алего́рыя, ‑і, ж.

У літаратуры і мастацтве — выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза; іншасказальнасць. Боязь, каб дзённік не папаў каму-небудзь у рукі і не расчыніў таямніцы яго душы, прымушала [Лабановіча] шукаць адмысловыя спосабы і формы запісаў, ужываць розныя алегорыі. Колас.

[Грэч. allegoria — іншасказанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыфама́цыя

(лац. diffamatio = ганьбаванне)

выказванне ў сродках масавай інфармацыі сапраўдных або лжывых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць грамадзяніна або ўстановы, арганізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ПАРАДО́КС (ад грэч. paradoxos нечаканы, дзіўны),

з’ява, думка або выказванне, якое рэзка адрозніваецца ад агульнапрынятага ўяўлення. У форме П. могуць быць выказаны сапраўдныя і памылковыя думкі. Лагічны П. — разнавіднасць супярэчнасцей у сістэме лагічных доказаў, якія знешне выглядаюць правільнымі, але прыводзяць да ўзаемна супярэчлівых вывадаў. Семантычны П. абумоўлены неабмежаваным ужываннем некат. лінгвістычных і семантычных паняццяў, напр., «сапраўдны», «самаадносны» і інш. Семантычныя П. часам называюць сінтаксічнымі або эпістэмалагічнымі; яны вядомы з антычнасці, апісваліся логікамі сярэднявечча, згадваюцца ў рэліг. і маст. л-ры. П. ў філасофіі І.​Кант называў антыноміямі або апарыямі, якія паўплывалі на развіццё навукі, садзейнічалі адасабленню матэматыкі ў вытлумачэнні яе лагічных асноў (гл. Мностваў тэорыя) і з’яўленню гегелеўскай дыялектыкі.

В.​В.​Краснова.

т. 12, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ergss m -es, -güsse

1) вы́ліў

2) перан. шчы́рае выка́званне; выяўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usspruch m -(e)s, -sprüche

1) высло́ўе, выка́званне

2) юрыд. прысу́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Manifestatin f -, -en

1) маніфеста́цыя

2) прая́ва, выяўле́нне, выка́званне

3) апублікава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Вы́кладвыказванне, выкладанне’ (БРС); ’форма посуду’ (Вярэн.), выкла́ды ’закладная тэхніка ўзорнага ткання, у якой дадатковыя каляровыя ўткі ткуць толькі частку ўзору, але не ідуць ва ўсю шырыню палатна’ (Влад.). Рус. дыял. вы́клад ’вышыўка’, вы́кладь ’каляровае тканнё звычайна чырвонымі ніткамі па беламу полю’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкладаць. У першым значэнні можа быць семантычным запазычаннем з польск. wykład ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недагаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Няпоўнае выказванне, у якім замоўчваецца што‑н. або маецца намёк на што‑н. — Можаце гаварыць усё, што думаеце, капітан, — прамовіў [Глівіц] як мага мякчэй. — Недагаворкі толькі шкодзяць. Навуменка. У кожным лісце былі намёкі, недагаворкі і шматкроп’і. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́з¹, -у, м.

1. Выказванне, паведамленне, выкліканыя пытаннем.

Атрымаць а. на пісьмо.

Грунтоўны а. вучня на пытанне.

2. Рэакцыя, водгук.

А. жывога арганізма на раздражненне.

3. Водгук на што-н.; выкліканыя чым-н. дзеянні, учынкі.

У а. на страляніну танк рушыў наперад.

4. Вынік рашэння матэматычнай задачы.

Атрымаць правільны а.

5. Тое, што і адказнасць.

За мір мы ўсе а. нясём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

saying [ˈseɪɪŋ] n.

1. афары́зм; пры́маўка;

as the saying goes/runs/is як гаво́рыцца/ка́жуць

2. выка́званне;

doings and sayings сло́вы і спра́вы;

it needs no saying само́ сабо́й зразуме́ла

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)