Меха́ніка ’фізіка руху цел і стану раўнавагі, а таксама ўзаемадзеянне цел’, ’будова, канструяванне машын, апаратаў, прыстасаванняў’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой механика (1709 г.) праз польск. ці ням. з лац. mēchanica ’механіка’ < ст.-грэч. μηχανική τέχνή ’уменне будаваць машыны’ (SWO, 461). Бел. лексема магла быць узята з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морва ’тут, Morus L.’ (Кіс.; віл., Сл. ПЗБ), ’чарнасліў’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. морва ’шаўкоўніц’ запазычана са ст.-польск. morwa ’тс’, якое з лац. mōrum ’тс’, ’ажына’ (Булыка, БЛ, 9, 31) < ст.-грэч. μῶρον (Гесіхій), μόρον ’шаўковіца’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 77) выводзіць з літ. mõras/morva ’тс’, якое, аднак, таксама з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мшані́к1 ’махавік зялёны — заечы баравік, Xerocomus subtomentosus’ (уздз., Нар. словатв.), мшар, імшар, міша́рык, мша́рык ’тс’ (пін., Жыв. сл.), ’махавік, Suillus variegatus’ (стол., Нар. лекс. і Жыв. сл.; пруж., Нар. словатв.). Да мша́ны, імша́ра < мох (гл.). Гл. таксама імша́рнік.

Мша́нік2 ’месца, дзе зімой стаялі вуллі з пчоламі’ (паўд.-усх., КЭС). Да імшанік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяку́ха1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.

Мяку́ха2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надува́нчык ’адуванчык, дзьмухавец’ (ТС), надуваньчык ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Змененая пад уплывам надуць ’надзьмуць’ руская назва одуванчик ’тс’, відаць, у выніку цяжкасцей пры ўспрыняцці пачатку слова (ідэнтыфікацыі а‑ = аб‑) і змены матывацыі («як надуты»); параўн. таксама рус. маск. надуванчик ’тс’, што сведчыць аб дээтымалагізацыі тэрміна і спробах «мадэрнізацыі» яго формы ў межах самой рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наду́дліцца ’напіцца праз меру, насмактацца’ (Бяльк.). У аснове экспрэсіўнага ўтварэння — гукапераймальны элемент ‑дуд‑, што можа быць звязана з дуда, дуць (гл.), параўн. дудзіць ’іграць на дудзе’ і ’прагна піць’ (Байк. і Некр.), рус. надудо́литься, надуби́ться, надуда́риться ’напіцца ўдосталь’, а таксама іншыя дзеясловы з тым жа значэннем: надудо́ніцца, наду́ндзіцца і пад. (Трубачоў, Этим. сл., 5, 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́рпа — ’пра кароткі задзёрты нос’ (ТСБМ, Жд. 2). Укр. кирпа ’тс’. Балтызм. Да *kirpa. Параўн. яшчэ літ. apkir̃pti ’абкарнаць’ і рус. курносый < корноносый. Гл. кірпаты, кірпаносы (Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Параўн. таксама з пункту погляду семантыкі кірзаты (гл.) ’кірпаты’. Існуе думка аб тым, што кірпа зваротнае ўтварэнне ад кірпаты (ЕСУМ, 2, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́ўрэць ’тлець’ (КСТ). Укр. жевріти ’гарэць, тлець’, дыял. ’гаварыць’, балг. дыял. жевря се ’хныкаць, выпрошваць’. Варыянт адлюстравання ў бел. і.-е. кораня *geur, які прадстаўлены таксама ў жураць (гл). Параўн. жэўлець, жуляць. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 74–79, дзе адзначаецца і сувязь значэнняў ’гаварыць’ — ’гарэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патаро́йкацца ’паспрачацца’ (докш., Янк. Мат.). Да таро́йкацца (гл.), якое, магчыма, звязана з прасл. terti (гл. Куркіна, Этимология–1980, 24–25), параўн. польск. tarać ’балбатаць’ ці рус. тарары́ка ’балбатун’. Суфікс ‑ойк‑ надае семантыцы экспрэсіўнасць, і з-за дыфтонга можна меркаваць аб балтыйскім паходжанні слова — параўн. літ. tar̃ti ’гаварыць’, tarýti ’тс’. Параўн. таксама бел. дзейкаць ’плявузгаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр. пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг. ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)