РЭАКТЫ́ЎНАСЦЬ (ад рэ... + актыўнасць),

уласцівасць жывой сістэмы рэагаваць на ўздзеянне навакольнага асяроддзя. Біял. форма адлюстравання ўключае вял. колькасць рэакцый — ад простых відаў раздражняльнасці да складаных рэфлексаў вышэйшай нерв. дзейнасці (напр., сезонныя міграцыі жывёл, алергічныя рэакцыі чалавека). Разам са спадчыннасцю, размнажэннем, ростам, антагенезам (развіццём), харчаваннем, абменам рэчываў з’яўляецца асн. уласцівасцю жыцця. Адрозніваюць Р. відавую, індывід., узроставую, імуналагічную, фізіял, (нармальную і паталагічную). Асн. прынцып Р.: характар рэакцыі жывога ў адказ на ўздзеянне раздражняльнікаў залежыць ад якасна-колькаснай характарыстыкі фактару асяроддзя і функцыян. стану субстрату, які рэагуе. Мае адаптыўнае значанне.

С.​С.​Ермакова.

т. 13, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭФЕРА́Т (ням. Referat ад лац. referre дакладваць., паведамляць),

1) кароткае пісьмовае ці ў форме публічнага выступлення паведамленне пра навук. працу, вынікі вывучэння навук. праблемы, змест кнігі.

2) Даклад на якую-н. тэму, засн. на крытычным аглядзе літ. і інш. крыніц; найб. распаўсюджаная форма выкладу навук. інфармацыі ў навук.-даследчых і адукац. установах. Р. (аўтарэферат) навукоўца змяшчае асн. навук.-тэарэт. палажэнні дысертацыйнай работы. Р. навучэнцаў агульнаадук. школ і сярэдніх спец. навуч. устаноў — паведамленне-агляд па пэўнай тэме на факультатыўных занятках, школьных навук. канферэнцыях і інш.

т. 14, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САДКО́ВЫЯ РЫ́БНЫЯ ГАСПАДА́РКІ.

Гадуюць рыбу ў сеткавых або крацістых прыстасаваннях — садках. Выкарыстоўваюць прыродныя вадаёмы, вадасховішчы, сажалкі, вадаёмы-ахаладжальнікі і інш. Садкі (стацыянарныя або плывучыя) бываюць драўляныя, металічныя і інш.; памеры, форма, дэталі канструкцыі залежаць ад віду рыбы, асаблівасцей вадаёма і інш. С.р.г. забяспечваюць эканомію вады і зямельных угоддзяў, павялічваюць перыяд вырошчвання рыбы ва ўмовах аптымальнага тэмпературнага рэжыму. На Беларусі асн. аб’екты — карпавыя рыбы (карп, карась, расліннаедныя), шчупак, стронга. Агульная пл. садкоў каля 20 тыс. м², найб. буйная Белаазерская С.р.г. (Брэсцкая вобл.) на Бярозаўскай ДРЭС.

Садковая рыбная гаспадарка.

т. 14, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САСЛО́ЎНАЯ МАНА́РХІЯ, саслоўна-прадстаўнічая манархія,

форма дзяржавы, пры якой улада манарха спалучалася з органамі саслоўнага прадстаўніцтва дваранства, духавенства і гараджан. Склалася ў большасці краін Еўропы ў 13—14 ст. у працэсе фарміравання агульнадзярж. саслоўяў і органаў саслоўнага прадстаўніцтва (парламент у Англіі, Ген. штаты ў Францыі, картэсы ў Іспаніі, Сейм у ВКЛ, Польшчы, Чэхіі і інш.). Саслоўнае прадстаўніцтва ў выглядзе Земскіх сабораў у 16—17 ст. існавала і ў Расіі. Звычайна С.м. гістарычна папярэднічала абсалютызму. У Рэчы Паспалітай (у складзе ВКЛ і Польшчы) абсалютызм не склаўся да канца яе існавання.

т. 14, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Накшта́лт ’накшталт’ (Яруш., Байк. і Некр., ТСБМ, ТС). З польск. kształt, nakształt ’накшталт, падобна да, як бы’ (< kształt ’воблік, аблічча, форма’ з ням. Gestalt ’фігура, форма’, гл. Брукнер, 278).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ізамарфі́я

(ад іза- + гр. morphe = форма)

аднолькавыя марфалагічныя прыкметы ў прадстаўнікоў розных груп арганізмаў, далёкіх з пункту погляду сістэматыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мезацэфа́л

(ад меза- + -цэфал)

антр. чалавек, у якога форма галавы мае сярэднія паказчыкі ў параўнанні з брахіцэфалам і даліхацэфалам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бактэрыятрафі́зм

(ад бактэрыі + гр. trophe = ежа, засваенне)

узаемна карысныя адносіны паміж каранямі раслін і бактэрыямі: форма жыўлення вышэйшых раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

герантакра́тыя

(ад гр. geron, -ntos = стары чалавек + -кратыя)

уяўная ранняя форма арганізацыі грамадства, пры якой улада нібыта належала старэйшым.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анапла́змы

(н.-лац.anaplasma, ад гр. anaplasma = вобраз, форма)

бактэрыяпадобныя мікраарганізмы, якія паразітуюць у крыві свойскіх і дзікіх жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)