Стрэць, стрэ́ну ‘сустрэць’, стрэ́цца ‘сустрэцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Байк. і Некр., Бяльк., Нар. Гом.; баран., лід., ганц., калінк., Сл. ПЗБ, ТС), стрэ́нуць ‘тс’ (Нас., Байк. і Некр.), стрэ́ціць ‘сустрэць’ (Касп.), ст.-бел. стретить ‘тс’ (XV ст., Карскі, 1, 357). Параўн. укр. стрі́ти, стрі́нути, рус. встре́тить, дыял. стреть, стре́нуть, ст.-польск. pośrześć, pośrzatać się, чэш. střetnouti, ст.-чэш. střenúti, славац. stretnúť, серб.-харв. сре̏сти, славен. srẹ́sti, балг. срещна, макед. срете, сретне, ст.-слав. сърѣсти ‘сустрэць’. Прасл. *sъ‑rěsti, *sъ‑rętʼešь ‘страчаць’, таксама *ob‑rěsti, *ob‑rętʼešь, параўн. рус. обрести́, обрету́, приобрести́ ‘набыць; прыдбаць’; *sъ‑ < і.-е. *su‑ ‘добры’, як у *sъdorvъ ‘здаровы’. Ва ўсходнеславянскіх формах канчатак інфінітыва Міклашыч (278) тлумачыць аналагічным выраўноўваннем па дзеепрыметніку прош. ч. *sъ‑rě(t)lъ; варыянт стрэнуць узнік на аснове форм цяп. ч. Роднасныя літ. su‑rėsti, прош. ч. sùėčau ‘схапіць, злавіць’; далей стаяць літ. ràsti, randu, radau ‘знаходзіць’, гоц. wraton ‘ісці’, ст.-ісл. vrataвандраваць, знаходзіць’, ст.-інд. á‑vradanta ‘хісталіся’ і інш. (Фрэнкель, Slavia, 13, 15; Брукнер, KZ, 46, 234; Фасмер, 1, 90, 363; З, 107 з іншай літ-рай; Глухак, 576). Устаўку ‑т‑ (‑t‑), вядомую яшчэ ў праславянскіх формах, Карскі (1, 357) тлумачыць імкненнем да мілагучнасці. Гл. таксама сустрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калаты́рыць, колоіырыць ’валтузіцца, церціся, дурэць’ (Нас.), калатырыць ’забаўна, але неабгрунтавана гава-рыць’ (Касп.), кълатырыцца ’бескарысна важдацца з чым-небудзь’ (уіпац., Нар. лекс.), сюды ж і калатыры. калатырыць (Нік. Напаў.). Дакладныя адпаведнікі ў рус. мове: валаг., чэрап., варонеж. колагырнть ’займацца пустой, дробнай справай’, арханг. ’таптацца без справы’, смал. ’круціцца, церціся каля каго-, чаго-небудзь, гарэзуючы, і да т. п.’, валаг., пск. ’балбатаць, балакаць’, алан. ’гаварыць глупства і да т. и.’ Відавочная бел.-рус. інавацыя. Бел. лексема адзначана ў паўн. і ўсх. гаворках, што можа указваць на генетычна тоесную з рус. колотить, колотиться ’бадзяцца без справы, мэты’, колотить ’пляткарыць’, ’гаварыць дробязі, пустасловіць’, валаг. ’пытаць’, бел. колотаты ’пытаць’ (нараўл., Мат. Гом.). Некаторыя семемы маглі развівацца незалежна ад утваральнага слова, у дэрыватаў, аднак, наяўнай інфармацыі недастаткова, каб зразумець цалкам іх іерархію. У бел. мове ў адрозненне ад рус. шэраг дэрыватаў атрымаў экспрэсіўны інфікс (гл. калантырыць). Гэта больш верагодная версія параўнальна з тлумачэннем Нікіфароўскага, Напаў., 16, што бел. слова суадносіцца са ст.-рус. калантарь. колонтарь, калантырь ’кальчуга’, прыткім калантыр разумеецца як панцыр з нашытых на скуру драўляных планак, вырабляць такія планкі — ’займацца лёгкай, пустой справай, калантырыць’, адкуль і калатыры калатырыць. Такое тлумачэнне вельмі штучнае і не ўлічвае шэрагу значэйняў слова калатырыць у бел. і колотырить у рус. гаворках, а таксама лексемы колотить. з якой яны, відавочна, суадносяцца. Па утварэнню паўн.-слав. лексемы нагадваюць серб.-харв. клатарити се ’бадзяцца, вандравацьклитити се ’бадзяцца’. Фасмер (2, 296) зыходным для дзеяслова колотырить лічыў колотыра — дэрыват ад колотить. Гэта, аднак, хутчэй за ўсё дзеяслоўнае ўтварэнне: колотить > колотырить; генетычна мадэль магла быць і трохстуменчатай. з паступовай стратай сярэдняга звяна ў выніку рэгулярнасці такога тыпу дэрывацыі. Аб далейшай этымалогіі гл. калаціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

