ЛЕГЕНДА́РНЫЯ КА́ЗКІ,

пераходны жанр ад рэліг. легенды да казкі, у якіх фантастыка звязана з вобразамі Бога, Хрыста, святых, анёлаў, чарцей і падпарадкавана пераважна асэнсаванню сац.быт. адносін ці супярэчнасцей; від казачнага эпасу. Частка ўзыходзіць да некананічных твораў хрысціянскай л-ры на тэмы Старога і Новага запаветаў, напр., казкі «Цар Саламон (салдат, каваль) ратуецца з пекла», «Чорт у Ноевым каўчэгу» і інш. У бел. рэпертуары каля 500 сюжэтаў Л.к., ва ўкраінскім — 196, у рускім — 56. Найб. папулярныя бел. сюжэты «Хто з’еў просвірку» (11 бел., 22 укр., 10 рус. апубл. тэкстаў), «Несцерка, або залатое стрэмечка» (12 бел. і рус., 9 укр. апубл. тэкстаў), «Праведнік у царкве» (12 бел., 10 укр., 5 рус. апубл. тэкстаў) і інш. Грані паміж Л.к. і казкамі інш. жанраў часта ледзь улоўныя. Бел. Л.к. цесна звязаны з чарадзейнымі казкамі і бытавымі. Большасць з іх накіравана супраць рэліг. міфаў і догмаў. Бог у іх падаецца як несправядлівы і жорсткі, святыя — амбітныя, зайздросныя, ілжывыя, помслівыя; ім проціпастаўляюцца справядлівыя людзі.

Нярэдка ў адпаведнасці з нар. светапоглядам святыя гаспадарлівыя, праніклівыя, дзейнічаюць на карысць працаўніка-селяніна. Так, у казцы са зб. У.​Дабравольскага «Суддзя праведны» герой выкрывае несправядлівасць Бога і святых, якія абараняюць багатых. Сумненні героя ў праведнасці Бога і бескарыслівасці святых пераходзяць у іронію над царк. вучэннем і пратэст супраць грамадскай несправядлівасці. Напр., у казцы «П’яніца» просты п’яніца высмейвае ашуканства святых Пятра, Паўла, Іаана-евангеліста і г.д. У сатырычных Л.к. высмейваюцца біблейскія міфы аб стварэнні Богам зямлі, чалавека, жывёл, нярэдка ў іх сатырычна абмаляваны і святары. Л.к. адлюстравалі супярэчнасці ў светапоглядзе сялян, у іх разуменні Бога і святых, свяшчэннага пісання.

Публ.:

Чарадаейныя казкі. Ч. 2. Мн., 1978;

Легенды і паданні. Мн., 1983.

Літ.:

Малорусские народные предания и рассказы: Свод М.​Драгоманова. Киев, 1876;

Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969;

Сравнительный указатель сюжетов: Восточнославянская сказка. Л., 1979. С. 185—217.

І.​У.​Саламевіч.

т. 9, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

махля́рства, ‑а, н.

Разм. Падман, ашуканства з мэтай набыць грошы, маёмасць. [Акцызнік:] — Думаеш, я махлярствам грошы набываю? Не такі. Грошы, нажытыя махлярствам, — на трыццаць год, а мазалём — на тысячу. Пташнікаў. Не было завозу свайго, са сваёй вёскі, дык везлі чужыя. Яны не ведалі таго махлярства, што рабілася ў млыне, і ім было ўсё роўна, хто ім будзе малоць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

deceit

[dɪˈsi:t]

n.

1) ашу́кваньне, махлява́ньне, падма́ньваньне n.

2) ашука́нства n.; падма́н -у m., круце́льства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bluff​3 [blʌf] n. блеф, падма́н, ашука́нства;

It was just a game of bluff. Гэтая гульня была падманам.

♦

call the bluff не паддава́цца бле́фу, не дазво́ліць сябе́ ашука́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

plump a нязгра́бны, няўклю́дны, непаваро́тлівы;

~er Vórwand няўда́лая прычы́на [падста́ва];

ein ~er Schwíndel гру́бае ашука́нства [махля́рства]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

chicanery

[ʃɪˈkeɪnəri]

n., pl. -eries

махля́рства, круце́льства, ашука́нства n.; хі́трыкі, вы́круты pl.

a legal chicanery — вы́круты зако́ну

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

swindle

[ˈswɪndəl]

1.

v.t.

1) ашу́кваць; махлява́ць; абду́рваць

2) выманта́чваць, выма́ньваць, выду́рваць

2.

n.

ашука́нства, махля́рства, круце́льства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wile

[waɪl]

1.

n.

хі́трасьць f.; хі́трыкі pl., ашука́нства n.

2.

v.t.

ва́біць, прыва́бліваць хі́трасьцю; прына́джваць

•

- wile away

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

плу́тни мн., разг. (мошенничество) махля́рства, -ва ср.; круце́льства, -ва ср.; (обман) ашука́нства, -ва ср.; (хитрые проделки) хітру́нства, -ва ср., хі́трыкі, -каў ед. нет, хі́трасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

jugglery

[ˈdʒʌgləri]

n., pl. -gleries

1) штука́рства, жанглёрства n.

2) хі́трыкі pl. only, махля́рства n., падма́н -у m., ашука́нства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)