ці́каць, ‑ае; незак.
Ціха і мерна панукваць (звычайна пра гадзіннік і гадзіннікавы механізм). Будзільнік спакойна цікаў на стале. Гроднеў. Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны. Шамякін. // Утвараць гукі, падобныя да цікання гадзінніка. Ці помніш, сцежка ціхая, Абцасікі вясёлыя? Трывожна сэрца цікае, З тугой гляджу наўкола я. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́бар, ‑бра, м.
Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі. Пасля абеду мама з Юзікам .. панеслі карове ў хлеў цэбар з паранкай. Пальчэўскі. Вада ў цэбры пакрылася тоненькім ільдом. Асіпенка. // Разм. пагард. Пра вялікую галаву чалавека. Улан у хаце Баўтрука сядзеў, Падпёршы п’яны цэбар-галаву. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ця́мця, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй (‑яю), ж.
Разм. Пра няспрытнага, непаваротлівага, нерухавага чалавека. Злосны і на ўвесь свет, і на самога сябе — «Цёрся, цямця, а тут і заняло!» — ён сеў і паехаў памалу. Брыль.
•••
Цямця-лямця — тое, што і цямця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае, утварае цень (пра расліны). Спакойна гамоняць Цяністыя вербы. Хведаровіч.
2. Такі, у якім шмат ценю, багаты ценем. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас. // Які знаходзіцца ў цяні, заценены. У парку ёсць адна асабліва прыгожая цяністая дарожка. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыстапро́бны, ‑ая, ‑ае.
Найвышэйшай пробы, найвышэйшай якасці, без дамешак (пра золата, серабро). Чыстапробнае золата. // перан. Іран. Які мае ўсе прыкметы, якасці (звычайна адмоўныя); сапраўдны. Чыстапробны нягоднік. □ [Субяседнік:] — Так і жывём і нікога не баімся, нават самога паліцэйскага, бо ў нас патэнты і мы не хто іншыя, як чыстапробныя бізнесмены. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́р’еў, ‑ева.
У выразе: Юр’еў дзень — у старажытнай Русі да канца 16 ст. — права пераходу сялян ад аднаго памешчыка да другога адзін раз у год, пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ, у дзень святога Георгія (Юрыя).
•••
Вось табе, бабка, і Юр’еў дзень — пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабоды дзеянняў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Казні́ць ’гаварыць, дзяўбці’ ў вывазе «казні яму, ці не казні…» (полац., Нар. лекс.), ’у вочы ці за вочы клясці, зневажаць’ (КЭС, лаг.). Як паралель можна прывесці не вельмі дакладнае рус. казниться ’пакутаваць, мучыцца душою’. Другасны дзеяслоў ад казнь, засведчаны ў значэнні загад, павучэнне і інш.’ падобных зах.-слав. польск. уст. kaźń, дыял. kaźń, kaźnia, в.-луж., н.-луж. kazń, в.-луж. kaznja, ст.-чэш., ст.-славац. kázn, якія, як і слав. kazn ’пакаранне і інш.’, да kazati (утваральная аснова ‑kaz‑, яшчэ да тэматычнага пашырэння на ‑a‑ti), гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 173. Фасмер (2, 161) думаў пра першаснае значэнне ’загад’ і пра вялікую верагоднасць сувязі з kajati (sę). Бел. слова — інавацыя на базе страчанай або запазычанай з польск. лексемы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Найдзён ’знайдыш, пазашлюбнае дзіця’, ’падкідыш’ (Нас., ТС), найдзёна ’тс’ (пра дзяўчынку) (Нас., ТС), а таксама найдзёнок, найдзённік. Пры наяўнасці субстантываванага прыметніка найдзёны і словазлучэння найдзёнэ дзіця ’пазашлюбнае дзіця’ (ТС) лёгка ўявіць працэс утварэння назоўнікаў шляхам семантычнага згортвання. У выніку аналагічных працэсаў узніклі рус. найден, найдёна ’тс’, чэш. дыял. naj deny ’тс’, славен. najdenec, najdenik ’тс’, балг. Найден (імя ўласнае), найдено дете ’знайдыш’, што магчыма, дае падставы для рэканструкцыі прасл. *псцдьnъ, субстантываванага прыметніка, адносна семантыкі якога можна выказаць наступныя меркаванні: хутчэй за ўсё першаснае значэнне было ’знойдзены’, што мела засцерагальную функцыю ў адносінах да дзіцяці. Машынскі піша пра падаванне імені ’знайдыша’ ў Балгарыі (уласныя імёны Найден, Найда), што мае на мэце абмануць злыя сілы, якія не спрыяюць патомству пэўнай сям’і (Kultura, II, 1, 277). Гл. най ці, найціся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́чма 1, кучо́мка ’шапка футрам наверх’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Маш., Сержп. Грам., Нар. лекс., Малч., Мат. АС). Ст.-бел. кучма ’тс’ (з 1590 г.) памылкова разглядаецца як запазычанне праз польскую з венгерскай. Гл. Булыка, Запазыч., 183 услед за Фасмерам (2, 438). Укр. кучма, рус. кучма ’тс’, серб.-харв. ку̏чма, славен. kȗkma ’тс’, польск. kuczma, славац. kučma ’тс’. Кіш (ЭИРЯ, 4, 56) звязвае гэта слова з серб.-харв. ку̏кма ’чуб, хахол’, славен. kȗkma ’тс’, параўн. кучма 2 (гл.). Прасл. kučьma < kuka (параўн. кучары). Словаўтварэнне, як у vědьma (SP, 11, 16).
Ку́чма 2 ’пра густыя валасы, пра густую зелень’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Гарэц., Некр., Янк. III, Сцяшк.). У гэтым значэнні: укр. кучма, рус. кучма, славен. kȗčma, польск. kuczma. Да кучма 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыжа́ляць ’крыху падгарэць на гарачай печы, ляжанцы (пра адзенне, тканіну)’ (дзярж., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́лець ’тлець’ (гл.; таксама жу́ляць, жу́раць), для якога, відаць, можна прапанаваць прасл. *žalěti, параўн. таксама каш. žaleć ’тлець’ (на апошняе, як і на ст.-польск. žal ’працэс гарэння’, звярнуў увагу яшчэ Ільінскі; гл. Бярнштэйн, Чередования, 12). Такім чынам, ёсць падставы рэканструяваць пару *žalěti/*žalь, адпаведную *žariti/*žarъ. Абедзве пары суадносяцца з і.-е. сінанімічнымі каранямі *gụher‑/gụhel; параўн. яшчэ і.-е. *g(e)u‑lo‑ ’жар; тлеючае вуголле’, добра адлюстраванае ў германскіх мовах (Покарны, 1, 399, 495; Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272). Параўн. таксама балг. дыял. прижулям ’(пра сонца) прыпячы, напячы’, якое, згодна з БЕР, 5, 710, ад жуля ’пячы, шчымець’, што, магчыма, звязана з зыходнай формай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)