МЕ́ЛЬНІКАЎ Алег Уладзіміравіч (н. 25.2.1947, Мінск),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1970), дзе працуе з 1993. Навук. працы па тэорыі тапалагічных груп і тэорыі Галуа. Пабудаваў тэорыю свабодных канструкцый праканечных груп.
Тв.:
Подгруппы и гомологии свободных произведений проконечных групп // Изв. АНСССР. Сер. математическая, 1989. Т. 53, № 1;
Группы Галуа многомерного локального поля положительной характеристики (разам з А.А.Шараметам) // Мат. сб. 1989. Т. 180, № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТА́ЙСКАЯ А́СТРА (Callistephus chinensis),
кветкавая расліна сям. складанакветных. 1 від. Пашырана на Д. Усходзе, у Кітаі, Японіі. Родапачынальнік розных дэкар. сартоў, аб’яднаных больш як у 40 груп. На Беларусі вырошчваюць найб. вядомыя сарты з груп Страусава Пяро, Швонепадобныя, Ігольчастыя, Прынцэса, Унікум, Трыумф.
Аднагадовая травяністая расліна выш. 20—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, апушанае. Лісце ад авальна-рамбічнай да лапатападоўжанай формы. Кветкавыя кошыкі рознакаляровыя, буйныя з псеўдаязычковых (па краі суквецця) і трубчастых (у цэнтры) кветак. Плод — апушаная сямянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПІНЧУ́К Андрэй Сцяпанавіч (н. 2.10.1960, Мінск),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1980). У 1991—95 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1996 у ЗША. Навук. працы па тэорыі алг.груп, алг. тэорыі лікаў. Даследаваў і апісаў нармальныя структуры падгруп рацыянальных пунктаў алг.груп над лікавымі палямі, прынцып Гасе для аднародных прастор, групы канечнай шырыні і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Тв.:
Алгебраические группы и теория чисел. М., 1991 (разам з У.В.Платонавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУКТУ́РНАЯ ІЗАМЕРЫ́Я,
тып ізамерыі, абумоўлены рознай хім. будовай малекул.
Асн. віды С.і.: ізамерыя вугляроднага шкілета, абумоўленая розным парадкам сувязі атамаў вугляроду ў малекуле, напр., бутаны — н-бутан CH3CH2CH2CH3 і ізабутан CH3CH(CH3)CH3; ізамерыя становішча, абумоўленая розным становішчам функцыян.груп або кратных сувязей у малекуле з аднолькавым вугляродным шкілетам, напр., 1-прапанол CH3CH2CH2OH і 2-прапанол CH3CH(OH)CH3. Разнавіднасць ізамерыі становішча — т.зв. ізамерыя ўзаемнага размяшчэння функцыян.груп ці кратных сувязей, напр., м-дыгідраксібензол (рэзарцын) і n-дыгідраксібензол (гідрахінон), амінакіслоты. Гл. таксама Таўтамерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ НЕЗАЛЕ́ЖНІЦКАЯ ПА́РТЫЯ (БНП),
арганізацыя на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Створана ў пач. 1942. У кіруючае ядро партыі ўваходзілі У.Родзька (старшыня ЦК), Ф.Аляхновіч, І.Гінько, Р.Зыбайла, Р.Рабуха, Ю.Саковіч, А.Сянькевіч і інш. Былі ўтвораны 5 акр. к-таў БНП. Мела кантакты з кіраўнікамі Палескай сечы Украінскай паўстанцкай арміі. Члены БНП, працуючы ў створаным гітлераўцамі бел. апараце, імкнуліся арганізаваць бел.нац. рух для выступлення і супраць ням. фашыстаў, і супраць бальшавікоў. Было створана некалькі ўзбр. і нелегальных груп (найбольш на Палессі — 12). Не маючы шырокай падтрымкі ў інш.бел. арг-цый, БНП не стала рэальнай паліт. сілай. У канцы чэрв. 1944 Родзька пры падтрымцы гітлераўцаў арганізаваў і накіраваў у сав. тыл некалькі ўзбр.груп. Аднак БНП не дамаглася масавай падтрымкі насельніцтва. Большасць яе атрадаў і падп.груп разгромлены органамі НКУС, шэраг дзеячаў БНП на чале з Родзькам арыштаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карыясістэма́тыка
(ад карыя- + сістэматыка)
раздзел сістэматыкі, які вывучае структуры клетачнага ядра ў розных груп арганізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
негрыто́сы
(ісп. negrittos, ад negro = чорны)
прадстаўнікі некаторых этнічных групПаўд.-Усх. Азіі; азіяцкія пігмеі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
серадыягно́стыка
(ад лац. serum = сываратка + дыягностыка)
вызначэнне груп крыві, распазнаванне захворванняў пры дапамозе імунных сываратак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эргагра́фія
(ад гр. ergon = работа + -графія)
графічная рэгістрацыя работы асобнай мышцы або іх групэргографам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЯ СІТУА́ЦЫЯ,
абставіны ў грамадстве (крызіс правячых вярхоў, надзвычайнае абвастрэнне сац.-эканам. сітуацыі, усплёск масавай паліт. актыўнасці), якія служаць паказчыкам спеласці сац.-паліт. умоў для рэвалюцыі сацыяльнай. Праходзіць шэраг стадый, ад яўных прыкмет масавага браджэння і незадаволенасці да агульнанац. крызісу, які перарастае ў рэвалюцыю; у яе развіцці найважн. ролю набывае суб’ектыўны фактар, г.зн. здольнасць і гатоўнасць рэв. класаў ці сац.груп ажыццявіць наспелыя пераўтварэнні. Не кожная Р.с. перарастае ў рэвалюцыю, але і спробы скінуць уладу пануючых класаў (сац.груп) пры адсутнасці Р.с. заканчваюцца няўдачай.