Сістэма блокаў для падымання грузаў на судне. Калі ж, ахоплены жудасцю,.. [Тапурыя] учапіўся за борт чаўна, што гушкаўся на талях, то ў першы момант яго ледзь не выкінула за борт.Самуйлёнак.
[Гал. talie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уме́ла, прысл.
З уменнем; па-майстэрску. [Русаковіч:] Калі ўмела і з душой узяцца за справу, дык і план будзе выкананы, і сабекошт не павысіцца.Крапіва.Мікола быў лякальшчыкам адменным: Умела працаваў і добра зарабляў.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак., кім-чым, зкаго-чаго і без дап.
1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю. Андрэева маці — знясіленая, хворая старая, якая рэдка калі злазіла з печы, — не магла нацешыцца з сына і нявесткі.Хадкевіч.Спаткаўшыся, сябрукі не маглі адзін з другога нацешыцца, успамінаючы даўно мінулае, перажытае.Ядвігін Ш.
2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання. — Не нацешыліся, не намілаваліся яшчэ, а ўжо, бедная [Гэлька], удавіца.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́РКЛІ (Berkeley) Джордж (12.3.1685, г. Кілкені, Ірландыя — 14.1.1753),
англійскі тэолаг і філосаф. Атрымаў адукацыю ў Дублінскім ун-це. З 1734 епіскап англіканскай царквы ў Клойне (Ірландыя). Паводле яго вучэння, усе прадметы аб’ектыўнай рэальнасці існуюць толькі таму, што ўспрымаюцца суб’ектам; наогул няма нічога, што рэальна існуе, акрамя субстанцыі духу, душы і «майго Я». Выступаў з крытыкай атэізму, уяўлення аб матэрыі як прадметнай аснове (субстанцыі) целаў і іх якасцяў, а таксама вучэння Дж.Лока і Ньютана аб матэрыі і прасторы. Лічыў немагчымым утварыць агульныя ідэі прасторы і матэрыі, абстрагаваўшыся ад уласцівасцяў асобных рэчаў, паколькі ў чалавека няма пачуццёвага ўспрымання матэрыі. Зыходзячы з канцэпцыі суб’ектыўнага ідэалізму сцвярджаў, што нават калі б усе суб’екты ўспрымання зніклі, рэч працягвала б існаваць як сума «ідэй» у розуме Бога — суб’екта, які не можа знікнуць, і таму не можа знікнуць і створаны ім свет зорак, планет і Зямля з усім, што існуе на ёй. Асн. працы: «Спроба новай тэорыі погляду» (1709), «Трактат пра пачаткі чалавечых ведаў» (1710), «Тры размовы паміж Гіласам і Філонусам» (1713), «Алсіфрон, ці Дробны філосаф» (т. 1—2, 1732) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЦЕРАЎ Пётр Іванавіч (29.12.1912, г. Ульянаўск, Расія — 18.4.1982),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў студыю Бел.т-ра юнага гледача імя Крупскай (1933). З 1932 працаваў у Т-ры юнага гледача. Беларусі, у 1938—41 у Полацкім калгасна-саўгасным, з 1944 у Палескім і Пінскім абл.драм. т-рах. З 1949 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, з 1956 у бабруйскіх вандроўным бел.драм. і муз.-драм., у 1965—78 у магілёўскіх абл.муз. камедыі і драмы і камедыі т-рах. Камедыйны акцёр. Створаныя ім вобразы вылучаліся знешне выразнай, сцэнічна рэальнай трактоўкай. Найб. значныя ролі: у т-рах драмы і камедыі — Моцкін, Цярэшка Калабок («Выбачайце, калі ласка» і «Трыбунал» А.Макаёнка), шэф-кухар Пётр Пятровіч («Злавацца не трэба» В.Зуба), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), дзед Нічыпар («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Шпак («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі). Паставіў спектаклі: «Генеральны консул» бр. Тур і Л.Шэйніна (1939), «Дзяўчына з вяснушкамі» А.Успенскага (1961), «Не ўсё кату масленіца» Астроўскага (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБЛІ́ЖАНАЯ ФО́РМУЛА,
матэматычная формула для замены складанай функцыі больш простай. Мае выгляд 𝑓(x) ≈ 𝑓*(x); атрымліваецца з формулы 𝑓(x) = 𝑓*(x) + E(x), дзе E(x) разглядаецца як хібнасць і пасля ацэньвання адкідваецца.
Для атрымання канкрэтнай Н.ф. карыстаюцца раскладаннем зыходнай функцыі (напр., у Тэйлара шэраг) і абмяжоўваюцца некалькімі яго членамі, найменшых квадратаў метадам, метадам ітэрацый і інш. Колькасць членаў шэрагу ці ступень ітэрацыі вызначаецца зададзенай дакладнасцю вылічэнняў. Некаторыя Н.ф. і іх хібнасці гл. ў табл.
