НАРУ́ЦКІ (Дзяніс Сільвестравіч) (18.10.1904, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскай вобл. —4.10.1960),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскую бранятанк. школу (1932). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч вайну на фронце з 1941. Самаходны артыл. полк на чале з палк. Н. вызначыўся 14—17.1.1945 пры вызваленні Польшчы.

Дз.С.Наруцкі.

т. 11, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТЭ́Й,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог, пастух цюленевых статкаў. Быў стары, меў вял. колькасць дзяцей (пратыдаў), вызначаўся здольнасцю прымаць выгляд розных істот, прароцкім дарам, вял. дасведчанасцю. Лічыўся таксама стараж. царом Егіпта, дзе, паводле некаторых міфаў, у яго ў час Траянскай вайны знаходзілася сапраўдная Алена, у той час як Парыс валодаў толькі яе прывідам.

т. 13, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРОЦІТА́НКАВАЕ РУЖЖО́,

наразная агнястрэльная зброя для паражэння браніраваных цэлей на адлегласці да 500 м. З’явіліся ў канцы 1-й сусв. вайны. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну. Існавалі адназараднае П.р. канструкцыі В.​А.​Дзегцярова, магазіннае самазараднае С.​Г.​Сіманава і інш.

Р.​І.​Флярко.

Процітанкавае ружжо. 1 — канструкцыі Дзегцярова; 2 — канструкцыі Сіманава.

т. 13, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАХІ́М (Рахімаў) Ібрагім Абдурахімавіч

(н. 15.10.1916, Сайкелдзі, Узбекістан),

узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1976). У раманах «Сапраўднае каханне», «Вернасць» (абодва 1958), «Лёс» (1963), «Неспакойны горад» (1970), «Самаадданыя» (1973), «Як гартаваўся чалавек» (1978) тэмы Вял. Айч. вайны, жыццё вёскі. Аўтар аповесцей, п’ес, кінасцэнарыяў.

Тв.:

Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. Ташкент, 1978—80.

т. 13, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВУ́ЦІН (Петр Мацвеевіч) (23.2.1923, в. Вялікае Сяло Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 24.7.1995),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. Пам. камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант С. вызначыўся ў 1945 у наступальных баях на тэр. Польшчы і Германіі. Пасля вайны працаваў у рачным параходстве.

т. 14, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЦЫЯ́Л-ШАВІНІ́ЗМ,

нацыяналістычная плынь, носьбіты якой выступаюць у падтрымку шавіністычнай (гл. Шавінізм) палітыкі правячых колаў сваіх краін. Актыўна С.-ш. праявіўся ў час 1-й сусв. вайны, калі большасць лідэраў сацыяліст. і с.-д. партый Інтэрнацыянала 2-га адмовілася ад прынцыпаў салідарнасці і падтрымала палітыку ўрадаў сваіх краін, якія ўдзельнічалі ў імперыяліст. вайне.

т. 14, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Обальскае камсамольскае падполле (у гады Вял. Айч. вайны) 3/116, 120, 124; 5/22; 6/326; 7/563; 8/112, 283, 490

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Расонскае камуністычнае падполле (у гады Вял. Айч. вайны) 6/326; 7/113; 8/197, 283; 9/121—122, 124, 316; 11/24

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

запустава́ць, ‑туе; зак.

1. Прыйсці ў стан заняпаду, зрабіцца пустым; апусцець. За гады вайны.. [зямля] запуставала, пакрылася купкамі зарасляў. М. Ткачоў. Ужо і яблыкі знялі, і агароды запуставалі, і лес распранаецца. Лупсякоў. // Астацца пустым, незасеяным (пра ўчастак зямлі, ніву і пад.). Не бойся, людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць. Не запустуе, не згуляе. Колас.

2. Апусцець, абязлюдзець. Дзве брыгады рабочых перабраліся ў баракі, па той бок лесу, цэглу рабіць будуць. Хаты запуставалі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карце́ч, ‑ы, ж.

1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі і разлічаны на масавае паражэнне жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці. Зарадзіць пушку карцеччу. // Кулі, якімі начыняюць такі снарад. Ноч палілася вішчаннем карцечы, стогны з ахрыплай кляцьбой кругом. Дудар. Хто ссячэ [дрэва] — я зараз жа прымечу, Вінаватым не схаваць віны, Без таго шалёнаю карцеччу Лес пасечаны ў час вайны. Непачаловіч.

2. Буйны шрот. — Зарадзі, не забудзься, карцеч у правы ствол, а дранкульку — у левы. Масарэнка.

[Польск. kartecza — з іт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)