range

[reɪndʒ]

1.

n.

1) праме́жак -ку m., ра́мкі pl.

a range of prices from 5 cents to 25 dollars — цэ́ны ў праме́жку ад 5 цэ́нтаў да 25 даля́раў

2) дасяга́льнасьць, дальнабо́йнасьць f., да́льнасьць дзе́яньня; до́сяг -у m.

The missile has a range of 200 miles — Дасяга́льнасьць раке́ты — 200 мі́ляў

3) стрэ́льбішча n.

4) па́сьбішча n.

5) ланцу́г -а́ m., шэ́раг -у m.

a range of mountains — го́рны ланцу́г

a wide range of color — шыро́кая га́ма ко́лераў

6) абша́р -у m., зо́на f., ахо́п -у m.

7) кухо́нная пліта́

2.

v.i.

1) распасьціра́цца (у ме́жах ад чаго́ да чаго́)

2) цягну́цца

prices ranging from $5 to $10 — цэ́ны ў праме́жку ад 5 да 10 даля́раў

3) вандрава́ць

3.

v.t.

1) разьмярко́ўваць

2) выстро́йваць у рад; групава́ць

3) дасяга́ць

- at close range

- range of vision

- voice range

- out of range

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Welt f -, -en

1) свет;

die grße ~ вялі́кі свет, вышэ́йшае грама́дства;

die lte ~ Стары́ свет;

die Nue ~ Но́вы свет;

am nde der ~ на краі́ све́ту;

durch die wite ~ zehen* вандрава́ць па бе́ламу све́ту;

sich in der Welt msehen* паглядзе́ць свет;

zur ~ kmmen*, das Licht der ~ erblcken з’яві́цца на свет, нарадзі́цца;

Knder zur ~ brngen*, Knder in [auf] die ~ stzen нараджа́ць [пуска́ць] дзяце́й на свет;

j-n, etw. aus der ~ schffen пако́нчыць з кім-н., чым-н., ліквідава́ць, зні́шчыць каго́-н., што-н., адпра́віць каго́-н. на той свет;

aus der ~ ghen* паме́рці;

um lles in der ~! дзе́ля ўсяго́ свято́га!;

um nichts auf der ~! ні за што на све́це; ні ў я́кім вы́падку

2):

lle ~, die gnze ~ уве́сь свет, усе́ лю́дзі;

wie in ller ~? і як то́лькі?

3):

es wird die ~ nicht ksten! гэ́та не бу́дзе до́рага каштава́ць!;

das ist nicht lle ~ wie viel гэ́та не так ужо́ мно́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бра́цца, бяруся, бярэшся, бярэцца; бяромся, берацеся, бяруцца; незак.

