Райсто́пы мн. ’калготы’, расто́пы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), растро́пы ’тс’ (Сл. рэг. лекс.). Відавочна, запазычанне з польск.rajstopy ’тс’, дзе, магчыма, на народны манер была адаптавана англійская канструкцыя rayon stockings, што азначае ’калготы ці шкарпэткі са штучнага шоўку’. Менавіта гэтае значэнне сведчыць аб нядаўнім запазычанні як у польскую, так і ў беларускую мовы. Бел.растопы, растропы, магчыма, пад уплывам растаптаць ’разнасіць’, растрапаць ’тс’ (магчыма, іранічныя ўтварэнні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пяць¹, пяці́, Т пяццю́, ліч.кольк.
1. Лік, лічба і колькасць 5.
2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.).
Напісаў сачыненне на п.
◊
Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм.) — ні туды ні сюды, не так, як трэба.
Зрабіў ні ў пяць ні ў дзесяць.
|| парадк.пя́ты, -ая, -ае (да 1 знач.).
◊
Пятае цераз дзясятае і з пятага на дзясятае (разм.) — пераходзячы непаслядоўна ад аднаго да другога.
Расказаць пятае цераз дзясятае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Катава́сія ’катавасія, беспарадак, шум, гоман і да т. п.’ (ТСБМ, БРС). Рус.катава́сия, укр.катава́сія, балг.катавасия, серб.-харв.катавасіја. Спачатку гэта слова мела значэнне ’царкоўны спеў, што выконваўся абодвума клірасамі, якія сходзіліся на сярэдзіне царквы’. Потым, пераносна, яго пачалі ўжываць для абазначэння шуму, гоману і да т. п. Звычайна лічыцца запазычаннем са с.-грэч.καταβάσιον ’hymnus ecclesiasticus’. Так у Фасмера, 1, 209; Праабражэнскага, 1, 301 і інш. Шанскі (2, К, 89) удакладняе, што для слова катавасія з яго семантыкай трэба ўлічваць і грэч. форму καταβασία ’сашэсце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калавора́т ’глыбокае месца ў рацэ, вір’ (жытк., Яшк.). Рус.пск.коловорот ’вір’, польск.kołowrót ’тс’, серб.-харв.ко̏ловрат ’тс’. Прасл. злучэнне kolo‑vortь (гл. кола і вярцець). Слаўскі (2, 372) мяркуе, што ў польск. мове значэнне ’вір’ (адзначала ўжо ў Ліндэ) з’яўляецца пераносным, думаецца, што гэта не так і прасл. лексема разам з тэрміналагічнымі значэннямі магла мець паралельную семему ’вір’, незалежную ад тэхнічных: пра гэта гаворыць, у прыватнасці, шырокі спектр значэнняў у слав. мовах разглядаемага слова, якія. натуральна, сведчаць аб полісемантычным яго характары. Параўн. калаўротак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запрато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пакласці, падзець невядома куды. — У вас, гаспадыні, заўсёды так: як дзе што запраторыце, дык са свечкай не знойдзеш.Сабаленка.// Схаваць, прыбраць куды‑н. так, каб цяжка было знайсці. — Пашанцавала мне тады ў аднаго чалавека выменяць на сала аж чатыры пуды солі. Схаваў я яе, як сцямнела, — два пуды ў дровах, а два пад сена запраторыў.Паслядовіч.//перан. Заслаць, выслаць, пасадзіць куды‑н., адкуль цяжка выбрацца. Абуджаў калісь местачковых абывацеляў саматужны рэдактар Бухберг, але яго запраторылі ў вар’яцкі дом, хоць ён вар’ятам, можа, і не быў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць узмах рукой для ўдару, кідання і пад. Трымаючыся адною рукою за сук, размахнуўся Цімох, высока ўскінуў гранату насустрач .. коннікам.Колас.[Сын] спачатку выліў на зямлю мутную ваду, пасля размахнуўся і кінуў у агонь бляшанку.Чыгрынаў.
2.перан.Разм. Зрабіць што‑н. з размахам (у 4 знач.). [Жданковіч:] — Што я пастарэў ужо так, ці рабіць развучыўся? Ды я яшчэ так размахнуся!Шамякін.Узяўся я за прозу. Надумаўся апісаць сваё горкае жыццё. Як размахнуўся — вечары за тры дайшоў да свайго побыту ў дзядзькі ў Мінску.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1. Даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася. Ходзіць [Стася], слёзы раняе цяжкія, як шрот.Куляшоў.Лазняк раняў буйныя кроплі на мокры пясок.Няхай.// Пазбаўляцца чаго‑н., скідаць (лісты, спелыя плады і інш.). На дол хваёвы ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь.Прыходзька./уперан.ужыв.У дубах крычаць сіваваронкі, І свіст над лугам рэзкі, звонкі Каршун маркотна так раняе І нейкі смутак закідае.Колас.
2.перан. Прыніжаць, траціць. Ды і як .. [Аўгіні], так ганебна .. выгнанай, было варочацца, кланяцца... [Васілю], раняць перад ім свой жаночы гонар?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго‑н., куды‑н. Здавалася, што зараз на галаву ўпадзе міна. Хацелася ўціснуцца глыбей у зямлю, каб ніякі асколак не зачапіў.Мележ.
2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што‑н. цеснае, запоўненае; ушыцца. Нарэшце падышоў аўтобус. Ён быў перапоўнены, аднак мы ўсё ж сяк-так уціснуліся ў заднія дзверцы і пакацілі ў напрамку вакзала.Шыловіч.
3.Разм. Цесна абвязаць сябе чым‑н. Уціснуцца папружкай.
4.перан.Разм. Якім‑н. чынам уладкавацца куды‑н. Сяк-так уціснуўся ў кулінарны тэхнікум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wéiter (comp ад weit)
1.a (ужываецца толькі ў поўных формах) дале́йшы
2.adv дале́й, бо́лей;
was [wer] ~?што [хто] дале́й [яшчэ́]?;
was soll ~ damít geschéhen?што нам дале́й з гэты́м рабі́ць?;
und so ~ і так дале́й;
óhne Wéiteres про́ста, безагаво́рачна;
bis auf Wéiteres надале́й [у дале́йшым] да асо́бых распараджэ́нняў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гумо́р, ‑у, м.
Душэўны стан, настрой. Марынка адразу заўважыла, што Вера не ў гуморы і таму ўвесь час маўчыць, нават не азірнецца.Шыцік.Дырэктар быў у добрым гуморы — сход прайшоў так, як ён і разлічваў, без бурных размоў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)