АНІЛІ́НГУС (ад лац. anus задні праход + lingo лізаць),
анілінкцыя, варыянт папярэдніх інтымных ласкаў у час любоўнай прэлюдыі, пры якой палавое ўзбуджэнне дасягаецца праз раздражненне заднепраходнай вобласці партнёра языком і губамі. У вышэйшых жывёл анілінгус — звычайная з’ява ў перыяд шлюбных гульняў і падрыхтоўкі да злучкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСІ́НСКІ (Ігар Мікалаевіч) (н. 11.4.1963, г. Гродна),
бел. спартсмен (стралковы спорт). Засл. майстар спорту (1986). Скончыў Мінскае агульнавайск. вучылішча (1986). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1988), неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы ў асабістым і камандным заліку ў стральбе з малакалібернага пісталета, тройчы ўстанаўліваў сусв. рэкорды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГА́НІС ((Luganis) Грэгары) (н. ў студз. 1960, г. Сан-Дыега, ЗША),
амерыканскі спартсмен (скачкі ў ваду). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1983). Чэмпіён XXI (1976, г. Манрэаль, Канада) і XXIV (1988, Сеул), сярэбраны прызёр XXIII (1984, г. Лос-Анджэлес, ЗША) Алімп.гульняў. Шасціразовы чэмпіён свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́ВА (дзявочае Новікава) Алена Дзмітрыеўна
(н. 28.7.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах), дзеяч фіз. культуры і спорту. Засл. майстар спорту (1968), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1979), засл. трэнер Беларусі (1994). Канд.пед.н. (1979), праф. (1993). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1971). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у асабістым (1968) і камандным (1968, 1972, 1976) пяршынствах, прызёр Алімпійскіх гульняў: бронзавы ў асабістым (1976) і сярэбраны ў камандным (1980) заліках. Чэмпіёнка свету ў асабістым (1969) і камандным (1970, 1971, 1974, 1975, 1977—79) пяршынствах, 11-разовая чэмпіёнка Еўропы ў асабістых і камандных спаборніцтвах. Член выканкома Нац. алімпійскага к-та Беларусі (з 1991). Узнагароджана ганаровым прызам Міжнар. алімпійскага к-та «За ідэалы алімпізму ў спорце» (1966) у сувязі з 100-годдзем алімпійскага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІЯ́ДА [грэч. Olympias (Olumpiados)],
1) у старажытных грэкаў 4-гадовы прамежак паміж Алімпійскімі гульнямі. Годам 1-й алімпіяды лічыцца 776 да н.э., з якога пачалі весці спісы пераможцаў гульняў. Каля 264 да н.э. гісторык Тымей упершыню выкарыстаў алімпіяду для летазлічэння. Гэтым метадам карысталіся таксама стараж. гісторыкі Палібій, Дыядор Сіцылійскі і інш. Летазлічэнне па алімпіядзе вялося да адмены Алімпійскіх гульняў (394 н.э.).
2) Тое, што Алімпійскія гульні.
3) Каманднае першынство свету па шахматах ці міжнар. шашках. Сусв. шахматныя алімпіяды праводзяцца з 1927 Міжнар. федэрацыяй шахмат (ФІДЭ), па міжнар. шашках — з 1986 Сусв. федэрацыяй шашак (ФМЖД).
4) У СССР у 1920—40-я г. назва аглядаў, конкурсаў маст. самадзейнасці, нар. творчасці.
5) Спаборніцтвы навучэнцаў у выкананні пэўных заданняў у вызначаных галінах ведаў — алімпіяда па фізіцы, матэматыцы, мове і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЛЯКО́Ў (Сяргей Віктаравіч) (н. 23.1.1959, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. спартсмен (плаванне). Засл. майстар спорту СССР (1979). Скончыў Ленінградскі ін-тфіз. культуры (1981). Чэмпіён XXII Алімп.гульняў (1980, Масква) на дыстанцыі 200 м, у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем, сярэбраны прызёр у эстафеце 4 × 100 м, камбінаванае плаванне. Сярэбраны прызёр XXI Алімп.гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем, чэмпіянату свету (1978, Берлін), бронз. прызёр на дыстанцыі 200 м вольным стылем. Чэмпіён Еўропы ў эстафеце 4 × 200 м вольным стылем (1977, г. Іёнчэпінг, Швецыя), на дыстанцыі 200 м вольным стылем (1981, г. Спліт, Югаславія); чэмпіён СССР (1978, 1981), рэкардсмен свету на дыстанцыі 200 м вольным стылем, Еўропы ў эстафеце 4 × 100 м і 4 × 200 м (1980). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛЬЦА ((Balczó) Андраш) (н. 16.8.1939, с. Кандараш, Венгрыя),
венгерскі спартсмен (сучаснае пяцібор’е). Алімпійскі чэмпіён у асабістым (1972) і камандных (1960, 1968) спаборніцтвах, чэмпіён свету ў асабістым першынстве (1963, 1965, 1966—67, 1969) і ў складзе каманды (1963, 1965—67, 1970). Неаднаразовы прызёр Алімп.гульняў і чэмпіянатаў свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫРО́НДАК (Adirondack),
горны масіў у сістэме Апалачаў, у ЗША. Выш. да 1628 м (г. Марсі). Рэльеф сярэднягорны са згладжанымі ледавіковымі формамі. Складзены з крышт. пародаў. Шмат азёраў, горных рэк. На схілах хваёвыя і мяшаныя лясы. Раён турызму. Курорт Лейк-Плэсід, цэнтр Зімовых Алімпійскіх гульняў (1932, 1980).
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 у скачках у даўжыню. Сусв. рэкорд (8,90 м), які ўстанавіў Біман на гэтым турніры, трымаўся 23 гады і лічыцца адным з найвышэйшых дасягненняў у гісторыі лёгкай атлетыкі. Лепшы спартсмен свету 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВІ́НСКАЯ (Белашапка) Таццяна Міхайлаўна
(н. 27.3.1958, г. Віцебск),
бел. спартсменка (баскетбол). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1982). Чэмпіёнка Алімп.гульняў (1980, Масква), чэмпіёнка свету (1983), Еўропы (1973, 1985). З 1992 — трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (Мінск).