Табліца. Некаторыя набліжаныя формулы
Формула
Хібнасць формулы не перавышае δ, калі |х| не перавышае
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НСКІ Вікенцій Паўлавіч (1786, Духаўшчынскі р-н Смаленскай вобл. Расія — 1855),
паэт і драматург, найб. верагодны аўтар бел. паэмы «Энеіда навыварат». Удзельнік войнаў з французамі 1805—07, 1812, паходу рус. арміі ў Зах. Еўропу. З 1816 у адстаўцы, палкоўнік. З 1826 на цывільнай службе ў Арэнбургскай губ., у Пензе, Кастраме. З 1833 на радзіме. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але сам набыў разнастайныя веды: валодаў франц. і ням. мовамі, цікавіўся гісторыяй і л-рай. Поглядамі блізкі да дзекабрыстаў. «Энеіда навыварат» (захаваўся толькі пачатак) магла быць напісана ім у 1816—25 у вёсцы ці ў 1827—28, калі ён стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы. Аўтар вершаванай камедыі «Шлюб паняволі», сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», вершаў, у якіх высмейваў самадурства паноў і апісваў камічныя эпізоды з жыцця памешчыкаў, нататкаў па гісторыі. Тэксты іх (распаўсюджваліся ў рукапісах) не выяўлены.
Літ.:
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНДЭ́НЦЫЯ (сярэднелац. tendentia накіраванасць),
накіраванасць развіцця пэўнай з’явы ці працэсу. У развіцці адной і той жа з’явы могуць назірацца розныя і нават процілеглыя Т. Развіццё падобных ці роднасных па паходжанні сістэм характарызуецца наяўнасцю падобных Т. Адрозніваюць Т.: лінейныя, пры якіх узровень змен мае пастаянны характар і ў графічным выглядзе ўтварае прамую лінію; нелінейныя, калі інтэнсіўнасць змен не пастаянная на розных этапах развіцця; рацыянальныя, якія выяўлены шляхам навук. аналізу, маюць лагічнае і тэарэт. абгрунтаванне; эмпірычныя, якія выяўлены на аснове эмпірычных звестак, але не атрымалі тэарэт. тлумачэння. Вылучэнне гал. Т. развіцця — адзін з найважнейшых элементаў навук. аналізу працэсаў у прыродзе і грамадстве. Да сац. Т. адносяць паступовыя і ўстойлівыя змены ў сац. сістэме, слоі ці групе (напр., змена памеру сям’і, скарачэнне ці павелічэнне нараджальнасці і інш.). У сац.-паліт. і духоўна-культ. працэсах Т. звязана з паслядоўным правядзеннем індывідам ці сац. групай пэўнай ідэі, што часам прыводзіць да з’яўлення тэндэнцыйнага ў культуры і палітыцы — перадузятага ажыццяўлення пэўных ідэй без уліку сац. абставін і грамадскай думкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тут¹, прысл.
1. У гэтым месцы.
Тут многа ягад.
Тут пабудуем дом.
2. У гэты час, у гэты момант.
А тут і бацька зайшоў у хату.
3.у знач.часц. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «як», «які», «дзе», «куды», «калі» ўжыв. ў рытарычных пытаннях для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.
І як тут яму не верыць? І дзе тут дзенешся?
4.у знач.часц. Выкарыстоўваецца пры пераходзе да якой-н. тэмы, прыкладу.
Тут мы ўбачылі, што вярнуўся гаспадар.
◊
Тут жа (разм.) — адразу ж.
Тут як тут (разм.) — адразу, раптоўна з’явіўся, аказаўся і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няпо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Запоўнены чым‑н. не да краёў, не да верху. Пачак быў ужо распячатаны і няпоўны.Чарнышэвіч.Здаравенны фельдфебель, мардаты, вусаты,.. з няпоўным кухлем у руцэ, узбіўся з ботамі на стол, пайшоў па ім...Брыль.
2. Які праяўляецца не ў поўнай меры. Так без шуму, без адзінага выстралу захапілі [партызаны] вялікую колькасць палонных, батарэю, некалькі кулямётаў.. Але радасць гэтай выключнай перамогі была няпоўнай.Лынькоў.Мне здаецца і шчасце маё будзе няпоўным, калі я пакіну школу.Шамякін.
3. Які не дасягнуў пэўнай нормы, мяжы, неабходных памераў. Па небе павольна плыў няпоўны месяц.Шамякін.// Які не мае поўнага камплекту, саставу; не ўвесь. Няпоўная калекцыя. □ Брыгада няпоўная — пяць хлопцаў. Адам незадаволены.Нядзведскі.// Які не з’яўляецца вычарпальным. Няпоўная інфармацыя. Няпоўнае азнаямленне. □ — Па няпоўных дадзеных.. [з Арэхаўкі] пайшло ўжо ў лясы сем чалавек.Шамякін.//Не закончаны, не завершаны да канца. Любіла Аксіння горача. Але нядоўга цешылася сваім шчасцем — няпоўных тры гады.Асіпенка.Творчы партрэт Бірылы будзе няпоўным, калі мы не скажам аб працы яго ў класічным рэпертуары.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)