1) ансамбль з 9 музыкантаў-выканаўцаў (інструменталістаў або вакалістаў). Інстр. Н. звычайна ўключае стр. квартэт або квінтэт, да якога далучаюцца розныя драўляныя духавыя інструменты.
2) Муз. твор для 9 інструментаў, радзей для пеўчых галасоў (з суправаджэннем ці без яго). Інстр. Н. — шматчасткавы камерны твор (звычайна ў форме санатна-сімф. цыкла). Мяшаны інстр. склад Н. набліжае ягода жанру інстр.серэнады. Вядомы з 19 ст. (у творчасці Л.Шпора, Ф.Лахнера, І.Райнбергера, Ч.Станфарда і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РША, Харшавадхана,
правіцель у Паўн. Індыі ў 606 — каля 646/647. З роду Пушпабхуці. Яго спадчынныя ўладанні былі ў верхняй ч. даліны Джамны, Усх. Пенджаба і Раджпутаны; сталіца — г. Стханешвара. Х. адваяваў у бенгальскага правіцеля Шашанкі і Гуптаў Малвы тэр. захопленай імі дзяржавы Маўкхарыяў і далучыў іх да свайго княства. Новай сталіцай зрабіў г. Канаудж. Падпарадкаваў частку Малвы, Бенгалію і Арысу (да 643), стварыў імперыю, роўную па велічыні Гуптаў дзяржаве. Краіна Х. складалася з вял. колькасці васальных княстваў і распалася пасля яго смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вкус
1.в разн. знач. смак, род. сма́ку м.;
го́рький, сла́дкий вкус го́ркі, сало́дкі смак;
есть со вку́соме́сці са сма́кам;
на вкус на смак;
прийти́сь по вку́су прыйсці́ся да сма́ку;
приба́вить со́ли по вку́су даба́віць со́лі на смак;
не по вку́су не да сма́ку;
2.перен. густ, род. гу́сту м.;
челове́к со вку́сом чалаве́к з гу́стам;
одева́ться со вку́сом апрана́цца з гу́стам;
худо́жественный вкус маста́цкі густ;
◊
войти́ во вкус адчу́ць (пачу́ць) смак;
не в его́ вку́се не на яго́ густ, не пад густ яму́;
(прийти́сь) по вку́су (прыйсці́ся) да гу́сту, упадаба́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАНЕ́ЎСКІ Амінадаў Майсеевіч (29.3.1898, г. Кіраваград, Украіна — 14.6.1976),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1966). Нар.маст.СССР. Акад.АМСССР (1973). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн.ін-т (Масква, 1930). Аўтар ілюстрацый да дзіцячых кніг, якія вызначаюцца жывым гумарам, камічнай гіпербалізацыяй сітуацый і вобразаў («Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна» А.Талстога, 1942—43; «Мыйдадзір» К.Чукоўскага, 1950), да твораў М.Салтыкова-Шчадрына («За мяжой», 1939), У.Маякоўскага (зб. «Сатыра», 1967), М.Гогаля («Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна», 1946). Працаваў у жанрах карыкатуры (з 1936 супрацоўнік час. «Крокодил»), плаката, у станковым малюнку.
А.Канеўскі. Ілюстрацыя да аповесці М.В.Гогаля «Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна». 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МВЕЛА ЦЯЧЭ́ННЕ, экватарыяльнае падпаверхневае проціцячэнне Ціхага акіяна. Рухаецца на У пад Паўднёвым Пасатным цячэннем ад раёна Новай Гвінеі да а-воў Галапагас; даўж. 15 тыс.км, шыр. каля 300 км. Ядро К.ц. з хуткасцю да 5—6 км/гадз рухаецца ўздоўж экватара або адхіляецца ад яго на адлегласць да 100 км. На З акіяна ядро знаходзіцца на глыб. 200 м, на У —50 м і пры аслабленні пасатных вятроў выходзіць на паверхню. Расход вады 25—40 млн.м³/сек. К.ц. з’яўляецца кампенсацыйным і важным у цыркуляцыі водных мас Ціхага ак. ў экватарыяльных шыротах. Адкрыта ў 1952 экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам акіянографа Т.Кромвела, названа яго імем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае дапухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск.pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАРАФІ́РАВАННЕ МІЖНАРО́ДНАГА ДАГАВО́РА,
пацвярджэнне аўтэнтычнасці тэксту дагавора ініцыяламі ўпаўнаважаных дагаворных дзяржаў, якое сведчыць, што дадзены ўзгоднены тэкст дагавора з’яўляецца канчатковым. Парафіраванне можа адносіцца да ўсяго тэксту дагавора або да асобных яго артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раўні́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да рэўнасці; ахоплены рэўнасцю, недавер’ем. Сустрэчы з Васілём і чакала [Ганна] і баялася: ведала, які раўнівы, асабліва да Яўхіма.Мележ.// Які выяўляе рэўнасць. Раўнівы погляд.
2. Выкліканы рэўнасцю, недавер’ем. У Леаніда ўзнікла раўнівае падазрэнне — а можа.. [Аля] ужо астыла даяго, можа гэтае спатканне ўжо не ў радасць?Мележ.На хвіліну ў .. сэрцы [Гелены] абудзілася раўнівая жаночая злосць, але яна адразу справілася.Караткевіч.// Напоўнены зайздрасцю, выкліканы бояззю перавагі каго‑н. над сабой. За ім ішлі старыя касцы, і на іх тварах Андрэй прачытаў раўнівае жаданне не адстаць ад яго.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1. Асобіна жаночага полу. Забаронена паляванне на самак, якія маюць маладняк.«Звязда».І вось на бліжэйшай алешыне пеў усё мацней, крычаў сваёй песняй дрозд, і да тых часоў, пакуль даяго не падляцела самка.Нікановіч.Нарадзіўшы звычайна адно дзіця ў маі ці чэрвені месяцы, самка аленя хавае яго дзе-небудзь у патаемныя, зацішным кутку, у высокай траве ці хмызняку.В. Вольскі.
2. Жанчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкая да мужчын. Смяялася Хіжаю самкай Кармен І сачыліся вусны, як вішні.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Вестка, паведамленне. [Кандрат:] — А ад Барташэвіча чутак няма? — [Домна:] — ..Чаму няма? Напісаў, што скора прыйдзе.Лобан.Чуткі з вайны трохі-трохі даходзілі да горада, надта далёка была яна адгэтуль.Мурашка.І вось гэтай вясною маланкай абляцела ўсе вёскі чутка: да Першага мая шахцёры абяцаюць даць калійную соль.Кулакоўскі.//звычайнамн. (чу́ткі, ‑так). Звесткі (звычайна няпэўныя, недакладныя); пагалоска. Справы ў яго доўга не ладзіліся, і да Зыбіна даходзілі чуткі, што яго вось-вось здымуць з пасады.Мележ.Хадзілі чуткі, што ніякі.. [Мінін] не слесар, а жандар коннай петраградскай паліцыі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)