ласка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Тое, што і лашчыць. Не, няма другой такой краіны, Дзе б шырэй пралеглі пуцявіны, Дзе б так ветла далі Вабілі, ласкалі! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліхта́рня, ‑і, ж.
Тое, што і ліхтар (у 1 знач.). Вір людскі скрозь заліў паясы тратуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ўгары зіхацяць. Багдановіч. Бацька засмяяўся. Устаў, апрануўся, пайшоў з ліхтарняю глядзець коней. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладцава́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і малайцаваты. Маладцаватая выпраўка. □ Увайшоў .. [Бабейка] у пакой нейкі пасвяжэлы, маладцаваты — твар быў паголены, румяны, вочы ясныя, з усмешкай, у якой як быццам не было нічога затоенага. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малале́цтва, ‑а, н.
Тое, што і маленства. Ой ты, маё сонца, Як жа свеціш ясна! Дзе ж было раней ты, Як быў я няшчасны? Як я ў малалецтве Радасці не ведаў. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніто́р, ‑а, м.
1. Браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй, прызначаны для абстрэлу берагавых аб’ектаў і караблёў у прыбярэжных водах. Рачны манітор. Маракі манітор.
2. Тое, што і гідраманітор.
[Англ. monitor ад назвы першага карабля гэтага класа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзервяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Тое, што і дзеравянець. — Дзе ж ён? — машынальна паўтарыла .. [Любка], адчуваючы, як дзервянеюць ногі, як стыне сэрца. Лынькоў. Адно было прыкра, што пачала дзервянець сагнутая спіна. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце і дурната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
Тое, што і дурасць. Сэрца маці згаджалася, а розум пратэставаў, баяўся, каб, крый божа, не нарабіла [дачка] глупства па дурноце. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каню́к, ‑а, м.
Тое, што і каня (у 1 знач.). Над полем кружылі два вялізныя канюкі. Федасеенка. Дразды ды заранкі, якія жылі побач, ніколі не баяліся канюкоў, якія луналі ў небе. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карча́жына, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і карчага 1. Больш нічога мы не злавілі і ўзяліся наладжваць начлег. Расклалі касцёр з сухіх карчажын і галля, абскрэблі шчупака ды пачалі варыць юшку. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўціня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і жаўцізна. Завывала ў топцы полымя, жоўтыя чырвоныя звіваліся вогненныя языкі. Як прымалі самыя нечаканыя абрысы, дзівосныя адценні: ад расплаўленага золата спелай жаўціні аўсянага снапа. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)