стан тэхн. вырабу (збудавання, канструкцыі, машыны), пры якім у дадзены момант часу яго асн. параметры, што характарызуюць здольнасць вырабу выконваць зададзеныя функцыі, знаходзяцца ў межах, устаноўленых патрабаваннямі нарматыўна-тэхн. дакументацыі. З работаздольнага стану выраб можа перайсці ў неработаздольны ў выніку адказу, аварыі і інш.Адказ вырабу адбываецца ў выніку выхаду са строю яго кампанентаў, разладжвання, разрэгулявання, разбурэння канструкцыі або змены яе структуры, уздзеяння перашкод і г.д. Здольнасць чалавека выконваць работу (працаваць) наз.працаздольнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНДРЫ́Т (ад грэч. dendron дрэва),
крышталічнае ўтварэнне некат. мінералаў, металаў, сплаваў, штучных злучэнняў, якое мае дрэва-, папарце-, моха-, зоркападобную і інш. формы. Утвараецца з расплаву, раствору, пары або газу пры хуткай крышталізацыі рэчыва ва ўмовах сціснутасці росту (напр., у тонкіх трэшчынах, грыфонах — месцах выхаду газавых струменяў), у вязкім, перанасычаным або рыхлым гліністым асяроддзі, пры металургічных працэсах, штучным вырошчванні крышталёў. У прыродзе Д. звычайна — самародная медзь, золата, серабро, таксама лёд, нашатыр, піралюзіт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НУС ВЫ́НАСУ,
акумуляцыйная форма рэльефу ў выглядзе плоскага паўконуса. Мае слабапукатую паверхню, уніз пашыраецца. Наземныя К.в. ўтвараюцца ў выніку назапашвання рыхлага матэрыялу (галька, пясок, гліна) ў месцах выхаду горных рэк на раўніны і ў вусцях часовых вадасцёкаў. Падводныя К.в. фарміруюцца ў прыбярэжных зонах мораў і акіянаў каля вусцяў рэк, якія выносяць значную колькасць наносаў, або ў вусцях падводных каньёнаў за кошт матэрыялу, які прыносяць патокі муці ў ніжнюю частку мацерыковага схілу ці ў вобласць мацерыковага падножжа.
1.што. Зачыніць (на замок, засаўку і пад.) або замкнуць (у 1 знач.).
З. дзверы на ключ.
2.каго-што. Змясціць куды-н., зачыніўшы на замок.
З. парасят у хлеўчуку.
З. варожы флот (перан.: акружыць, пазбавіўшы выхаду, магчымасці рухацца).
3. Хутка даставіць, дамчаць куды-н. або ўсунуць, упакаваць куды-н., у што-н. (разм.).
Гэты рысак мігам вас туды запрэ.
Куды ты запёр гэту скрынку?
|| незак.запіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцэна́рый, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Літаратурна-драматычны твор з падрабязным апісаннем дзеяння, на аснове якога можа ставіцца кінафільм, тэатральная пастаноўка і інш.
С. фільма «Альпійская балада».
2. Спіс дзейных асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну (спец.).
3. Загадзя распрацаваны дэталёвы план правядзення якога-н. відовішча, увогуле (перан.) ажыццяўлення чаго-н.
С. фестывалю.
4.перан. План ажыццяўлення чаго-н.; прагноз.
Дзейнічаць па сцэнарыі.
|| прым.сцэна́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
С. матэрыял.
С. аддзел.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
да́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Іменна гэты, той, аб якім ідзе гутарка. Даны выпадак. У даны момант.
2.узнач.наз.да́ныя, ‑ых. Звесткі, паказчыкі, якія характарызуюць каго‑, што‑н. Біяграфічныя даныя. Дакладныя даныя. Па афіцыйных даных.
•••
Выхадныя даныя — звесткі аб месцы і часе выхаду кнігі, аб яе тыражы, памерах і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. таміць (у 1, 2 знач.) істанпаводледзеясл. таміцца (у 1, 2 знач.). Душы .. [панямонскіх інтэлігентаў] знаходзіліся ў стане тамлення і праглі дзейнасці, шукалі вострасці адчування, але выхаду не знаходзілі.Колас.
2.Спец.Дзеяннепаводледзеясл. таміць (у 3 знач.) і таміцца (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)