фельдфе́бель, ‑я, м.
У царскай і некаторых замежных арміях — званне старшага унтэр-афіцэра ў пяхоце. [Залыгін:] Фельдфебеля за адвагу далі, смелы! Тры Ягорыі начапілі... Мележ. // Асоба, якая мае гэта званне. Блакітныя льдзінкі воч з захапленнем абводзілі маўклівых памочнікаў, малодшых афіцэраў, фельдфебеля, салдат, паліцэйскіх. Лынькоў.
[Ад ням. Feldwebel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіна́нсавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фінансаў, звязаны з арганізацыяй фінансаў, з грашовым абаротам і крэдытам. Фінансавая сістэма. Фінансавы план.
2. Разм. Грашовы. Перш за ўсё доктар лекарскіх навук апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы. С. Александровіч.
•••
Фінансавы капітал гл. капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіска́л, ‑а, м.
1. У Расіі 18 ст. — чыноўнік, які назіраў за законнасцю ў галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб.
2. перан. Даносчык, паклёпнік. Фіскалам і даносчыкам стваралі такія невыносныя ўмовы жыцця, што яны мімаволі павінны былі пакідаць семінарыю. Сяргейчык.
[Ад лац. fiscalis — казённы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фук 1, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца для вызначэння хуткага дзеяння паводле знач. дзеясл. фукаць — фукнуць. Фук на агонь.
фук 2, ‑у, м.
Разм. У шашачнай гульні — шашка, якую знімае партнёр за недагляд. [Андрэй:] — Што можа быць больш радаснае, як зняць фук? Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Падвода для перавозкі грузаў. З грэблі спускалася ўніз поўная белых мяхоў фурманка. Брыль. Яшчэ праз некалькі дзён шырокай лясной дарогай ехала фурманка. Чорны. Фурманкі з бульбай адна за адной прыязджалі з поля. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цап, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цапаць — цапнуць. Засунеш руку ў нару, а рак цап за пальцы кляшнёй. Лынькоў. [Маляўка:] — Вось прыйдзе хутка наша армія. Тады мы гатовы зруб з лесу цап — ды адразу на калгасную сядзібу. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыга́ра, ‑ы, ж.
Туга скручанае ў трубачку для курэння тытунёвае лісце. Выгладжаны і прылізаны, важна сядзіць.. [Скірмунт] у сваім пышным кабінеце за багатым сталом, курыць дарагія цыгары. Колас. Аканом выскачыў куляю з пакояў, а пан закурыў цыгару, сеў у крэсла і пачаў думаць... Чарот.
[Фр. cigare, ням. Zigarre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаст, ‑у, М ‑сце, м.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шастаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Прайшло больш за месяц, як адгучаў апошні шаст касы, а на дварэ стаяў толькі пачатак жніўня, цёплага і лагоднага, як усё гэта лета. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штохвілі́ны, прысл.
Кожную хвіліну; вельмі часта. [Грышка] ўвесь час бег бягом, штохвіліны азіраючыся, каб за ім ніхто не гнаўся і не сачыў, куды і якой сцежкаю ён імчыцца... Чарот. Алег штохвіліны пазіраў на гадзіннік. Ярашэвіч. // З кожнай хвілінай; вельмі хутка. Вецер штохвіліны мацнеў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́нная,
Цяжарная (пра сабаку, ваўчыцу, лісу і пад.). Праз нейкі момант з-за хлява, аблізваючыся, выйшаў сабака, узбег па сумёт, які пабраўся шараном, і тады Усціння ўбачыла, што гэта была шчэнная сучка — вялікі жывот свой яна ледзь не валачыла па снезе. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)