украінскі жывапісец. Вучыўся ў Кіеўскай рысавальнай школе М.І.Мурашкі, Пецярб.АМ (1894—1900) у І.Рэпіна, у Мюнхене ў школе А.Ажбе (1901). У 1902—04 наведаў Парыж. Член т-ваперасоўнікаў (з 1916). З 1912 выкладаў у Кіеўскім маст. вучылішчы, у 1912—17 — у Маст. студыі, якую адкрыў у Кіеве разам з А.Кругер-Прахавай. Творы адметныя натурнай пераканаўчасцю, дэкар. экспрэсіяй колеру: «Пахаванне кашавога» (1900), «На вуліцах Парыжа» (1902—03), «Сялянская сям’я» (1913). Аўтар партрэтаў «Дзяўчынка з сабачкам», «Дзяўчынка ў чырвоным капелюшы» (1902—03), Я.Станіслаўскага (1906), М.Мурашкі (1907), аўтапартрэта (1918).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРОЗАЗЛУЧЭ́ННІ,
арганічныя злучэнні, якія маюць у малекуле 1 або 2 нітрозагрупы (-N=O), звязаныя з атамам вугляроду арган. радыкала, R-N=O. Звычайна Н. — раўнаважная сумесь манамераў і дымераў. Для дымераў характэрна геаметрычная ізамерыя; у дымерных Н. традс-ізамеры больш стабільныя.
У індывід. стане большасць Н. знаходзіцца ў дымернай форме. Наяўнасць электронаакцэптарных груп у радыкале Н. прыводзіць да існавання толькі манамераў (напр., нітрозатрыхлорметан CCl3NO). Манамерныя Н. — газы або вадкасці блакітнага ці зялёнага колеру, дымерныя — бясколерныя крышталі [напр., нітрозаметан, дымер (CH3NO)2]. Выкарыстоўваюць у сінтэзе фарбавальнікаў, амінакіслот, гетэрацыклічных злучэнняў, лек. прэпаратаў, эластамераў (фторкаўчуку). Некаторыя Н. з’яўляюцца канцэрагеннымі і мутагеннымі рэчывамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕК (ад галанд. pek смала),
рэшткі пасля перагонкі дзёгцю, а таксама нафтавай смалы. Паводле зыходнай сыравіны адрозніваюць П. каменнавугальны (найб. пашыраны), тарфяны, драўняны, нафтавы.
Каменнавугальны П. — цвёрдае тэрмапластычнае рэчыва чорнага колеру. Асн. кампаненты: шмат’ядз. кандэнсаваныя араматычныя і гетэрацыклічныя злучэнні (бензаантрацэн, бензапірэны, перылен, нафтацэн і інш.). Перагонкай каменнавугальнай смалы атрымліваюць сярэднетэмпературны (т-ра размякчэння 65—90 °C), а яго перагонкай з вадзяной парай — высокатэмпературны П. (135—150 °C). Выкарыстоўваюць для атрымання пекавага коксу, як сувязнае аноднай масы ў вытв-сці алюмінію, пры брыкетаванні цвёрдага паліва, у вытв-сці толю, руберойду і інш. Таксічны: атручэнні і скурныя пашкоджанні магчымыя пры ўздзеянні пылу, кантакце з вугальнымі брыкетамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНІЦЫ́Л (Penicillium),
род недасканалых грыбоў сям. маніліяльных. Каля 250 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць ва ўмеранай зоне. Сапратрофы і паразіты. Выклікаюць псаванне прадуктаў, разам з інш. грыбамі ўтвараюць плесні на глебавых і інш. субстратах.
Міцэлій шматклетачны, галінасты, бясколерны, апушчаны ў субстрат ці ўтварае на яго паверхні калоніі шэра-зеленавата-блакітнага колеру. Канідыяносцы разгалінаваныя, ў выглядзе простых або складаных гроначак. Канідыі аднаклетачныя, рознай формы і афарбоўкі. Прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў і арган.к-т. Для атрымання пеніцылінаў выкарыстоўваюць П. залацісты (P. chrysogenum) і адзначаны (P. notatum), у сыраварэнні — P. camamberti і P. roqueforti.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАДАЖЭ́РКІ (Laspeyresiini),
трыба (шэраг родаў) матылёў сям. ліставёртак. Каля 700 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, асабліва шматлікія ў лясах Еўразіі. Многія віды — шкоднікі. На Беларусі каля 30 відаў; найб. шкодныя слівавая пладажэрка, яблыневая пладажэрка, П. арэхавыя (Laspeyresia amplana, L. splendana), гарохавая (L. nigricana), гарошкавая (Grapholitha dorsana).