1. за каго-што. Хапацца рукамі за які‑н. прадмет, за каго‑н. Калі дзед бярэцца за бараду, гэта значыць, што ён узрушаны, узлаваны. Лынькоў. Бяруся за бліжэйшую ад сябе ручку дзверцаў, спрабую адкрыць. Кулакоўскі. [Млынар] асцярожна кладзе на дно чоўна восці, выкідае ў рэчку рэшткі абгарэлых смалякоў з лучніка, бярэцца за шост і адплывае ад берага, у туман. Барашка.

2. за што. Пачынаць работу, якую‑н. дзейнасць прыладай працы, зброяй. Усе жнеі падняліся ўжо, — адны ваду пілі са збанкоў, другія весела перакідваліся смешкамі, браліся за сярпы. Мележ. Заўсёды ў час пагранічнік бярэцца за зброю. Заўсёды гатовы перамагчы і заўсёды гатовы памерці. Брыль.

3. за што. Прыступаць да чаго‑н., распачынаць якую‑н. дзейснасць. Рана ў калгасе браліся за сяўбу. Адамчык. І заўсёды, што б.. [Аксіння] ні рабіла, за якую б справу ні бралася, у кожным жэсце яе, у кожным руху і слове заўсёды адчувалася жанчына, чулая, пяшчотная, клапатлівая. Васілевіч. Калі ўсе разыходзяцца з хаты, тады Пятро вяртаецца і бярэцца за снеданне. Пестрак.

4. з інф. Збірацца, намервацца, наважвацца зрабіць што‑н. Карніцкі як браўся апрануць кіцель, так і знямеў. Паслядовіч. Хлопцы ўжо ці раз браліся правучыць Сыса. Вітка. Нэлачка бралася плакаць — маці вярнулася да пасцелі. Грамовіч.

5. з інф. Прымаць абавязацельства, адважвацца, умець, магчы зрабіць што‑н. [Забалотны:] — Бяруся правесці сваім лакаматывам цяжкавагавы састаў! Васілёнак. Паважаны чалавек адзін З далёкіх і чужых краін Прыехаў вандраваць па Беларусі, Чаго — сказаць я не бяруся. Крапіва.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паяўляцца, узнікаць. І дзе браліся толькі сілы ў гэтай хударлявай дзяўчынкі! Лынькоў.

7. Разм. Наставаць, пачынацца (пра з’явы прыроды). Зіма бралася нядружна. Дуброўскі. Мароз бярэцца, паціскае, Па лесе лускае, гуляе. Колас. / у безас. ужыв. Бралася на дзень. Бралася на мароз.

8. Разм. Ісці, рушыць, падавацца ў пэўным напрамку, накіроўвацца. Калі.. [дзядзька] даведаўся, што мы едзем паглядзець коласаўскія мясціны, дык прамовіў: — Э-э, тады вам трэба брацца толькі праз Акінчыцы. С. Александровіч. [Алесеву] ўвагу прыцягнула адзінокая постаць, якая віднелася здалёк і сцяжынкаю бралася да сяла. Броўка.

9. Хапаць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (пра рыбу). І рыба не хацела брацца ні на блёсны, ні на нажыўку. Брыль.

10. за каго-што. Ліпнуць, прыставаць да каго-чаго. Пад каламі трашчала ламачча, мокрае лісце бралася за колы і мокрая зямля наліпала на шыны, як жаўтаватая жарства. Чорны.

11. за што. Разм. Выказваць старанне, ахвоту да якой‑н. работы. Гадоў пяць таму назад хадзіла вучыцца адна дзяўчынка, адна на ўсю школу. І бралася яна добра, ды захварэла нейк зімою і памерла. Колас. Дзень і ноч сядзіць [меншы сын] з вудаю на рэчцы, за гаспадарку ж ані не бярэцца. Якімовіч.

