Смыза́ ‘імжа’ (ашм., Сл. ПЗБ), ‘мноства, цьма машкары’ (ашм., ЛА, 5). Параўн. укр. смиз ‘увярэднік, Pedicularis L.’, што дазваляе суаднесці з хмыз (хміз) ‘сухія сцяблі хмелю’, хмыза́ (хмуза́) ‘гушчар, хмызняк’ (ТС), якія ўзводзяцца да *smyzъ < і.-е. *smū‑gʼ/*smeu‑gʼ, параўн. ням. Schmauch ‘густы дым’, англ. smoke ‘дым’. Пра суадноснасць значэнняў ‘дым, туман’ — ‘зараслі’ гл. ЭССЯ, 8, 46. Значэнне ‘машкара’ развілося, магчыма, пад уплывам *gъmyzъ, параўн. гмыз ‘насякомыя’ (Ласт.), падрабязней пра яго гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 207–208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лісцвяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лісця. Лісцвяны гушчар. Лісцвяны шолах. // Які складаецца, ўтвараецца з лісця; накрыты, усланы лісцем. Лісцвяны подсціл. □ І часта, па начах, калі праз лісцвяны дах хаціны паблісквалі буйныя паўднёвыя зоры, ..лорд думаў пра жыццё, пра яго недарэчнасць. Лынькоў.

2. Які мае лісце, з лістамі; лісцевы. Пышнае ўбранне лісцвяных дрэў, асабліва бяроз, сям-там пачынае жаўцець. Паслядовіч. // Які складаецца з дрэў з лісцем. Вецер .. абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў лісцвяны маладняк. Быкаў. [Вялічка:] — Направа будзе лісцвяны лясок. За ім вёска. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямы́, ‑ая, ‑ое.

1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць. Нямое дзіця. □ Спачатку я нават не ведаў, што там жаўцее, а потым успомніў, што гэта новы зруб нямога Паўла. Кулакоўскі. / у знач. наз. нямы́, ‑ога, м.; няма́я, ‑ой, ж. перан. Маўклівы, ціхі. Навокал — нямыя сосны, далей — гушчар. Карпюк. Скуты холадам даліны, Луг ляжыць нямы. Колас.

2. перан. Скрыты, затоены. Таня з нямым папрокам утаропілася ў Веру. Машара. У дзвярах стаіць маці. У яе посны выраз твару, у блеклых вачах нямое запытанне. Лынькоў.

•••

Нямая карта гл. карта.

Нямое кіно гл. кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забра́цца сов., в разн. знач. забра́ться;

з. на верхаві́ну дрэ́ва — забра́ться на верху́шку де́рева;

з. ў гушча́р ле́су — забра́ться в гу́щу ле́са;

з. ў ла́гер во́рага — забра́ться в ла́герь врага́;

з. на край све́ту — забра́ться на край све́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́ща ж.

1. (осадок) гу́шча, -чы ж.;

2. (заросль) гушча́р, -ру́ м., разг. гушча́рнік, -ку м., разг. гушчэ́ча, -чы ж.;

3. (место средоточия) гу́шча, -чы ж.;

в гу́ще толпы́ у гу́шчы нато́ўпу;

гада́ть на кофе́йной гу́ще варажы́ць (гада́ць) на ка́вавай гу́шчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падця́ць, падатну, падатнеш, падатне; падатнём, падатняце; зак., што.

Разм.

1. Падагнуць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Паспрабаваў [Васіль] падцяць пад сябе параненую нагу і не змог. Востры боль укалоў у самае сэрца. Сачанка. Спалохаліся ваўкі смелай дзяўчыны, падцялі хвасты ды падаліся ў гушчар. Якімовіч. // Шчыльна стуліць, сціснуць губы. — Эт, гаворыш абы-што, — Сцёпа пакрыўджана падцяў губы. — Я да цябе з адкрытым сэрцам, а ты — смяешся... Курто.

2. Адсячы, падрэзаць. Для яблыні загад сухі і строгі: Сысці з дарогі. Тупы тапор падцяў яе пад корань. Бічэль-Загнетава.

•••

Падцяць хвост — тое, што і падціснуць хвост (гл. падціснуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ґа́шта ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.), ’садовая кветка, гашта’ (Сцяшк.). Гл. ґа́рштва.

Ґа́шта ’густа зарослая лесам даліна’ (Яшкін), таксама го́шча ’тс’ (там жа). Няяснае слова. Наўрад ці звязана з гу́шча ’густы лес, зараснік, дзе цяжка прайсці; нетры’ (гл. Яшкін), якое < gǫšča < *gǫstja (да *gǫstъ ’густы’). Цяжка вытлумачыць і варыянт го́шча. Здаецца, націск тут быў спачатку на канцы слова: зыходнае *гашча́ ўспрымалася як *гошча (г. зн. пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» «зыходнае» ‑о‑, якога тут ніколі не было). Што датычыць слова га́шча, то, магчыма, яно звязана з бел. хашчгушчар, зараснік, нетры’ (гл. у Яшкіна), укр. хащ, ха́ща (азванчэнне х > г?). Для варыянта гошча ўсё ж такі, здаецца, знаходзіцца паралель: укр. хо́щик ’куст’ (у Грынч. са знакам запытання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Немярэ́ча (міжяреча) ’непраходнае балота’ (Яруш.), межя‑ рэч (межеречь) ’непраходнае месца ў лесе; балоцістае месца сярод лесу, заваленае ламаччам’ (Нас.), межерача, межіріч, ніжярэч, міжярэчча ’непралазныя зараслі ў лесе’ (Бяльк.), міжярэч ’нетры’ (Яруш.), нежарэчагушчар лесу’ (Сцяшк. Сл.). Этымалагічна звязана з жярэча ’непраходнае балота, багна; нетры’ (гл.), з якім можа выступаць як сінонім, параўн. мижя‑ реча, жяреча ’балота’ (Максимов, Смол.); для этымалогіі слова паказальна смал. нежерёчча ’непраходнае месца ў лесе’ і ’дрэннае надвор’е’ (Дабр.), што дазваляе звязаць яго з жорам ’змрок’ з іншай ступенню вакалізму (Талстой, Геогр., 187–188), параўн. нежарач (гл.). Пачатковае не- тлумачыцца як паказчык адмоўнай прыкметы (Талстой, там жа) або як словаўтваральны элемент ці «пусты» прэфікс, параўн. рус. неклем ’чарнаклён’ і пад. (Фасмер, 3, 60; 2, 447).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bush

[bʊʃ]

1.

n.

1) куст -а́ m.

2) дзі́кі за́расьнік, хмызьня́к -у́, гушча́рm.

3)

а) густа́я чупры́на

б) лісі́ны хвост

2.

v.t.

1) абса́джваць або́ заса́джваць куста́мі

2) Sl. стамі́ць, змардава́ць, вы́матаць, змары́ць

I am bushed — Я вы́матаная

3.

v.i.

гу́ста разраста́цца

- beat around the bush

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)