кашчэ́й, ‑я, м.

1. Міфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем. Кашчэй бессмяротны.

2. Разм. Пра вельмі худога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяле́ць, ‑ее; незак.

Рабіцца мелкім, неглыбокім (пра вадаёмы). Рэчка мялела з кожным годам, на вачах у людзей. Шамякін. Улетку вада выпараецца, азярцо мялее, зарастае аерам і трыснягом. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабдзіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абадрацца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паабдзіраліся рукі аб калючкі. □ У малога Васілька паабдзіраліся насы ў чаравіках і пазбіваліся абцасы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмало́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Абмалаціцца, кончыць малацьбу — пра ўсіх, многіх. Да гэтага часу людзі паабмалочваліся, толькі ў кагосьці аднаго гупаў на таку старасвецкі цапок. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадваро́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адвярнуцца, павярнуцца тварам у які‑н. бок — пра ўсіх, многіх. І Рыгор, і Зося, як апараныя, паўзнімаліся і барзджэй паадварочваліся ўбок... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павытырка́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Вытыркнуцца, паказацца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. У розных месцах з-пад вады павытыркаліся новыя купінкі травы. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падасява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дасеяць што‑н. у многіх месцах. // (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Завяршыць сяўбу — пра ўсіх, многіх. Падасявалі лён усе брыгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падблі́зіцца, ‑бліжуся, ‑блізішся, ‑блізіцца; зак., да каго-чаго.

Разм. Стаць бліжэй па адлегласці, наблізіцца. [Рыгор] забыўся пра яду і не заўважыў, як чыесьці крокі падблізіліся да дзвярэй пакоя. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паз’язджа́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

З’ехацца ў адно месца — пра ўсіх, многіх. Потым гутарка скіравалася на тую справу, дзеля якой паз’язджаліся настаўнікі з розных канцоў краіны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклёпнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца паклёпам, распаўсюджваць пра каго‑н. заведама ілжывыя чуткі; нагаворваць на каго‑н. [Бацькі] раптам змянілі тактыку: перасталі лямантаваць і паклёпнічаць на сына. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)