12. за каго-што. Разм. Заступацца, ручацца за каго‑н.; абараняць. [Сёмка з Рыгорам] браліся адзін за другога, калі хто хацеў аднаго з іх пакрыўдзіць. Гартны.

13. за каго. Разм. фам. Прымаць меры ўздзеяння.

14. чым. Набываць новую якасць, змяняцца; ператварацца ў што‑н. Неба на ўзбалотку ўжо вельмі пасвятлела, нават крыху пачало брацца чырванню. Мележ.

15. Разм. Расці, набірацца сілы. Пшаніца бралася ў рост. □ Вось пачало ў нас расці.. на полі, добра, няхай расце, пасеем яшчэ сёе-тое новае, няхай бярэцца. Кулакоўскі. Усюды.. браліся густыя, у пояс чалавека, травы. Лынькоў.

16. Зал. да браць (у 1–8, 10, 13, 14, 16, 18 знач.).

•••

Брацца за бокі (за жывот) — смяяцца, рагатаць да болю ў жываце.

Брацца (узяцца) за галаву — а) быць вельмі здзіўленым, уражаным чым‑н.; б) своечасова спахапіцца, зразумець.

Брацца загрудкі (за чубы) — задзірацца, даходзіць да сутычкі.

Брацца (узяцца) за гуж — пачынаць якую‑н. сур’ёзную справу.

Брацца за зброю — пачынаць узброеную барацьбу супраць каго‑, чаго‑н.

Брацца (узяцца) за розум — стаць на правільны шлях.

Брацца (прымацца) ў разлік — улічвацца, брацца пад увагу.

Брацца ў рожкі — адчуць сілу, пачаць выяўляць сваю самастойнасць, спрачацца з кім‑н.

Брацца ў сілу — пачынаць хутка расці, буйна развівацца; усталёўвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

get [get] v. (got, got AmE gotten)

1. атры́мліваць; набыва́ць, здабыва́ць;

I got a letter today. Я атрымаў сёння ліст;

Where did you get these new shoes? Дзе вы набылі/купілі гэтыя новыя туфлі?

2. (азначае змену ў стане) станаві́цца, рабі́цца;

It’s getting dark. Цямнее;

They’ve just got married. Яны нядаўна пажаніліся.

3. (азначае змену месца, месцазнаходжання) I got into the car. Я сеў у машыну;

I must be getting home. Мне трэба ісці дадому;

What time does the train get into Paris? Калі цягнік прыходзіць у Парыж?

4. (to) дабіра́цца;

How do you get to work? Як вы дабіраецеся да працы?

5. разуме́ць; пачу́ць;

I don’t get you/it. Я не разумею вас/гэта;

I didn’t get the last word. Я не зразумеў/не пачуў апошняе слова.

6. (у спалучэнні з дзеясловам have)

1) мець;

They’ve got two dogs. У іх два сабакі;

I’ve got a headache. Мне баліць галава.

2) (have got to + Inf) быць вы́мушаным;

I’ve got to work this Sunday. Я вымушаны працаваць у гэтую нядзелю;

get smb. to do smth. угавары́ць/перакана́ць/прыму́сіць каго́-н. зрабі́ць што-н.;

Get your husband to go to the doctor. Угаварыце мужа пайсці да доктара

get into trouble тра́піць у бяду́;

get rid of пазбаўля́цца, збаўля́цца ад

get about [ˌgetəˈbaʊt] phr. v. BrE =

get around get across [ˌgetəˈkrɒs] phr. v. дане́сці да свядо́масці, зрабі́ць (або́ стаць) зразуме́лым (для вялікай колькасці людзей);

Did your speech get across to them? Ці зразумелі яны тваю прамову?

get along [ˌgetəˈlɒŋ] phr. v.

1. ісці́; ру́хацца напе́рад; рабі́ць по́спехі;

I must be getting along. Мне трэба ісці;

How is your work getting along? Як пасоўваецца ваша праца?;

How are you getting along with your English? Як у вас справы з англійскай мовай?

