у індуізме ўвасабленне бога Вішну ў вобразах інш.багоў, людзей або жывёл. Звязана з верай у перасяленне душы, пашырана з 4—6 ст.н.э. У міфах найб. вядомы 10 аватараў Вішну (у т. л. ў выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка), якія здзяйсняюць подзвігі на зямлі. У будызме аватара — наогул увасабленне бажаства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЕ́ША, Ганапаці,
у індуісцкай міфалогіі «ўладар ганы» (групы) ніжэйшых божастваў, якія складаюць світу Шывы. Паводле эпасу, малююць з тулавам чалавека чырв. ці жоўтага колеру, вял. шарападобным жыватом, чатырма рукамі і галавой слана, з пашчы якой тарчыць толькі адзін бівень. Ганеша належыць да найб. папулярных інд.багоў, яго выявы і храмы вельмі пашыраны ў Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РМА (грэч. hermēs),
чатырохгранны слуп, завершаны скульпт. выявай галавы першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), потым стараж.багоў, з 5 ст. да н.э. і партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў і інш. У ант. эпоху герма — пераважна межавы знак, паказальнік дарог, з 16 ст. — від дэкар. і садова-паркавай скульптуры.
Гермы на фасадзе палаца ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЯ́ФА (Kaïápha),
бальнеалагічны і кліматычны курорт у Грэцыі. На ПдЗ ад Афін, на п-ве Пелапанес, на беразе зал. Іанічнага м. Субтрапічны клімат, крыніцы тэрмальных (27—36 °C) радонавых вод. Лечаць хваробы органаў руху і апоры, скуры, печані, жоўцевых шляхоў. Побач інш. папулярныя курорты. На Пн ад К. руіны стараж. Алімпіі, рэшткі храмаў Зеўса, Геры і інш.багоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РТЫ,
героі стараж. эпічных паданняў (нарцкага эпасу) многіх горскіх каўк. народаў. Як правіла, гэта магутныя воіны-асілкі, якія змагаюцца супраць сіл зла, але займаюцца і мірнай працай, носьбіты пазітыўнага пачатку. Яны ўступаюць у цесныя (часам сваяцкія) адносіны з багамі, што прымаюць непасрэдны ўдзел у іх гераічных здзяйсненнях. Некаторыя Н. змагаюцца супраць злых багоў і перамагаюць іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ДЗІН,
у скандынаўскай міфалогіі вярх. бажаство. У глыбокай старажытнасці лічыўся богам ветру і буры, стваральнікам сусвету, багоў і людзей, пазней — богам вайны, апекуном гандлю і мараплаўства, гаспадаром вальхалы, валадаром валькірый. У міфалогіі стараж. германцаў кантынента О. адпавядаў Вотан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРКУ́РЫЙ (лац. Mercurius ад mercare гандляваць),
у старажытнарымскай міфалогіі бог гандлю, апякун падарожнікаў. Стараж. скульптары і мастакі паказвалі М. юнаком з крылатымі сандалямі, у дарожным капелюшы і з жазлом у руках. Атаясамліваўся з грэч.Гермесам, што ў наступных міфах прывяло да надання М. таксама функцый правадніка ў царстве мёртвых, вестуна багоў, апекуна рамёстваў, знаўцы таямніц магіі і астралогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕДЫ́ЧНАЯ РЭЛІ́ГІЯ, ведыйская рэлігія,
сістэма поглядаў, якая ўзнікла ў стараж. Індыі на падставе рэлігіі індаарыйскіх плямён і ў канцы 2-га — 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. аформілася ў кананічных тэкстах — Ведах, ранняя стадыя фарміравання індуізму. Для ведычнай рэлігіі характэрны культы агню і продкаў, выкарыстанне пры значных ахвярапрынашэннях св. наркатычнага напою — сомы. Жыццё і светапогляд звязваліся з абрадамі і рытуаламі, ад выканання якіх гаспадаром ці жрацом залежалі адносіны з багамі, дабрабыт асобы, сям’і, грамады, дзяржавы. У ведычнай рэлігіі адсутнічала іерархія багоў. Найб. старэйшымі лічыліся багі Неба і Зямлі (Д’яўс і Прытхіві). Найб. папулярны Бог Індра — цар багоў і наладжвальнік свету. Бог агню Агні шанаваўся як пасрэднік паміж людзьмі і багамі, ахвярадаўца. Багам надаваліся чалавечыя рысы, кожны з іх суадносіўся з пэўнай часткай Сусвету — зямной, паветранай, нябеснай. У ведычнай рэлігіі бяруць пачатак уяўленні пра карму, мэтапсіхоз, тапас (аскеза) і інш. З ведычнай рэлігіі развіўся брахманізм.