вышэйшая музычная навучальная ўстанова. Створана ў 1932 у Мінску як Бел.дзярж. кансерваторыя на аснове Бел.муз. тэхнікума (існаваў з 1924) і Беларускай студыі оперы і балета, з 1992 акадэмія. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: фартэпіянна-кампазітарска-музыказнаўчы, аркестравы, вакальна-харавы, нар. інструментаў, павышэння кваліфікацыі; кафедра харэаграфіі (з 1994). Сярод выкладчыкаў 3 дактары навук, 26 праф., 35 кандыдатаў навук, 69 дацэнтаў. Навучанне дзённае. Аспірантура з 1963, асістэнтура-стажыроўка з 1970. З 1939 працуе Оперная студыя Беларускай акадэміі музыкі. У 1947 пры акадэміі створана Сярэдняя спец.муз. школа, у 1992 пераўтвораная ў Рэсп. ліцэй. Філіял акадэміі — пед. факультэт у Магілёве (з 1990). Рэктары: М.Казакоў (1932—37), М.Бергер (1937—41), М.Аладаў (1944—48), А.Багатыроў (1948—62), У.Алоўнікаў (1962—82), І.Лучанок (1982—85), М.Казінец (з 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ЎСКАЯ АКАДЭ́МІЯ МУ́ЗЫКІ (Royal Academy of Music),
старэйшая вышэйшая муз. ўстанова Вялікабрытаніі. Засн. ў Лондане ў 1822 як прыватная школа, у 1832 прынята пад апекаванне караля і атрымала сучасную назву; з 1864 субсідзіруецца ўрадам. З 1912 размяшчаецца ў спец. будынку з уласнай канцэртнай залай на 800 месцаў. Курс навучання 3 гады. Працуюць класы па ўсіх муз. дысцыплінах, аддзяленні оперы, танца і драм. мастацтва; выкладаюцца дыкцыя, замежныя мовы, фехтаванне, правілы добрага тону. Адыграла важную ролю ў развіцці муз. культуры Вялікабрытаніі, выхавала шмат музыкантаў, якія атрымалі сусв. вядомасць. У складзе педагогаў найвыдатнейшыя музыканты Вялікабрытаніі. Акадэмія перыядычна выбірае ганаровых членаў, у т. л. і з інш. краін, у розныя гады сярод іх былі Э.Гілельс, Д.Ойстрах, М.Растраповіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нямецкая Акадэмія навук (у Берліне) 3/449; 7/553
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кіева-Магілянская акадэмія 3/214; 10/587; 11/334
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ АКАДЭ́МІЯ МАСТА́ЦТВАЎ (БелАМ),
вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова. Засн. ў 1945 у Мінску як Бел.тэатр.ін-т, з 1953 Бел.тэатр.маст.ін-т, з 1991 — БелАМ. У 1995—96 навуч.г. ф-ты: тэатр., мастацкі, дызайну; 15 кафедраў, 624 студэнты, 120 выкладчыкаў, у т. л. 12 прафесараў, дактароў навук. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1969, з 1993 асістэнтура-стажыроўка. Рыхтуе кадры для кіно і тэлебачання з 1984. З 1978 працуе студэнцкі тэатр, з 1985 — музей. Пры БелАМ дзейнічаюць Мінскае маст. вучылішча, Мінскі маст. ліцэй. Рэктары: М.А.Гурскі (1945—46), І.П.Прыс (1946—57), А.І.Бутакоў (1957—58), В.К.Цвірка (1958—60), П.В.Масленікаў (1960—64), В.А.Захараў (1964—68), Э.П.Герасімовіч (1968—84), А.В.Сабалеўскі (1984—89), В.П.Шаранговіч (з 1989).
Сярод выпускнікоў: нар. мастакі Беларусі А.Анікейчык, В.Грамыка, Л.Гумілеўскі, А.Кашкурэвіч, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў; засл. дзеячы мастацтваў Б.Герлаван, А.Бараноўскі, Г.Паплаўскі, І.Рэй, У.Савіч, Ю.Тур, У.Тоўсцік, У.Уродніч, І.Міско, С.Вакар, У.Маланкін; нар. артысты Беларусі Г.Аўсяннікаў, С.Акружная, Г.Гарбук, Л.Давідовіч, А.Дубашынскі, Г.Дубаў, М.Захарэвіч, У.Куляшоў, Б.Луцэнка, В.Тарасаў, Т.Кокштыс, В.Раеўскі; пісьменнікі і мастацтвазнаўцы А.Дудараў, У.Клімовіч, Г.Марчук, М.Раманюк.
