вёска ў Гаранскім с/с Полацкага р-на Віцебскай вобл., на правым беразе р.Зах. Дзвіна, каля аўтадарогі Віцебск—Полацк. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Полацк, 85 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Гараны. 400 ж., 146 двароў (2000). Дом культуры, б-ка.
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскі марскі тэхнікум (1935). Вызначыўся зімой 1944—45 у баях за Прыбалтыку: падводная лодка на чале з ім за 2 паходы затапіла 7 варожых караблёў. Усяго экіпаж затапіў 10 суднаў праціўніка і транспарт. Да 1961 у ВМФ, капітан 1-га рангу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Аляксандр Мікалаевіч) (1908, Віцебск — 1942),
бел. скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Чл. Віцебскага філіяла Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1928—30). Удзельнічаў у скульпт. афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), бел. павільёна на Усесаюзнай с.-г. выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў у фаш. канцлагеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Віцебскім р-не, на правым беразе р. Усвяча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 51 км на ПнУ ад горада і 55 км ад чыг. ст.Віцебск. 292 ж., 85 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, ветлячэбніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік Віцебскія «вароты».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДЫ,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Арціслаўка, на аўтадарозе Віцебск—Гомель. Цэнтр сельсавета і сельскага акц.т-ва «Ніва». За 30 км на ПдУ ад г. Шклоў, 15 км ад горада і чыг. ст. Магілёў. 98 ж., 44 двары (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУДЗІ́НКІ,
вёска ў Шайцераўскім с/с Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Верхнядзвінск—Полацк. Цэнтр калгаса. За 18 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск, 157 км ад г.Віцебск, 5 км ад чыг. раз’езда Беніслаўскага. 340 ж., 75 двароў (2000). Пач. школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА,
вёска ў Верхнякрывінскім с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Бешанковічы. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, 43 км ад Віцебска. 311 ж., 126 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў у г. Бірабіджан (Расія). У Чырв. Арміі ў 1929—33 і з 1941. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1945. Камандзір кулямётнага ўзвода лейт. Б. вызначыўся ў баі за г. Брэслаў (Вроцлаў, Польшча): адзін агнявы пункт ворага закідаў гранатамі, другі закрыў сваім целам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧЫ́ХА,
вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыгуначная ст. на лініі Невель—Віцебск. За 24 км на Пн ад г. Гарадок, 63 км ад Віцебска. 674 ж., 277 двароў (1995). Перасоўная механізаваная калона, сепаратарны пункт. Сярэдняя школа, філіял Езярышчанскай муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, аптэка, аддз. сувязі.