жанглёр, ‑а, м.

Цыркавы артыст, які спрытна падкідвае і ловіць адначасова некалькі прадметаў. Схапіўшы дзве ладныя цагліны, .. [Сяргей] пачаў падкідваць іх, нібы цыркавы жанглёр. Шыцік. // перан. Пра таго, хто спрытна, але адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і пад. — Ты, калега, убачыў за адозвай гуртка славянафілаў толькі апаганьванне чыстых парываў рускай народнай душы, а трэба бачыць спрытнага штукара-жанглёра, які пачынае гуляць з такімі рэчамі, як народ, нацыя, вайна. Галавач.

[Фр. jongleur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Штурхаючы або падштурхваючы, прымушаць ісці куды‑н. або перамяшчаць у якім‑н. напрамку. Я далікатна, але настойліва папіхаў худую спіну Апанаса Прохаравіча да дзвярэй. Пянкрат. Чалавек у чырвонай шапцы і начальнікі з ліхтарамі папіхаюць паравоз ззаду. Самуйлёнак.

2. перан.; каго. Абыходзіцца зняважліва з кім‑н. Даўно.. [Платон] ведаў Юрку Хмялеўскага — працаўніка і гаротніка, якога і тут, у маёнтку, папіхалі хто куды хацеў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экано́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прытрымліваецца эканоміі (у 1 знач.), беражліва, ашчадна расходуе што‑н. Колішнія невядомыя жыхары Плутона, відаць, былі эканомныя і не раскідваліся сваімі рэчамі. Шыцік. // перан. Дакладна разлічаны, скупы. Рухі ў .. [Цімкі] былі ўпэўненыя, эканомныя, стрыманыя. Карпаў. // Стрыманы, умераны ў праяўленні чаго‑н. Эканомны ў словах і ўчынках.

2. Які патрабуе меншых затрат, дазваляе абыходзіцца меншай колькасцю чаго‑н.; эканамічны. Мастацкая дэталь — гэта найбольш эканомны сродак раскрыцця думак. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанглёр

(фр. jongleur)

1) вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Францыі (параўн. гістрыён 2, шпільман);

2) цыркавы артыст, які спрытна падкідвае і ловіць адначасова некалькі прадметаў;

3) перан. той, хто спрытна, адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

deal2 [di:l] v. (dealt)

1. (with) мець спра́ву (з кім-н./чым-н.);

This chapter deals with the prob lems of… У гэтым раздзеле разглядаюцца праблемы…

2. (with) ста́віцца (да каго-н.); абыхо́дзіцца (з кім-н.);

What is the best way of dealing with young criminals? Як лепей за ўсё абыходзіцца з малалетнімі злачынцамі?

3. здава́ць (пра карты)

deal in [ˌdi:lˈɪn] phr. v. гандлява́ць, спецыялізава́цца на про́дажы яко́га-н. тава́ру; займа́цца (чым-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

manipulate

[məˈnɪpjəleɪt]

v.t.

1) уме́ла абыхо́дзіцца, кірава́ць (прыла́дай), маніпулява́ць

2) хі́тра падыхо́дзіць да каго́-чаго́, хі́тра заваёўваць чый-н. даве́р

3) падтасо́ўваць, наўмы́сна зьмяня́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hndhaben неаддз. vt (уме́ць) абыхо́дзіцца (з чым-н.); вало́даць, карыста́цца, кірава́ць (чым-н.);

die Rchtspflege ~ выко́нваць правасу́ддзе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

forgo

[fɔrˈgoʊ]

v.t. -went, -gone, going

абыхо́дзіцца; адмаўля́цца; устры́мвацца

She decided to forego the movies and study — Яна́ пастанаві́ла ня йсьці ў кіно́, а вучы́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

go without

абыхо́дзіцца без чаго́

it’s a go — Зго́да (пры таргава́ньні)

it’s no go, informal

а) Не згаджа́юся, Гэ́так ня по́йдзе

б) безнадзе́йна, немагчы́ма

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kid1 [kɪd] n.

1. infml дзіця́

2. infml юна́к; дзяўчы́на;

college kids студэ́нцкая мо́ладзь

3. сын або́ дачка́

4. казляня́, казлянё

treat/handle smb. with kid gloves абыхо́дзіцца з кім-н. ве́льмі асцяро́жна, даліка́тна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)