дакрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., каго.

Разм.

1. Голасна завучы каго‑н., прымусіць адклікнуцца, прыйсці; дазвацца. — А я да вас сюды яшчэ ўчора вечарам прыйшоў. Крычаў, крычаў. Так і не дакрычаўся вас. Няхай.

2. Крыкам давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дакрычацца да хрыпаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паздараве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў, зрабіўся здаравейшым. [Каваль:] — Рады, дарагі Уладзімір Іванавіч, што бачу вас паздаравелым. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

trouble​2 [ˈtrʌbl] v.

1. турбава́ць; турбава́цца; непако́іць; непако́іцца;

I’m sorry to trouble you, but… Прабачце, што турбую вас, але…

2. fml задава́ць кло́пату;

May I trouble you for the sugar? Магу я папрасіць вас перадаць цукар?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

віта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

1. Звяртацца да каго-, чаго-н. з прывітаннем.

В. знаёмага.

В. дэлегатаў канферэнцыі.

В. гасцей.

Вітаю вас!

2. перан. Ухваляць, выказваць адабрэнне чаго-н.

В. прапанову.

3. Віншаваць.

В. з надыходзячым святам.

|| зак. павіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прывіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. віта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

позволе́ние ср. дазво́л, -лу м.;

◊

с ва́шего позволе́ния з ва́шага дазво́лу;

с позволе́ния сказа́ть шану́ючы вас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

congratulate [kənˈgrætʃuleɪt] v. (on) віншава́ць;

I congratulate you on the happy event. Віншую Вас са шчаслівай падзеяй.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

parcel​1 [ˈpɑ:sl] n. скру́так, звя́зак; паке́т; пасы́лка;

There’s a parcel for you. Для вас ёсць пасылка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wholehearted [ˌhəʊlˈhɑ:tɪd] adj. шчы́ры;

wholehearted repentance шчы́рае раска́янне;

You have my wholehearted support. Я цалкам вас падтрымліваю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дазво́ліць сов. разреши́ть, позво́лить; (дать возможность) предоста́вить;

не д. — не разреши́ть (не позво́лить);

~льце мне зрабі́ць гэ́та — разреши́те (позво́льте, предоста́вьте) мне сде́лать э́то;

◊ д. сабе́ — позво́лить себе́;

~льце! — позво́льте! разреши́те!;

як ~ліце вас разуме́ць? — как прика́жете вас понима́ть?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а³, часц.

1. Ужыв. як пытальны водгук на зварот або пры перапытванні недачутага. —

Гэй, уставай! — А? Чаго?

2. Ужыв. пры паўторным звароце да каго-н. з мэтай прыцягнуць увагу.

Сынок, а сынок... уставай!

3. Ужыв. ў пачатку рэплікі, якой пачынаецца гутарка, для ўзмацнення выразнасці, пераканаўчасці.

А як нам будзе добра!

А чаму ў вас цёмна?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)