Размах крылаў да 25 мм; пярэднія цёмныя са стракатым малюнкам, заднія больш светлыя, аднатонныя. Вусені ад чырванавата-ружовага да светлага колеру, з цёмнай галавой; развіваюцца ў пладах (адсюль назва), насенні, кары, парастках і каранях раслін. Часам да П. адносяць матылёў трыбы кахіліны, асобныя віды агнёвак і некат. інш. матылёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУКЦЫ́НІЯ, пучынія (Puccinia),
род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. Каля 1800 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты злакаў, асаковых, складанакветных, парасонавых, лілейных (гл.Іржа раслін). Маюць вял. колькасць спецыялізаваных форм і рас. На Беларусі каля 200 відаў. Найб. вядомыя П.: злакавая (P. graminis), выклікае сцябловую ржу злакаў, карончатая (P. coronifera) — карончатую ржу аўса, скрытая (P. recondita) — бурую ржу жыта і пшаніцы.
Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі. Міцэлій і споры маюць кроплі алею аранжавага ці ржавага колеру. Цыкл развіцця поўны (5 тыпаў споранашэння) і няпоўны, бываюць аднагаспадаровыя (развіццё ўсіх тыпаў споранашэння на адной расліне) і рознагаспадаровыя (гаплоідная і дыплоідная стадыі грыба развіваюцца на розных раслінах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РВІТ, Пурвітыс (Purvīts, Purvītis) Вільгельмс (3.3.1872, хутар Яўжы, Латвія — 14.1.1945), латышскі жывапісец-пейзажыст. Акад. Пецярбургскай АМ (1913). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1890—97) у А.Куінджы. У 1909—16 дырэктар Рыжскай гар.маст. школы, у 1919—34 рэктар Латвійскай АМ у Рызе і кіраўнік яе пейзажнай майстэрні (1921—44). Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю кампазіцыйна-каларыстычных пабудоў, абагульненасцю вобраза прыроды і эмацыянальнасцю яе ўспрыняцця, часам інтэнсіўнасцю колеру: «Апошні снег» (1897—98), «Сакавіцкі вечар. Зімовы пейзаж» (каля 1901), «Пачатак вясны» (1900), «У садзе Віестура» (каля 1914), «Восень» (каля 1929), «Летні вечар», «Пейзаж са стагамі сена», «Калі абуджаецца бор» (усе 1936) і інш.Іл.гл. да арт.Латвія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Су́песак ’зямля с прымессю пяску’ (ТСБМ), су́пясак ’тс’ (Некр. і Байк.), су́песок ’тс’ (ТС), супесо́к ’пустая неўрадлівая глеба сівога колеру’ (ПСл). Параўн. укр.су́пісок ’пясчаная глеба’, рус.су́песь ’тс’, славен.sopések ’вапністая гліна’, на базе якіх узнаўляецца прасл.*sǫpěsъkъ/*sъpěsь (Борысь, Prefiks., 126; Куртка, Диал. структура., 193), гл. су- і пясок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слі́ва ‘фруктовае дрэва, Prunus domestica L. і яго плод’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Кіс.), сьлі́віна ‘слівавае дрэва’ (Касп., Мат. Гом.). Укр., рус.сли́ва, серб.-ц.-слав.слива, польск.śliwa, в.-луж.slowka, н.-луж.sliwa, чэш.slíva, славац.sliva, серб.-харв.сли̏ва, шљи̏ва, славен.slíva, балг.сли́ва, макед.слива. Прасл.*sliva. Лічаць вытворным (або субстантываваным прыметнікам ж. р. — Сной₁, 581) ад прым. *slivъ, які захаваўся ў славен.slîv ‘блакітнаваты, колеру слівы’ (гл. Махэк₂, 555). Роднаснымі лічацца лац.*līvos ‘сіняваты’, līveō, ‑ēre ‘мець сіняваты колер’, līvidus ‘сіні, свінцовага колеру’, далей, ст.-в.-ням.slêha, slêwa ‘цёрн’, ст.-ірл.lī ‘колер, бляск’ (Траўтман, 269; Фасмер, 3, 670), якія да і.-е. кораня *(s)lî‑ (*sləi‑; *slōi‑) ‘сіняваты’; гл. Покарны, 715–716.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жа́ба, -ы, мн. -ы, жаб, ж.
1. Бясхвостая земнаводная жывёла з доўгімі заднімі канечнасцямі, бугрыстай, часта бародаўчатай слізкай скурай бурага, шэрага або зялёнага колеру, якая водзіцца ў вільготных мясцінах.
Травяная ж.
Ж. азёрная.
2. Тое, што і рапуха.
|| памянш.жа́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
|| прым.жа́бін, -а.
Жабіна ікра.
○
Грудная жаба — бытавая назва стэнакардыі.
◊
Пнецца як жаба на купіну (разм., пагард.) — лезці куды-н. напралом з мэтай дамагчыся свайго.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)