УКРАІ́НСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ НАРО́ДНЫ ХОР імя Р. Вяроўкі,
Украінскі народны хор імя Вяроўкі. Створаны ў 1943 у Харкаве (з 1944 у Кіеве), з 1965 — імя Р.Вяроўкі (арганізатар і маст. кіраўнік да 1964), з 1970 — акадэмічны. Засл. калектыў Украіны (1965). У складзе: мяшаны хор, аркестр (пераважна ўкр. муз. нар. інструменты), танц. група. У рэпертуары ўкр. фальклор, песні і танцы інш. народаў.
т. 16, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРАВА́Я КАПЭ́ЛА БЕЛАРУ́СКАЙ ФІЛАРМО́НІІ.
Існавала ў 1937—41 у Мінску. Арганізатар і маст. кіраўнік І.Бары. У яе складзе каля 50 спевакоў. У рэпертуары бел. нар. песні ў апрацоўках А.Туранкова, Я.Цікоцкага, творы бел. (кантата «Паэма-казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова на словы А.Пушкіна) і інш. кампазітараў, рус. хар. класіка. Капэла ўдзельнічала ў Дэкадзе бел. мастацтва ў Маскве (1940).
Т.Г.Слабодчыкава.
т. 16, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ТАЎ Альфрэд Пятровіч (н. 19.2.1932, б. хутар Дубовы Лес Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1963). З 1958 арганізатар і кіраўнік Брэсцкага нар. хору Палаца культуры прафсаюзаў. У 1980—89 кіраваў хар. калектывам пры Парку культуры і адпачынку Брэста. Аўтар песень і апрацовак бел. нар. песень.
т. 17, с. 489
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ Анатоль Яўхімавіч (н. 10.12.1939, г. Старыя Дарогі Мінскай вобл.),
бел. грамадска-культурны дзеяч, калекцыянер. Скончыў БДУ (1967) і з 1969 выкладае ў ім. Старшыня грамадска-асв. клуба «Спадчына» (з 1984). Сабраў вял. калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкар.-прыкладнога мастацтва, арганізоўвае выстаўкі гэтых твораў, выдае каталогі, даведачную л-ру і артыкулы пра бел. мастацтва. Ініцыятар і арганізатар устанаўлення помніка М.Багдановічу ў Яраслаўлі (1994).
т. 3, с. 82
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАРАЗУ́МАЎ Сяргей Аляксеевіч (1921, г. Варонеж, Расія — 1942),
арганізатар падп. камсамольскіх груп у Мінску ў Вял. Айч. вайну. З лета 1941 у акупіраваным Мінску на падп. рабоце, з кастр. па заданні падполля на рабоце ў паліцыі, з мая 1942 на нелегальным становішчы. Прымаў удзел у выданні падп. газ. «Звязда», лістовак. Выконваў спецзаданні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У кастр. 1942 арыштаваны фашыстамі і пакараны смерцю.
т. 3, с. 183
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗІЕ́ЎСКІ Анатоль Цімафеевіч (н. 16.8.1933, г. Знаменка Кіраваградскай вобл., Украіна),
украінскі харавы дырыжор. Нар. арт. СССР (1983). Праф. Кіеўскага пед. ін-та (1986). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1958). У 1958—63 арганізатар і маст. кіраўнік Палескага нар. хору «Лянок» (Жытомір). З 1966 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Украінскага народнага хору імя Р.Г.Вяроўкі. Аўтар харавых твораў, апрацовак укр. нар. песень. Дзярж. прэміі Украіны 1968 і СССР 1978.
т. 2, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́ВІЧ (Antoniewicz) Ежы (3.5.1919, Пётркаў-Трыбунальскі, Пётркаўскага ваяв., Польшча — 29.6.1970),
польскі гісторык і археолаг. Д-р гіст. н. (1961). Скончыў Варшаўскі ун-т (1946). Працаваў у Дзярж. археал. музеі ў Варшаве. Арганізатар і кіраўнік Ятвяжскай і Ятвяжска-Сувалкаўскай археал. экспедыцый. Рэдактар штогодніка «Acta Baltico-Slavica» па агульных праблемах гісторыі польскага, літ. і бел. народаў.
Літ.:
Cieslak T. Jerzy Antoniewicz (1919—1970) // Rocznik Białostocki. Warszawa, 1971. Т. 10.
т. 1, с. 379
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РГЕ (Sorge) Фрыдрых Адольф (9.11.1828, Бетаў, Германія — 26.10.1906),
дзеяч міжнар. рабочага руху. Дзед Р.Зорге. Удзельнік Бадэнска-Пфальцкага паўстання 1849. Эмігрыраваў у Швейцарыю, потым у Бельгію, Вялікабрытанію; з 1852 у ЗША, дзе прапагандаваў марксізм, уваходзіў у кіраўніцтва шэрагу рабочых і сацыяліст. арг-цый. Арганізатар секцый Інтэрнацыянала 1-га ў ЗША, у 1872—74 яго ген. сакратар. Удзельнічаў у заснаванні Сацыяліст. рабочай партыі Паўн. Амерыкі (1876—77).
т. 7, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЗІН Васіль Васілевіч (6.8.1898, Масква — 1.10.1981),
рускі паэт, адзін з пачынальнікаў рабочай тэмы ў рус. лірыцы. Арганізатар і ўдзельнік літ. групы пралетарскіх пісьменнікаў «Кузніца». Друкаваўся з 1914. У зб. вершаў «Рабочы май» (1922) услаўляў вольную працу. Прастата, канкрэтнасць лірыкі К. адрознівалі яе ад касмізму і абстрактнасці «Кузніцы». У паэме «Лісіная шуба і каханне» (1926) выкрываў мяшчанскую мараль.
Тв.:
Стихотворения и поэмы. М., 1964;
Избранное. М., 1978.
т. 7, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙПО́ЛЬСКІ Аляксандр Фёдаравіч (1834—6.3.1907),
бел. вучоны ў галіне гігіены; арганізатар аховы здароўя на Беларусі. Д-р медыцыны (1873). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). Працаваў урачом у Харкаўскай губ., у мед. дэпартаменце МУС. У 1876—1904 інспектар Гродзенскай урачэбнай управы. Стварыў у Гродзенскай губ. сістэму сельскіх мед. устаноў. Удзельнік ліквідацыі небяспечных эпідэмій. Ініцыятар склікання і старшыня з’ездаў урачоў Гродзенскай губ. (1892, 1893).
Ф.І.Ігнатовіч.
т. 13, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)