ЗАХА́РАЎ (Расціслаў Уладзіміравіч) (7.9.1907, г. Астрахань, Расія — 15.1.1984),
рускі балетмайстар, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1969).
Д-р мастацтвазнаўства (1970). Праф. (1951). Скончыў маст. вучылішча (1926), тэатр.ін-т (1948, экстэрнам) у Ленінградзе. У 1936—39 кіраўнік балетнай трупы, у 1936—56 балетмайстар і оперны рэжысёр Вял.т-ра ў Маскве. У творчасці імкнуўся да манументальнасці, вял. значэнне надаваў літ. сюжэту, драматызацыі балетнага дзеяння. Сярод пастановак: балеты «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева (1934) і «Папялушка» С.Пракоф’ева (1945; у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі адпаведна ў 1973 і 1965), «Медны коннік» Р.Гліэра (1949); оперы — «Руслан і Людміла» М.Глінкі (1937), «Кармэн» Ж.Бізэ (1943), «Вільгельм Тэль» Дж.Расіні (1942). Аўтар кніг па мастацтве балета. Сярод вучняў: Г.Р.Валамат-задэ, В.Грывіцкас, А.Лапауры, Н.Канюс, М.Лаўроўскі. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946.
Літ.:
Ивашнев В.И., Ильина К. В.Ростислав Захаров: Жизнь в танце. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІГАМІЦЭ́ТЫ (Zygomycetes),
клас ніжэйшых грыбоў. 4 парадкі: мукаральныя (Mucorales), эндаганальныя (Éndogonales), энтамафтаральныя (Entomophthorales), заапагавыя (Zoopagales). 40 родаў, больш за 500 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі каля 20 відаў з парадкаў мукаральных і энтамафтаральных. Сапратрофы, ёсць паразіты. Пасяляюцца ў глебе, на агародніне, псуюць харч. прадукты, выклікаюць мукарамікозы жывёл і чалавека, гніенне с.-г. прадукцыі. Некат. віды з родаў мукор, фікаміцэс і інш. выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. і харч. прам-сці, віды энтамафтаральных — для біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.
Міцэлій добра развіты, шмат’ядзерны, няклетачны, у спелым стане падзелены на клеткі. У клетачных абалонках ёсць хіцін, хітазан, часам глюкан. Палавы працэс — зігагамія (зліццё 2 недыферэнцыраваных на гаметы клетак) з утварэннем зігаспораў (адсюль назва). Зігота ўтварае спарангій з рознымі па палавым знаку спорамі ў адрозненне ад бясполага спарангія. Бясполае размнажэнне нерухомымі спарангіяспорамі або канідыямі. Органы бясполага размнажэння марфал. разнастайныя (сістэм. прыкмета).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМЯ́НІН (Міхаіл Васілевіч) (21.11.1914, г. Віцебск — 1.5.1995),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939). У 1940—46 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў парт.-камсам. падполля і партыз. руху ў Беларусі. У 1947—53 сакратар, 2-і сакратар ЦККПБ. З 1953 у Мін-ве замежных спраў СССР, надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у В’етнаме, Чэхаславакіі. З 1965 гал. рэдактар газ. «Правда», з 1966 старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР. У 1976—87 сакратар ЦККПСС. Чл.ЦК у 1945—54, Бюро ЦККПБ у 1947—53. Чл.ЦККПСС у 1952—56, 1966—89. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1956—66. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—54, 1966—89, Вярх. Савета БССР у 1947—55.
Тв.:
Под знаменем ленинизма: Избр. статьи и речи. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ЛАК (Янка) (сапр.Даніловіч Антон Міхайлавіч; н. 14.11.1912, в. Лучнікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Брат Алеся Змагара. Скончыў Мінскі педтэхнікум (1935). З 1935 працаваў настаўнікам у школах Бабруйскага р-на, адначасова вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім ін-це. У пач.Айч. вайны вярнуўся ў родную вёску, выкладаў у школе, працаваў у акр. аддзеле самапомачы і ў рэдакцыі «Газэты Случчыны». У 1944 выехаў у Германію, з 1952 жыве ў ЗША. Першы верш надрукаваў у 1930. Абсяг яго паэзіі часу выгнання — вершы роздуму, суму па страчанай Беларусі і маладосці, прысвечаныя каханню, прыгажосці прыроды, гумарыстычныя. Аўтар зб-каў «За чужы грэх» (1958), «Агонь душы» (1979), аповесцей «Т.Д.Ч.» і «Ціхі Стаў».
Тв.:
Творы. Т. 1—2. [Б.м.], 1979—81;
Вятрыска з радзімай краіны: Зб.выбр.тв.Мн., 1996.
Л.С.Савік.
Літ.:
Баукова Т.В., Леменовский Д.А. Золото в химии и медицине. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНО́ВЕЦ (Chamaecytisus),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы (пераважна ў Міжземнамор’і), у Зах. Азіі і Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі ў цэнтр. і ўсх. раёнах Палесся часцей трапляецца З. рускі (Ch. ruthenicus), у зах. — рэгенсбургскі (Ch. ratisbonensis). Растуць у хваёвых лясах, на ўзлесках, пясчаных месцах. 12 відаў — З. аўстрыйскі (Ch. austriacus), голы (Ch. glaber), пурпуровы (Ch. purpureus), падоўжаны (Ch. elongatus), чарнеючы (Ch. nigricans) і інш. інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН. Некат. з іх выкарыстоўваюцца ў зялёным буд-ве.