Літ.:
Вытокі творчасці: Беларуская акадэмія мастацтваў: [Альбом]. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКАЯ АКАДЭ́МІЯ МАСТА́ЦТВАЎ, Акадэмія мастацтваў у Пецярбургу,
вышэйшая ўстанова ў галіне пластычных мастацтваў і архітэктуры ў 1757—1918. Засн. паводле праекта І.І.Шувалава (першы гал. дырэктар да 1763) як «Акадэмія трох найзнатнейшых мастацтваў» (жывапіс, дойлідства і скульптура). З 1764 Імператарская АМ. Была цэнтрам прафес.маст. адукацыі, навукова-творчым цэнтрам Расіі, рэгламентавала маст. жыццё. У сярэдзіне 19 ст. стала апорай кансерватызму, што абумовіла выхад з акадэміі шэрагу прагрэс. мастакоў (т. зв. бунт чатырнаццаці, гл.Пецярбургская арцель мастакоў, Перасоўнікі). У 1893 у П.А.м. праведзена рэформа, у склад яе прафесараў увайшлі буйнейшыя мастакі-рэалісты А.Куінджы, У.Макоўскі, І.Рэпін, І.Шышкін і інш. Прэзідэнты акадэміі: І.І.Бецкі (1764—94), А.І.Мусін-Пушкін (1795—97), Г.А.Шуазёль-Гуф’е (1797—1800), А.С.Строганаў (1800—11), А.Аленін (1817—43), М.Лейхтэнбергскі (1843—52), вял.кн. Марыя Мікалаеўна (1852—76), вял.кн. Уладзімір Аляксандравіч (1876—1909), вял.кн. Марыя Паўлаўна (1909—17). Пасля скасавання заменена інш.навуч. ўстановамі.
У розны час у акадэміі вучыліся бел. мастакі Л.Альпяровіч, І.Аскназій, С.Богуш-Сестранцэвіч, В.Ваньковіч, Г.Вейсенгоф, В.Волкаў, А. і І. Гараўскія, Т.Гарэцкі, Ф.Дмахоўскі, С.Заранка, А.Каменскі, К.Карсалін, Я.Кругер, К.Кукевіч, Я.Манюшка, Э.Паўловіч, Л.Пігулеўскі, Ю.Пэн, Б.Русецкі, Ф.Рушчыц, К.Стаброўскі, браты І., Я. і А. Хруцкія і інш. Членам Імператарскай АМ быў І.Аляшкевіч.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Акадэмія Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі, гл. Румынская акадэмія навук
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ПОЛІТЭХНІ́ЧНАЯ АКАДЭ́МІЯ.
Засн. ў 1920 у Мінску як палітэхнікум на базе політэхн. вучылішча, які ў 1922 рэарганізаваны ў Бел.дзярж.ін-т сельскай гаспадаркі. У 1933 мінскія энергетычны, будаўнічы, тарфяны, хіміка-тэхнал., харч. прам-сці і Горацкі водна-меліярацыйны ін-ты аб’яднаны ў Бел.політэхн.ін-т (БПІ), з крас. 1991 акадэмія. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: архітэктурны, аўтатрактарны, будаўнічы, дарожнага буд-ва, маш.-буд., механіка-тэхнал., прыборабудавання, робатаў і робататэхн. сістэм, энергет.буд-ва, энергетычны; падрыхтоўчае аддзяленне, пры ім сярэдняя спецыялізаваная школа. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1945, дактарантура з 1988. У складзе акадэміі міжгаліновы ін-т павышэння кваліфікацыі кадраў па новых кірунках навукі і тэхнікі, ф-т павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў сярэдніх спец.навуч. устаноў, ф-т павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў буд-ва, каля 50 н.-д. лабараторый, навук.-вытв.-навуч. падраздзяленні «Белтэхналогія» і «Белбудаўніцтва», з-д «Палітэхнік», навуч.вытв.-канструктарска-тэхнал.ін-т.