The letter was happily phrased — Ліст быў уда́ла сфармулява́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
duly
[ˈdu:li]
adv.
1) нале́жным спо́сабам; як нале́жыцца, як трэ́ба; адпаве́дна
2) ко́лькі трэ́ба, ко́лькі нале́жыцца
3) сво́ечасо́ва, упару́, уча́с
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПА (франц. pas літар. крок),
танцавальная форма: 1) асобны выразны рух, які выконваецца адпаведна правілам класічнага танца; 2) танец у балеце; 3) шматчасткавая форма класічнага балета, у т. л.гран па, па-дэ-дэ, па-дэ-труа, па д’аксьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДА́ЛЬГА, малая планета № 944. Дыяметр 43 км. Адлегласць ад Сонца 1,9—9,7 а.а. Мае самую вял. паўвось арбіты сярод вядомых малых планет; нахіл і эксцэнтрысітэт арбіты 42,5° і 0,66 адпаведна. Перыяд абарачэння вакол Сонца 13,7 года. Адкрыта В.Баадэ (Германія, 1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЕЛЕРА́ТАР (ад лац. accelerare паскараць) у тэхніцы, рэгулятар колькасці гаручай сумесі, што паступае з карбюратара ў цыліндры рухавіка ўнутр. згарання (у дызелях — паліва з помпы). Прызначаны для змены частаты вярчэння каленчатага вала рухавіка і адпаведна скорасці руху аўтамабіля, трактара і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ашчапе́рыцца ’ашчэрыцца’ (Бяльк.), ошчэперыцца (Куч.). Узыходзіць да праслав.ščep‑, параўн. шчапаць ’калоць, раздзяляць на дзве палавіны’, з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ер‑, гл. ашчаперыць1; да семантыкі параўн. серб.-харв.raščepati ’раскрыць, разявіць рот’ з raz‑čepatiадпаведна да раз‑шчапіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́длуг ’адпаведна, адносна’ (Сл. ПЗБ), ’у параўнанні’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел.подлугь ’паводле, згодна, у адпаведнасці з, на падставе чаго-небудзь’ < ст.-польск.podług ’тс’ (Карскі 2–3, 81; Цвяткоў, Запіскі, 59; Кюнэ, Poln., 87; Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАГАРЫФМАВА́ННЕ,
дзеянне, якое зводзіцца да адшукання лагарыфма лікавага, алг. ці інш. выразу; адно з дзеянняў, адваротных узвядзенню ў ступень. У выліч. практыцы выкарыстоўваецца для звядзення дзеянняў множання, дзялення, узвядзення ў ступень і здабывання кораня да дзеянняў складання, адымання, множання і дзялення адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРМА́ТА (італьян. fermata літар. — прыпынак),
знак у нотным пісьме, які паказвае на неабходнасць прадаўжэння гуку, акорда, паўзы. Выражаецца ў павелічэнні працягласці гуку або паўзы ў 11/2 — 2 разы і болей. Абазначаецца 𝄐 ці 𝄑, ставіцца адпаведна над (радзей — пад) нотай, акордам ці паўзай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАСПАЛУЧЭ́ННЕ,
хімічная рэакцыя ўзаемадзеяння араматычных дыазазлучэнняў з азаскладальнымі, пераважна араматычнымі амінамі і феноламі. Працякае звычайна ў водным асяроддзі (pH 2 — 6 ці 6 — 11 для амінаў і фенолаў адпаведна) пры t 0—30 °C з утварэннем азазлучэнняў. Аазаспалучэнне — асноўны прамысловы спосаб вытв-сці азафарбавальнікаў.