Адпаведнасць чаму‑н. па велічыні, памерах. Сакрэт песеннасці вершаў Багдановіча заключаецца перш за ўсё ў класічным развіцці тэмы, у суразмернасці яе «руху» з куплета ў куплет.Лойка.// Правільныя суадносіны памераў, частак чаго‑н.; прапарцыянальнасць. Суразмернасць частак паэмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгадня́цца, ‑яецца; незак.
1. Прыводзіцца ў адпаведнасць з чым‑н.; быць узгодненым з кім‑, чым‑н. Сотні тысяч савецкіх патрыётаў пры самай актыўнай падтрымцы мірнага насельніцтва вялі партызанскую барацьбу, якая ўзгаднялася з аперацыямі Савецкай Арміі.«Полымя».
2.Зал.да узгадняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ánmessen*vt
1) абме́рваць (каго-н.)
2) прыстасо́ўваць, прыво́дзіць у адпаве́днасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пстра́нга ’страказа’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна, звяртае на сябе ўвагу адпаведнасцьпстр‑, страк‑ (гл. папярэдняе слова), што перадае стракатасць або пырханне (гл. пстрыкаць і стрыкаць), фіналь нагадвае наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГО́НАР,
паняцце маралі, у якім выяўляецца ступень самапавагі чалавека і павагі да яго з боку грамадства. Яно блізкае па значэнні да паняцця годнасць. Аднак калі годнасць асобы грунтуецца на прызнанні роўнага права кожнага чалавека на павагу, то гонар адлюстроўвае перш за ўсё меру павагі, якую ён заслужыў у грамадстве. Маральная каштоўнасць чалавека ў паняцці гонару цесна звязана з яго канкрэтным сац. становішчам, грамадскім прызнаннем заслуг, аўтарытэту. Гонар прадугледжвае адпаведнасць паводзін чалавека маральным прынцыпам і нормам, распаўсюджаным у пэўнай сац. супольнасці, падтрыманне пэўнай індывідуальнай або сац.-групавой рэпутацыі (гонар школы, гонар афіцэра, дваранскі гонар і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎДА Іван Сямёнавіч (н. 13.6.1953, г. Мядзел Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1996), праф. (2000). Скончыў БДУ (1975), з 1975 працуе ў ім (з 1996 нам. дэкана філал. ф-та, з 1999 заг. кафедры). Даследаванні па супастаўляльным мовазнаўстве, лексікалогіі, словаўтварэнні. Аўтар кн. «Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў» (1999), сааўтар кн. «Сучасная руская мова: Практыкум па арфаэпіі, арфаграфіі, пунктуацыі» (1989), «Слоўніка беларускай мовы» (2001), падручнікаў па бел. мове для пачатковай школы, падручнікаў і дапаможнікаў па рус. мове для сярэдняй школы і ВНУ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НСКАЯ НУМАРА́ЦЫЯ,
спосаб запісу лікаў з дапамогай літар славянскіх алфавітаў. Выкарыстоўвалася ў Расіі як асн. да 18 ст.
Для надання літарам значэнняў лічбаў над імі ставіўся спец. знак — цітла (над кожнай літарай запісанага ліку, толькі над першай з іх ці над усім лікам). У лікаў, большых за 10, лічбы запісваліся злева направа ў парадку змяншэння дзесятковых разрадаў (часам пры запісе лікаў ад 11 да 19 адзінкі запісваліся раней 10). Для абазначэння больш высокіх разрадаў (тысяч і больш) ставіліся дадатковыя знакі.
Славянская нумарацыя: а — адпаведнасць паміж лічбамі і літарамі; б — прыклады запісаў лікаў.