Шафа для бялізны, адзення. Кватэру нам добрую далі, і абсталяваліся мы неяк адразу. Купілі ложак, тахту добрую, шыфаньер.Сапрыка.
[Фр. chiffonier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́льня, ‑і, ж.
Установа бытавога абслугоўвання для мыцця і далейшай апрацоўкі бялізны. У калгасах будуць дзіцячыя яслі, сады, пляцоўкі, там з часам можа ўстановяцца пральні, кравецкія майстэрні, хлебапякарні, а можа нават і грамадскія кухні.Дуброўскі.// Памяшканне для мыцця бялізны. Грубэр толькі за дваццаць сем марак у месяц здаў .. [беларусам] адзін з двух пакойчыкаў у флігелі над пральняй.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серва́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Нізкі буфет для пасуды і сталовай бялізны. [Галіна Адамаўна].. адчыніла шуфляду серванта, выхапіла бялюткі абрус, узмахнуўшы, заслала ім стол.Шамякін.
[Фр. servante.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wäschebodenm -s, -böden гары́шча з су́шкай бялі́зны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wäscheschrankm -(e)s, -schränke ша́фа для бялі́зны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БІ́ЛЕФЕЛЬД (Bielefeld),
горад на Пн Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Вядомы з 1015. 324,7 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел (чыгунка і шаша каля праходу праз горны масіў Тэўтабургскі Лес). Маш.-буд. (у т. л.с.-г. і тэкст.), тэкст. (ільняная), швейная (у т. л. выраб бялізны), харч., хім.-фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Ун-т. Музеі (у т. л. мастацкі, этнагр., ігральных картаў). Арх. помнікі 13—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛАВЯЗА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына, якая вырабляе трыкатажнае палатно (вязаннем) для бялізны і верхняга адзення. Бываюць 1- і 2-фантурныя (з 1 або 2 ігольніцамі), з жакардавымі (узораўтваральнымі) механізмамі і без іх. На аднафантурных атрымліваюць кулірнае, плаціраванае і начоснае палатно, на двухфантурных — палатно з гладкімі, жакардавымі і няпоўнымі перапляценнямі. Асн. часткі К.м.: вязальны і таварапрыёмны механізмы, шпулярнік, прылада для выдалення пуху, лубрыкатар (для падачы змазкі на паверхні, што труцца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЧО́ЎКІ, ночвы,
у беларусаў карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты (якую потым квасілі ў бочках), мяса для каўбас, здобнага цеста і інш. Рабілі з драўлянага цурбана (асіны, ліпы), колатага папалам; ёмістасць выдзёўбвалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі скобляй, разцом. З сярэдзіны 20 ст. паступова выцесніліся металічнымі Н. Невялікія Н. для ачысткі зерня наз. апалушкі.