Лама́чча, лама́(ч)чо, ламаччо́, лома́(ч)чэ, лама́че, лама́чʼе ’дробнае галлё, сукі, верхаўё, лом’, ’зношаныя драўляныя прылады, што валяюцца як непатрэбныя’, ’дрэва ад разваленых будынкаў’, ’мала прыгодны для будаўніцтва лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 2, Шат., Сержп., Кліх, КЭС, лаг.). Укр. лома́ччя ’палка, сук’. Зборнае да ламака2. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрушчэ́ліць ’паламаць у многіх месцах’ (в.-дзи.., Сл. ПЗБ). Паводле пашырэння можна аднесці да балтызмаў, — параўн. літ. triušketi ’хрусцець’. Не выключана магчымасць растлумачыць паходжанне на слав. глебе: параўн. рус. труск ’трэск, хруст; сухое галлё’, ст.-рус. трускъ ’трэск’, які Фасмер (3, 110) лічыць глухім варыянтам лексемы друзг > дру́згаць (гл.)/ Суфікс ‑эл‑ з экспрэсіўным значэннем шматразовага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Памерці. Аднойчы пасля сваркі разгарачыўся дзед, выпіў конаўку халоднай вады, а цераз дзень і сканаў. Лужанін. [Ганна] кінулася перавязваць дзяўчынку, але гэта былі дарэмныя клопаты, дзяўчынка некалькі разоў пазяхнула і на руках сканала. Гурскі.

2. перан. Знікнуць, скончыцца. Агеньчык сканаў, паглынуўшы сухое галлё, і вогнішча пакрылася сіняватым налётам попелу. Хадкевіч. Так і сканаў дзень, столькі часу прапала дарэмна! Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wood1 [wʊd] n.

1. дрэ́ва (матэрыял);

a floor made of wood драўля́ная падло́га

2. лес, гай;

go for a walk in the wood(s) хадзі́ць на шпа́цыр у лес

3. дро́вы;

small wood галі́ны, сукі́; сухо́е галлё, ве́цце

out of the woods infml па-за небяспе́каю;

be unable to see the wood for the trees BrE не ба́чыць ле́су за дрэ́вамі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bschlag m -(e)s, -schläge

1) усту́пка; паслабле́нне; скі́дка (з цаны);

auf ~ у растэрміно́ўку, на ра́ты

2) ссе́чаны лес; галлё

3) спарт. уда́р ад варо́таў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ве́нік ’венік’. Рус. ве́ник, укр. ві́ник ’тс’, чэш. věnik ’пучок, вязанка’; параўн. і ст.-рус., ст.-слав. вѣникъ. Слав. *věnikъ — утварэнне ад прасл. *věnъ ’вянок, сплеценае галлё і г. д.’ (рус. вен, польск. wian ’вянок’), якое адносіцца да *viti *vьi̯ǫ ’віць’ (і.-е. *u̯ei̯‑ ’тс’; гл. віць). Акрамя *venikъ, сюды належыць *věnъkъ ’вянок’, *věnьcь ’вянок, вянец’. Гл. Брандт, РФВ, 25, 217; Праабражэнскі, 1, 108; Фасмер, 1, 291.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дру́згаць ’разбіваць’ (Байк. і Некр.), друзгата́ць ’тс’ (БРС). Параўн. чэш. druzgati ’драбіць’, славац. druzgať ’ламаць’, ст.-польск. druzgać, серб.-харв. дру̏згати ’давіць, мяць’ і г. д. Прасл. *druzgati ’тс’. Роднасныя формы: літ. druzgė́ti ’распадацца на дробныя часткі’, грэч. θραύω ’разломваю’. Гл. Фасмер, 1, 543; Траўтман, 61; Трубачоў, Эт. сл., 5, 133–134. Бернекер (1, 222) непераканаўча лічыць рэканструяванай для рус. друзггаллё’ зыходнае *drǫzgъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́чча, ‑а, н., зб.

Сукі. Апалае лісце пазграбана ў кучкі, на іх ляжыць зрэзанае сухое сучча. Грахоўскі. Цяпер не стала і бяроз. Абгарэлае, абпаленае сучча нязграбна чарнела на вячэрнім блакіце неба. Лынькоў. // Тое, што і галлё. Распусціўшы сучча, У глухім прыволлі, Сам адзін расце ён На далёкім полі. Купала. // Тое, што і хвораст. Толькі назад ішла .. [Іваніха] яшчэ цішэй, і за спінай у яе пагойдвалася ў такт хадзе вязанка дробнага сучча. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЯНДЛЯ́РНЯ,

устаноўка (печ, шафа, апарат, камера) для вэнджання мясных прадуктаў, сала, рыбы, сыру і інш. ўздзеяннем дыму, цяпла, вяндлярных вадкасцей. Прамысл. вяндлярні бываюць перыядычнага (камерныя, пралётныя) і неперарыўнага (тунэльныя, вежавыя, шахтавыя) дзеяння.

Дым атрымліваецца ў топцы печы або ў спец. дымагенератары (часцей размешчаны па-за печчу) пры няпоўным згаранні драўніны ці пілавіння пераважна лісцевых парод. Перад паступленнем у зону вэнджання дым праходзіць праз фільтры для ачысткі ад канцэрагенных рэчываў. Для цеплавой апрацоўкі выкарыстоўваюць дым у сумесі з паветрам або толькі паветра, якія награюцца ў каларыферах і перамяшчаюцца вентылятарамі. Выкарыстоўваюць і інфрачырвоныя прамяні. Вяндлярныя вадкасці (іх наносяць на прадукты, дадаюць у фарш або ў сумесь для салення) атрымліваюць у асн. дыстыляцыяй, перагонкай і адсорбцыяй з воднага канцэнтрату дыму. Эфектыўныя і эканамічныя эл. вяндлярні, напр. вертыкальнага тыпу з сістэмай шахтаў, канвеерам і эл. прыстасаваннямі. У іх падсушка і прапяканне (рыбы) робяцца інфрачырвоным выпрамяненнем, само вэнджанне — дымам ад дымагенератара (часцінкі дыму іанізуюцца ў эл. полі і асаджваюцца на паверхні прадукту).

На Беларусі здаўна былі пашыраны вежавыя пераважна двух’ярусныя вяндлярні. На іх 1-м ярусе распальвалі агонь, на 2-м на жэрдках падвешвалі прадукты. Палілі сырую яблыню, галлё ядлоўцу, граба, дуба, тырсу і інш. У апошні час будуюць цагляныя або каменныя кампактныя вяндлярні, выкарыстоўваюць міні-вяндлярні, заводскія і самаробныя, падручныя прыстасаванні (бочкі, бітоны, каністры, вёдры без дна, трубы, скрыні і г.д., апрача пакрытых лакам, палімернымі смоламі і зробленых з ДСП).

К.В.Фамічэнка.

т. 4, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сквози́тьII несов.

1. (просвечивать) свіце́цца; (проглядывать) прагля́дваць;

сквозь ве́тви сквози́т лазу́рь праз галлё свіці́цца (прагля́двае) блакі́т;

2. перен. (замечаться) заўважа́цца; (слегка обнаруживаться) прагля́дваць;

в его́ слова́х сквози́ло неудово́льствие у яго́ сло́вах заўважа́лася (віда́ць была́, прагля́двала) нездаво́ленасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)