2. абыхо́дзіцца; We can get along without your help. Мы абыдземся без вашай дапамогі.

3. ла́дзіць (паміж сабой);

They get along very well. Яны добра ладзяць/жывуць у згодзе.

4. : infml Get along with you! Кінь. Ідзі ты (я табе не веру)!

get around [ˌgetəˈraʊnd] phr. v.

1. е́здзіць, падаро́жнічаць, вандрава́ць;

People are getting around much more than they used to. Цяпер людзі падарожнічаюць шмат болей, чым раней.

2. BrE распаўсю́джвацца (пра навіны і да т.п.);

The news soon got around. Навіна хутка распаўсюдзілася.

3. (to) знайсці́ час, каб узя́цца за што-н. нарэ́шце;

After a long delay he got around to writing the letter. Пасля доўгага адкладу ён узяўся пісаць гэты ліст.

get at [ˌgetˈæt] phr. v.

1. дабіра́цца да чаго́-н., дастава́ць;

Put the food where the cat can’t get at it. Пакладзі яду там, куды кот не дабярэцца;

get at the truth дакапа́цца да пра́ўды

2. мець на ўва́зе;

What are you getting at? Што вы хочаце сказаць?/На што вы намякаеце?

3. infml чапля́цца, прыдзіра́цца;

Stop getting at me! Кінь чапляцца да мяне!

get away [ˌgetəˈweɪ] phr. v.

1. уцячы́, збе́гчы;

The prisoner got away. Зняволены збег;

The thieves got away with the money. Злодзеі ўцяклі з грашыма;

You can’t get away from the fact that… Нікуды не дзецца ад таго (факта), што…

2. пайсці́, вы́зваліцца;

I was at a meeting and couldn’t get away. Я быў на пасяджэнні і не мог адысці.

3. (with) зрабі́ць што-н. дрэ́ннае і не быць зло́ўленым або пакара́ным;

He got away with it. Гэта сышло яму з рук.

get back [ˌgetˈbæk] phr. v.

1. вярта́цца;

When will he get back? Калі ён вернецца?;

I got back into bed. Я зноў лёг у пасцель.

2. атрыма́ць наза́д;

How can I get my things back? Як мне вярнуць свае рэчы?

3. (at) infml адпо́мсціць;

I’ll get back at him one day! Калі-небудзь я яму адпомшчу!

get by [ˌgetˈbaɪ] phr. v.

1. прайсці́; прае́хаць;

Please let me get by. Калі ласка, дазвольце мне прайсці.

2. (on, with) жыць; абыхо́дзіцца;

She can’t get by on so little money. Яна не можа пражыць на такія малыя грошы.

get down [ˌgetˈdaʊn] phr. v.

1. запі́сваць;

Get down every word he says. Запісвай кожнае яго слова.

2. (to) бра́цца за;

He got down to his work. Ён засеў за працу.

get in [ˌgetˈɪn] phr. v.

1. прыбыва́ць, прыязджа́ць, прыхо́дзіць;

The train got in late. Цягнік прыйшоў позна.

2. садзі́цца (у аўтобус, цягнік і да т.п.);

The bus drove up and they got in. Падышоў аўтобус, і яны селі.

3. прайсці́ (на выбарах);

He got in for Cheshire. Яго выбралі ў парламент ад графства Чэшыр.

4. тра́піць;

We didn’t get in to the concert. Мы не трапілі на канцэрт.

5. збіра́ць (ураджай);

The farmers are getting the crops in. Фермеры збіраюць ураджай.

6. закупля́ць, запа́сіць;

Let’s get in some more coffee before the price goes up. Давай купім яшчэ трохі кавы, пакуль не ўзнялі цану.

get off [ˌgetˈɒf] phr. v.

1. ад’язджа́ць, адыхо́дзіць;

I must be getting off. Мне трэба ісці.

