Піго́лік ’чыгун’ (лельч., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з італ. piccolo ’малы’, тут: ’маленькі гаршчок’ > ’чыгунчык’ > ’чыгун’, параўн. польск. pikui ’маленькае касое акенца ў каморы’, pikuiа ’дробязь, рэч без вартасці’, ці з чэш. pikitla ’дробная манета’ < ’пал. piccola ’малая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бады́ль, ‑я, м.
Тое, што і бадыліна. Хлопец блукаў вачыма па агародзе Раманюкоў, дзе тлустая, чорная зямля, кукурузныя бадылі, маса лісцяў яблынь, вінаграду і гародніны сведчылі, што тут сабраны багаты ўраджай. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ато́сы, атос; адз. атоса, ‑ы, ж.
Драцяныя або з жалезных прутоў, рэменю і інш. цяжы ў возе. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў «памады»,.. А напамадзіўшы калёсы, Паправіў вітыя атосы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Астацца цэлым, непашкоджаным сярод разбуранага, уцалець. Як ацалелі дрэвы тут кругом, Дзе фронт узрыў снарадамі грунт шэры? Танк. // Астацца жывым, не загінуць. Ацалець у жорсткім баі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́цязь, ‑я, м.
У Старажытнай Русі — храбры воін, герой. Тут ляжыць ён — рускі віцязь, Над Дняпром ля самай кручы. Зарыцкі. Ляжыць ён, як віцязь, У стоптаным жыце. Маці спаткаеце — Не кажыце. Сурначоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́панік, ‑а, м.
Разм. Полаз з дрэва, выкананага з коранем. Тут [у Сымона] ішлі самыя гарачыя дыскусіі на самыя разнастайныя тэмы: з якога дрэва лепш зрабіць капыл, які полаз трывалейшы — гнуты альбо копанік. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бля́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Бразгаць чым‑н. металічным. Рыпелі вароты, блямкалі засаўкі, то там, то тут чуўся грукат у дзверы. Няхай. // Дрэнна іграць на чым‑н., брынкаць. Блямкаць на піяніна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варо́тцы, ‑аў; адз. няма.
1. Памянш. да вароты; невялікія вароты.
2. Уваход у двор пры варотах або пры браме; брамка, веснічкі. Тут пачуўся званок, бразнулі варотцы і з’явіўся збянтэжаны Уладзімір Кавальскі. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капарну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Абл. Капнуць. «А што, каб гэтай гразі нацягаць на поле, — думаў, ходзячы тут, Лабановіч. — Поле ж пустое: капарні нагою — і жоўтага пяску дастанеш». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўталі́ст, ‑у, М ‑сце, м., зб.
Пажоўклае асенняе лісце. Асабліва я любіў гэта месца ўвосень, калі тут з клёнаў і ліп ападаў жаўталіст і, кружачыся ў паветры, мякка слаўся на дол. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)