Лістападныя, радзей шматгадовазялёныя кусты і кусцікі з апушанымі прамастойнымі парасткамі выш. да 3 м. Лісце трайчастае, рэдка простае, цэласнае, чаранковае, апушанае; лісцікі адваротна-яйцападобныя, на канцы з шыпікамі. Кветкі двухполыя, матыльковага тыпу, жоўтыя, белыя, радзей пурпуровыя ці ружаватыя, размешчаны ў пазухах лісця, утвараюць суквецці. Плод — струк. Лек., меданосныя, фарбавальныя і дэкар. расліны; ёсць ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЗБІШЧА,
археалагічныя помнікі (селішча 2-й чвэрці 1-га тыс., курганны могільнік 10—12 ст.) каля в. Ізбішча Лагойскага р-на Мінскай вобл. На селішчы ранняга жал. веку і полацкіх крывічоў выяўлены рэшткі каменных печаў, агнішчы, гасп. ямы; сярод знаходак ляпная кераміка, посуд банцараўскай і доўгіх курганоў паўн.Беларусі культур, 2 позналатэнскія фібулы 3—4 ст., бронзавая лунніца, бранзалет са змяінымі галоўкамі, гліняная форма для адліўкі ўпрыгожанняў, крэсіва 10—11 ст. На могільніку (120 насыпаў), які належаў жыхарам селішча, пахавальны абрад — трупапалажэнне (большасць — галавой на Пн), у 8 насыпах — трупаспаленне; пахавальны інвентар — бронзавыя скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, шыйныя грыўні, прылады працы, кераміка, выкарыстанне ва ўборах жанчын вял. колькасці шкляных пацерак, у пахаваннях мужчын — жал. сякеры; у адным кургане з заможным пахаваннем знойдзена маніста з 8 падвескамі з куфіцкіх дырхемаў, візант. меліярысіяў, зах.-еўрап. дэнарыяў.
В.У.Казей, Г.В.Штыхаў.
Упрыгожанні 11 ст. з курганнага могільніка Ізбішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРПАЛЯ́ЦЫЯ І ЭКСТРАПАЛЯ́ЦЫЯў матэматыцы,
спосаб набліжанага (ці дакладнага) узнаўлення якой-н. велічыні па некаторых вядомых яе значэннях. Напр., адшуканне значэнняў функцыі 𝑓(x) у пунктах x па вядомых значэннях yi = 𝑓(xi), дзе пункты xi — вузлы інтэрпаляцыі, i = 0, 1, ..., n. Калі x знаходзіцца ў інтэрвале паміж x0 і xn, задача такога адшукання наз.інтэрпаляцыяй, калі па-за яго межамі — экстрапаляцыяй.
Асн. кірункі даследаванняў па І. і э.: вырашальнасць задачы інтэрпалявання; пабудаванне інтэрпаляцыйных формул і вывучэнне іх адхілення ад зададзенай функцыі, выкарыстанне метадаў інтэрпаляцыі для пабудавання набліжаных і лікавых метадаў рашэння розных задач матэматыкі і яе дастасаванняў. Гл. таксама Набліжэнне і інтэрпаляцыя функцый.
На Беларусі даследаванні па пытаннях І. і э. вядуцца ў Ін-тах матэматыкі і тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ і інш.
Літ.:
Крылов В.И., Бобков В.В., Монастырный П.И. Начала теории вычислительных методов: Интерполирование и интегрирование. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІНЕ́Т МІНІ́СТРАЎ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган, урад дзяржавы ў 1994—96. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 быў створаны пры Прэзідэнце для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай улады. Кампетэнцыя і парадак дзейнасці Кабінета Міністраў вызначаліся Канстытуцыяй, законам аб Кабінеце Міністраў ад 30.1.1995 і інш.заканад. актамі. Быў правамоцны самастойна вырашаць усе пытанні дзярж. кіравання, што знаходзіліся ў яго веданні. Яго рашэнні з’яўляліся абавязковымі для выканання ўсімі мін-вамі і інш.цэнтр. органамі дзяржавы, мясц. выканаўчымі і распарадчымі органамі, прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі і грамадзянамі на тэр.Беларусі. У склад Кабінета Міністраў, які зацвярджаў Прэзідэнт, уваходзілі прэм’ер-міністр, яго намеснікі, міністры, старшыня Камітэта дзярж. бяспекі, кіраўнікі інш.цэнтр. органаў кіравання. У выніку прыняцця на рэферэндуме 24.11.1996 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі) Кабінет Міністраў скасаваны, функцыі цэнтр. органа дзярж. кіравання перайшлі да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКУ́РЫН (Мікалай Яўгенавіч) (16.9.1883, г. Арол, Расія — 29.7.1936),
савецкі ваен. дзеяч, ваен. гісторык. Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1904) і Акадэмію Генштаба (1910). Удзельнік 1-й сусв. вайны. Са снеж. 1918 ва ўзбр. фарміраваннях (галіцыйская армія) Зах.-Укр.нар. рэспублікі. З лют. 1920 у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-польск. вайны 1920 (у т. л. на пасадзе пам. камандуючага Зах. фронтам), задушэння Антонава паўстання (1921), баёў з басмацтвам (1922). У 1921—22 старшы кіраўнік па тактыцы ў Ваен. акадэміі РСЧА, з 1923 нач. аддзела па гісторыі грамадз. вайны пры Штабе РСЧА. Аўтар прац па пытаннях вайск. тактыкі, гісторыі грамадз. і сав.-польск. войнаў, у т. л. «Як змагалася рэвалюцыя» (т. 1—2, 1925—26, 2-е выд., 1990; ёсць нямала звестак пра падзеі 1917—20 на Беларусі). У чэрв. 1930 арыштаваны, 19.2.1932 па непраўдзівым абвінавачанні прыгавораны да 10 гадоў зняволення, дзе і памёр. Рэабілітаваны ў 1957.