2. схо́дзіць, выхо́дзіць; зла́зіць;

He got off at the library. Ён сышоў каля бібліятэкі;

She got off the bicycle. Яна злезла з веласіпеда.

3. адпраўля́ць; адсыла́ць;

He got the letter off by the first post. Ён адаслаў ліст першай поштай.

4. вы́ратавацца, пазбе́гнуць, уні́кнуць, пазба́віцца;

His lawyer got him off. Яго адвакат дабіўся яго апраўдання.

get on [ˌgetˈɒn] phr. v.

1. ру́хацца напе́рад, рабі́ць по́спехі;

How is he getting on? Як ідуць у яго справы?;

If you want to get on you must… Калі вы хочаце дасягнуць поспеху, вам трэба…

2. праця́гваць;

Get on with your work. Працуйце далей.

3. (with) ла́дзіць;

He is easy to get on with. З ім лёгка ладзіць.

get out [ˌgetˈaʊt] phr. v.

1. выхо́дзіць; выла́зіць;

We got out at the next stop. Мы выйшлі на наступным прыпынку;

Get out!

1) Выхо́дзь(це)!

2) Ідзі́ прэч!

2. выма́ць, выця́гваць;

He got out his spectacles. Ён выняў акуляры.

3. збе́гчы;

One of the lions got out of the zoo. Адзін леў збег з заапарка.

4. выдава́ць, выпуска́ць;

They hope to get the book out very soon. Яны спадзяюцца выдаць кніжку вельмі хутка.

5. вымаўля́ць (з цяжкасцю);

I couldn’t get out a single word. Я не мог вымавіць ані слова.

6. рабі́цца вядо́мым;

How did the information get out? Як сталі вядомыя гэтыя звесткі?

get over [ˌgetˈəʊvə] phr. v.

1. ачуня́ць; пераадо́лець, апра́віцца (ад хваробы, няўдачы і да т.п.);

He’s just got over an illness. Ён толькі што ачуняў ад хваробы.

2. растлума́чыць; дане́сці;

I got the main point over to him. Я растлумачыў яму галоўнае.

3. ско́нчыць (што-н. неабходнае, але непрыемнае);

I’ll be glad to get the exams over and done with. Каб хутчэй скончыліся экзамены!

get round [ˌgetˈraʊnd] phr. v.

1. распаўсю́джвацца;

The story soon got round. Гісторыя хутка распаўсюдзілася.

2. пераадо́лець; пазбе́гнуць;

They got round the problem by borrowing money. Яны пазбеглі праблемы, пазычыўшы грошы.

3. угаво́рваць; перако́нваць;

get through [ˌgetˈθru:] phr. v.

1. прайсці́; прабі́цца; праве́сці;

She got through to the third round. Яна прайшла ў трэці тур;

The government got the new law through. Урад правёў новы закон праз парламент.

2. ско́нчыць; скарыста́ць по́ўнасцю;

I shan’t get through before 6. Да 6 гадзін я не скончу.

3. (to) дахо́дзіць да разуме́ння (каго́-н.);

The message got through to him. Ён зразумеў, у чым справа.

get together [ˌgettəˈgeðə] phr. v. збіра́ць; збіра́цца;

We must get together and have a talk. Нам трэба сустрэцца і пагаварыць.

get up [ˌgetˈʌp] phr. v.

1. устава́ць; падыма́цца

2. будзі́ць; падыма́ць;

Get the children up. Пабудзіце дзяцей.

3. павялі́чваць, прыбаўля́ць;

get up speed павялі́чваць/прыбаўля́ць ху́ткасць

4. BrE узніма́цца (пра вецер, агонь і да т.п.)

5. infml арганізава́ць; нала́джваць;

get up a concert/a dance нала́дзіць канцэ́рт/та́нцы

6. infml прыбіра́цца, убіра́цца;

She got up as a Spanish dancer. Яна ўбралася як іспанская танцаўшчыца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)