Машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік. Побач ляжалі расцягнутыя танкавыя гусеніцы і стаяў немаведама адкуль і як дастаўлены матор танка.Хадкевіч.Скончылася змена. На некалькі хвілін спыніўся шум матораў.Шыцік.
[Ад лац. motor — які прыводзіць у рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мясывіды ’мясаед’ (Грыг.). Да мясаёд (гл.). Замена другой наскі -ед(ы) на ‑віды можна растлумачыць беднасцю (у мінулым) некаторых слаёў грамадства, якія мяса мелі мала і «столькі бачылі» (столькі выдзелі») яго.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тарака́н, ‑а, м.
Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека. З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі, як шамацелі тараканы за печчу.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Márktlücke, Márktnische
f -, -n эк. ры́нкавая ні́ша (наяўнасць незадаволенага попыту на пэўныя віды тавараў і паслуг)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
шампіньён, ‑а, м.
Каштоўны ядомы пласціністы грыб з белай ці бураватай шапкай, некаторыя віды якога культывуюцца ў цяпліцах. Не кроч шукаць яго да бору, За хаты выйдзі: вось і ён — Раскрыўся проста пры разоры, Як парашуцік, шампіньён.Цвірка.
[Ад фр. champignon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перспекты́ва, -ы, мн. -ы, -ты́ў, ж.
1. Мастацтва адлюстроўваць на плоскасці трохмерную прастору з улікам уяўных змяненняў велічыні, абрысаў, выразнасці прадметаў, што абумоўлены ступенню аддаленасці іх ад наглядальніка.
Законы перспектывы.
2. Від у далячынь з якога-н. месца; даль.
Марская п.
3.перан., звычайна мн. Будучыня, планы, віды на будучае.
Добрыя перспектывы на ўраджай.
У перспектыве (у будучым, наперадзе).
|| прым.перспекты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жывёла, -ы, мн. -ы, -вёл, ж.
1. Усякая жывая істота, арганізм, якія маюць здольнасць рухацца і адчуваць і харчуюцца ў адрозненне ад раслін гатовымі арганічнымі злучэннямі.
Тыпы і віды жывёл.
Беспазваночныя жывёлы.
Дзікія жывёлы.
2.зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна.
Накарміць жывёлу.
3.перан. Пра чалавека, які вызначаецца грубымі, нізкімі паводзінамі, учынкамі і пад. (разм., лаянк.).
|| прым.жывёльны, -ая, -ае.
Ж. свет.
Ж. арганізм.
Жывёльныя пабуджэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕЛІЯБІЁНТЫ
[ад гелія... + біёнт(ы)],
віды расліннага і жывёльнага свету, якія аддаюць перавагу месцам, асветленым сонечным святлом, — геліяфіты і геліяфілы (святла- і сонцалюбівыя віды — большасць раслін, яшчаркі, змеі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Астрапянець, остропыни́ти ’аслупець’ (Клім.). Відаць, звязана з строп, страпілы, укр.стропина ’розныя віды бярвенняў, слупоў’; іншая магчымасць — сувязь з укр.стропи́тся ’сайсці са шляху, з розуму’. Але хутчэй остропынити «стаць як стропына», як аслупець «стаць як слуп».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жула́н ’птушка сям. саракушавых, Lanius cristatus’ (БелСЭ). Рус.жулан ’Lanius collurio’ (БСЭ₃), у дыялектах — таксама іншыя віды птушак (СРНГ), укр.жула́н ’жулан’ (УРС). Паводле Антропава (канд. дыс.), улічваючы рус.дыял.желу́н ’снягір’, магчыма, роднаснае жаўна, жоўты (гл).