гісторыка-філал. ін-та ў Пецярбургу, у 1884—90 — Пецярбургскага ун-та. Асн. працы па крыніцазнаўстве гісторыі Расіі і Беларусі 16—17 ст., у т. л. «Цараванне Фёдара Аляксеевіча» (ч. 1, 1871), «Сказанне Масы і Геркмана пра смутны час у Расіі» (1874), «Герберштэйн і яго гісторыка-геаграфічныя весці пра Расію» (1884), «Зносіны Расіі з Польшчай у цараванне Фёдара Аляксеевіча» (1887) і інш. Пад яго рэдакцыяй складзены вучэбны атлас па рас. гісторыі з каментарыямі, выдадзена «Гісторыя расійскіх ордэнаў».

т. 6, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кві́нта ў выразе павесіць нос на квінту (ТСБМ, Янк. БП). Зыходзячы з гісторыка-культурных меркаванняў, запазычанне з польск. kwinta (музычны тэрмін). Параўн. польск. spuścić nos na kwintę ў тым жа значэнні. Трэба адзначыць, што ў польскім выразе іншы дзеяслоў (спусціць), які звязвае метафарычнае значэнне з прамым, паколькі адно са значэнняў польск. kwinta ’найтанчэйшая струна ў скрыпцы’. Такім чынам, першаснае прамое значэнне ’спусціць струну’. Параўн. яшчэ spuścić kwintę z basu ’панізіць тон’ (Слаўскі, 3, 492).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)