Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Zentrálef -, -n
1) цэнтра́льная тэлефо́нная ста́нцыя
2) цэнтра́льны пункт, цэнтр, гало́ўнае аддзяле́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дапасава́нне, ‑я, н.
Від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова (напрыклад: новы дом, новага дома, новая хата, новыя дамы, хаты; я іду, ты ідзеш).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Самы важны, асноўны, найбольш істотны. Галоўны герой твора. □ Бязмежная адданасць справе і скромнасць шчырага працаўніка — вось дзве галоўныя рысы характару пагранічніка.Брыль.Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам.Чорны.//узнач.наз.гало́ўнае, ‑ага, н.Янка Купала перадаў галоўнае — сатырычна-маралістычны пафас байкі.Палітыка.//узнач.пабочн. Самае асноўнае, істотна важнае. Многа думаў.. Сцёпка, і надумаўся ён за навуку сур’ёзна ўзяцца. Але як? Часу няма і, самае галоўнае, — няма кніжак.Колас.// Цэнтральны, самы значны, самы вялікі (пра вуліцу, магістраль і пад.). Галоўная вуліца. □ Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць.Лынькоў.
2. Які ўзначальвае каго‑, што‑н., старшы па службе. Галоўны інжынер. Галоўны канструктар. Галоўны урач.
•••
Галоўная кватэрагл. кватэра.
Галоўная кнігагл. кніга.
Галоўны сказгл. сказ.
Галоўны член сказагл. член.
Галоўным чынамгл. чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУ́РСКІ (Антон Іванавіч) (н. 14.1.1936, в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фалькларыст. Канд.філал.н. (1978). Скончыў Мінскі пед.Ін-т (1959). З 1959 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе фалькл. жанры (загадкі, песні, паданні, легенды). Аўтар кніг «Зімовая паэзія беларусаў» (1980), «З любоўю да народа» (1989), «Тайны народнай песні» (1994), раздзелаў у кнігах «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969), «Беларуская фалькларыстыка» (1980). Складальнік тамоў збору «Беларуская народная творчасць»: «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Загадкі» (1972) і «Легенды і паданні» (1983, абедзве з М.Грынблатам), «Земляробчы каляндар» (1990), зб-каў фальклору «Дрэва кахання» (1980), «Сакрэт шчасця» (1986), «Бяздоннае багацце» (1990), «Самае галоўнае» (1992), «Музыка-чарадзей» (1995), «Не сілай, а розумам» (1997) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў.М. Ткачоў.— Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парты́йнасць, ‑і, ж.
1. Прыналежнасць да партыі (у 1 знач.).
2. Наяўнасць рыс, якія адпавядаюць прынцыпам і задачам пэўнай партыі, пэўнага класа. Іменна сіла сцвярджэння — галоўнае ў творчасці Максіма Танка, у гэтым праяўляецца партыйнасць і пароднасць яго паэзіі.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу. Вульгарны матэрыялізм. Вульгарны сацыялагізм. □ — Мастацтва не можа цярпець вульгарнай просталінейнасці, — сказаў .. [мастак] прыяцелю і ступіў крок наперад, даючы зразумець, што галоўнае сказана ім.Скрыган.
[Ад лац. vulgaris — агульнанародны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зыбу́чы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і зыбкі; рухомы. Тут бусел, спрадвечны, Як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць.Барадулін.Шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае дарогу. Бо гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
механізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Аснасціць (аснашчаць) машынамі, механізмамі; перавесці (пераводзіць) на механічную энергію. Механізаваць малочную ферму.// Замяніць (заменьваць) ручную працу работай механізмаў і машын. [Лявончык:] — Каб механізаваць уборку, трэба і ачысціць сенажаць, і — галоўнае — асушыць яе.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)