БЕЛТА, гл. Тэлеграфнае агенцтва Беларускай ССР

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гавас (тэлегр. агенцтва, Францыя) 1/71

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕН (інфарм. агенцтва, АРЕ) 7/140

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТАСС, гл. Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІНТЭРФА́КС (Interfax),

расійскае незалежнае інфарм. агенцтва. Засн. ў 1989 у Маскве. Збірае і распаўсюджвае паліт., эканам. і інш. інфармацыю для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі (рас. і замежных), рэдакцый, дзярж., эканам. і інш. арг-цый, замежных прадстаўніцтваў. Аддзяленне І. адкрыта на Беларусі.

т. 7, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕІ́Р (да 1956 Меерсан) Голда

(3.5.1898, Кіеў — 8.12.1978),

палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Жыла ў Кіеве і Пінску. З 1906 у ЗША. Працавала настаўніцай. Актывістка сіянісцкага рабочага руху. З 1921 у Палесціне, удзельнічала ў стварэнні кібуцаў. З 1924 прадстаўнік свайго кібуца ва Усеагульнай канфедэрацыі працы (Гістадруце), у 1928—31 сакратар Жаночага рабочага к-та Гістадрута. З пач. 1940-х г. працавала ў Паліт. аддзеле Яўр. агенцтва, выконвала розныя дыпламат. даручэнні агенцтва. У 1948—49 пасол Ізраіля ў СССР. З 1949 дэп. парламента (кнесета), у 1949—56 міністр працы і сац. забеспячэння, 1956—66 міністр замежных спраў. У 1966—68 ген. сакратар Рабочай партыі Ізраіля, з 1969 старшыня Ізраільскай партыі працы. У 1969—74 прэм’ер-міністр Ізраіля.

Тв.:

Рус. пер. — Моя жизнь: [Автобиография]. Чимкент, 1997.

т. 10, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ГО́ЛАС АМЕ́РЫКІ»

(«The Voice of America»),

радыёвяшчальная служба ўрада ЗША на замежныя краіны (з 1942). У складзе Інфарм. агенцтва ЗША. Рэтрансляцыйныя службы размешчаны таксама ў краінах Еўропы, Азіі і Афрыкі. Праграмы складаюцца з аператыўных навін з розных краін свету, міжнар. каментарыяў, муз. і літ. праграм.

т. 5, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

AP = Associated Presse – інфармацыйнае агенцтва Асошыэйтыд Прэс (ЗША)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

APA = Austria Presse Agentur – агенцтва друку АПА (Аўстрыя)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

AFP = Agence France Presse – Агенцтва Франс Прэс Францыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)